У Польшчы для глухіх вернікаў і тых, хто мае пэўныя парушэнні слыху і пры гэтым карыстаецца мовай жэстаў быў распрацаваны спецыяльны мабільны дадатак Effatha24. Дадатак душпастырства глухіх у Польшчы прызначаны для збору ўсіх існуючых матэрыялаў у Інтэрнэце, якія могуць дапамагчы глухім людзям. Некалькі душпастырскіх цэнтраў у Польшчы займаюцца запісам відэа і стварэннем мультымедыйных евангелізацыйных матэрыялаў. «Мы хочам выкарыстоўваць мабільны дадатак ...
Читать далее »Архив меток: вернікі
Папа Францішак: у жыцці верніка заўсёды ёсць нейкае “выйдзі” і “пакінь”
26 чэрвеня Папа Францішак у апошні раз перад летнім перапынкам правёў у капліцы сваёй рэзідэнцыі св. Імшу з удзелам вернікаў. Ён адзначыў, што хрысціянін – гэта не той, хто давярае гараскопам і ідалам; гэта чалавек, верны Богу, які дазваляе весці сябе шляхам Божых нечаканасцяў. Пантыфік падкрэсліў, што хрысціянін не можа быць статычным, і прывёў прыклад Абрагама. Ён адзначыў, што асновай ...
Читать далее »Вернікі з Ліды здзейснілі пілігрымку па святынях Гродзеншчыны
Маёвыя набажэнствы вернікі з Ліды распачалі пілігрымкай па святынях Гродзенскай дыяцэзіі. 1 мая разам з кс. Юрыем Бяганскім яны наведалі касцёлы ў Мінойтах, Беліцы, Жалудку, Ражанцы, Мікелеўшчызне, Мастах, Воўпе, Росі, Ваўкавыску, Струбніцы. З нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў пілігрымы завяршылі свой шлях у Шчучыне, дзе знаходзіцца санктуарый Маці Божай Фацімскай. На працягу ўсяго дня пілігірымы намагаліся аднавіць свае духоўныя сілы, каб ...
Читать далее »Папа Францішак даў тры духоўныя заданні вернікам
Хрысціянскае жыццё простае: не трэба рабіць дзіўных ці складаных рэчаў. Дастаткова ставіць Езуса ў цэнтр нашых штодзённых рашэнняў, падкрэсліў Святы Айцец 9 студзеня 2017 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі – першай пасля перапынку, звязанага з ўрачыстасцю Божага Нараджэння. У сваёй гаміліі Папа Францішак заўважыў, што хрысціяне пакліканы пазнаваць і распазнаваць Езуса ў сваім жыцці і шматлікіх ...
Читать далее »Вернік з Браслаўшчыны зрабіў незвычайны кветнік сваімі рукамі
Амаль дзесяць гадоў красуе незвычайны кветнік у браслаўскай вёсцы Слабодка. А належыць ён старасту населенага пункта Пятру Віткоўскаму. Перад домам старасты нярэдка затрымліваюцца вяскоўцы, жыхары з суседніх вёсак, прыпыняюцца і турысты, якіх улетку нямала. Слабодка — разынка краю Браслаўскіх азёр, не выпадкова тут шмат вандроўнікаў. Немагчыма адвесці вачэй ад кветніка, як немагчыма не звярнуць увагі на высокі драўляны крыж, які нібыта ўладарыць над ...
Читать далее »На старадаўніх могілках у Гомелі прайшоў міжрэлігійны суботнік
У Гомелі 9-10 красавіка арганізавалі чарговую акцыю па добраўпарадкаванні Прудкоўскіх могілак. Тут своеасаблівы міжрэлігійны суботнік традыцыйна ладзяць мясцовыя юдэйскія супольнасці, прадпрыемства «Гомельскі спецкамбінат» і хрысціянскія вернікі — праваслаўныя і католікі, у прыватнасці хлопцы і дзяўчаты з парафіяльнай групы скаўтаў. Хрысціяне працавалі ў суботу, а юдэі запланавалі працяг акцыі на нядзелю. Прадстаўнікі розных канфесій ўжо даўно працуюць разам, каб аддаць даніну павагі ...
Читать далее »Навошта патрэбна пастырскае наведванне?
Калі святар пачынае хадзіць па Калядзе, да яго прыходу рыхтуецца ўся сям’я. Жанчыны спяшаюцца падрыхтаваць стол, накрыты абрусам, мужчыны наліваюць у місачку асвячаную ваду, кладуць крапіла, дзеці ставяць свечкі. А навошта ўся гэтая мітусня? Святар затрымаецца ў кватэры або доме самае большае на паўгадзіны. Некаторыя людзі незадаволеныя такім хуткім наведваннем святара, а некаторыя радуюцца, бо «адбылі» Каляду. Адкуль узялася традыцыя ...
Читать далее »