Архив меток: Вільня

Абраз Маці Божай Вастрабрамскай упрыгожыць карона з ахвяраванага золата

У нядзелю, 17 лістапада, у  свята Маці Божай Вастрабрамскай, славуты абраз увянчае карона, якую падчас свайго візіту ў Літву блаславіў Папа Рымскі Францішак. Карона зробленая з ахвяраванняў Панне Марыі Вастрабрамскай — знакаў падзякі, просьбаў ці набожнасці. Падчас урачыстай службы абрад каранацыі абраза правядзе Віленскі арцыбіскуп мітрапаліт Гінтарас Грушас, паведамляе дыяцэзія. «Карона выраблена з золата, ахвяраванага вернікамі: заручальных кольцаў, завушніц, ланцужкоў, ...

Читать далее »

Імша з удзелам вернікаў з Беларусі адбудзецца ў Вострай Браме

У Вострай Браме ў Вільні перад успамінам Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, i пасля яго праходзяць Дні супольнай малітвы для вернікаў розных нацыянальнасцяў, у тым ліку з Беларусі. Сёлета святая Імша з удзелам вернікаў з Беларусі адбудзецца 17 лістапада ў 15.00 у касцёле св. Тэрэзы (побач з капліцай цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай). Эўхарыстыю ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт ...

Читать далее »

У Вільні пацвярджаюць, што знайшлі парэшткі Кастуся Каліноўскага

Лідэр народнага паўстання сфармуляваў ідэю дэмакратычнай дзяржавы і выступаў за адраджэнне ўніяцкай царквы. Пакуль па неафіцыйнай інфармацыі, пры раскопках у Вільні знойдзеныя парэшткі Кастуся Каліноўскага, беларускага героя. Невядомыя парэшткі на гары Гедыміна знайшлі больш за год таму і тады выказалі здагадку, што сярод іх могуць быць парэшткі Каліноўскага. Праводзілася генетычная экспертыза, і зараз сталі вядомыя яе вынікі. Пра гэта паведаміў ...

Читать далее »

Навучэнцы гродзенскай семінарыі прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах у Вільні

13-14 красавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з прэфектам кс. Андрэем Лішко прынялі ўдзел у спаборніцтвах па валейболе, якія праходзілі ў Вільні (Літва) паміж камандамі семінарыстаў з розных куткоў Прыбалтыкі. Незабыўна цёплая атмасфера панавала падчас мерапрыемства, на якім будучыя святары мелі магчымасць падзяліцца паміж сабой уласным досведам перажывання паклікання. У выніку спаборніцтваў беларуская каманда заняла першае месца ...

Читать далее »

Беларусы-католікі Вільні: мы адказныя за нашу парафію

Беларуская парафія св. Барталамея ў Вільні пашыраецца і марыць пра абуджэнне веры сярод католікаў-беларусаў літоўскай сталіцы, распавяла Беларускай рэдакцыі Ватыканскага Радыё мясцовая верніца і актыўны дзеяч беларускай дыяспары ў Літве, спадарыня Людвіка Кардзіс. “Да Другой Сусветнай вайны св. Імшы на беларускай мове ў Вільні, дзякуючы намаганням кс. Адама Станкевіча, праводзіліся ў касцёле св. Міхала. Існавала партыя Беларуская хрысціянская дэмакратыя, выходзіла ...

Читать далее »

У Вільнюсе прайшоў канцэрт памяці кс. Леаніда Несцюка, пробашча касцёла ў Гервятах

У Вільнюсе ва ўніверсітэцкім касцёле Святога Яна прайшоў канцэрт, прысвечаны памяці ксяндза-пробашча Гервяцкага касцёла Леаніда Несцюка. Як расказаў арганіст касцёла Андрэй Міхневіч, гэты канцэрт планаваўся даўно, яшчэ пры жыцці ксяндза Леаніда: захопленыя гледачы і слухачы традыцыйных “Лістападаўскіх вечароў у Гервятах”, што сталі сапраўднай падзеяй у духоўным і культурным жыцці не толькі Астравеччыны, марылі пачуць беларускіх музыкантаў і ў сталіцы Літвы. ...

Читать далее »

Гродзенскія вернікі прывіталі пілігрымку «Беласток-Вільня»

Увечары 18 жніўня Гродна спаткаў пілігрымаў, якія ўжо у ХХІV раз накіроўваюцца з Беластоку ў санктуарый Маці Міласэрнасці ў Вільні. У гэтым годзе ў паломніцтве ўдзельнічае 350 вернікаў з Польшчы, што перавышае мінулагодні паказчык. Сёлета пілігрымы нясуць с сабой рэліквіі бл. Міхала Сапоцькі. Паводле слоў кіраўніка пілігрымкі, «гэта звязана з перажываннем Юбілейнага Года Міласэрнасці: кс. Міхал Сапоцька быў спаведнікам св. ...

Читать далее »

У Вільні ўсталявана шыльда ў гонар Казіміра Сваяка

У Вільні 22 мая была ўсталяваная мемарыяльная шыльда ў гонар каталіцкага святара і паэта Казіміра Сваяка. Шыльда ўсталявана ў старым горадзе на будынку дома па адрасе Дзіджоі 17 (Didžioji g. 17). Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай шыльды адбудзецца 19 чэрвеня ў 12.00 пасля набажэнства ў беларускім касцёле св. Барталамея з удзелам духавенства Літвы і Беларусі, паведамляе katolik-gomel.by. Скульптар шыльды — Ігар Засімовіч. Мецэнатам стаў Мікіта ...

Читать далее »

Ксёндз Леанід Нясцюк узнагароджаны медалём “За заслугі перад Вільнюсам і яго народам”

Медалём І ступені “За заслугі перад Вільнюсам і яго народам” узнагароджаны ксёндз-пробашч Гервяцкага касцёла Леанід Нясцюк. Высокая ўзнагарода кс. Леаніду Несцюку была ўручана ў гарадской ратушы Вільнюса падчас святкавання дня гервяцкай абшчыны, на якой прысутнічалі прадстаўнікі літоўскага сейма, урада, амбасады. Шчыра парадаваліся за свайго пробашча вучні і настаўнікі Рымдзюнскай школы (Астравецкі раён) з літоўскай мовай навучання, якія таксама прысутнічалі на ...

Читать далее »

Як ксёндз-паляк дапамог зрабіць касцёл у Вільні цалкам беларускім

Такога тут не было з 1945 году. Касцёл Святога Барталамея ў Вільні перадалі беларускай грамадзе яшчэ ў 1997 годзе. Але толькі з 13 сакавіка 2016 году тут пачалі адпраўляць Імшу выключна на беларускай мове. “Свабода” наведала чарговую Імшу, якую праводзіць беларускамоўны паляк айцец Арыюш Малыска. Мы стаялі ля брамы, маліліся, каб нам далі гэты касцёл «Я сюды ўжо доўга не хадзіла, бо тут усё было мешана», — кажа Міраслава Русак, якая стала хадзіць ...

Читать далее »