Архив меток: Ватыкан

Бэнэдыкт XVI сустрэне Новы Год з братам

Бэнэдыкт XVI сустрэне Новы Год у Ватыкане разам са сваім старэйшым братам, кс. Георгам Ратцынгерам. Былы дырэктар сусветна вядомага хору “Regensburger Domspatzen” сказаў у інтэрв’ю радыёстанцыі “Bayerischen Rundfunk”, што застанецца там да 16 студзеня 2015 г. “У Ватыкане я не толькі цаню кампанію майго малодшага брата, але і добрую ежу. Я ўсё яшчэ маю добры апетыт”, — сказаў прэлат з ...

Читать далее »

Твор Моцарта загучыць падчас папскай літургіі Божага Нараджэння

У сераду, 24 снежня, падчас Эўхарыстыі на Божае Нараджэнне ў ватыканскай базіліцы будзе гучаць музыка Моцарта, а менавіта твор “Et incarnatus est” з так званай “Вялікай імшы”. Яго выканае сімфанічны аркестр з Піцбурга пад кіраўніцтвам Манфрэда Хонека, з удзелам ізраільскай сапрана Чэн Рэйс. Ідэя такога роду музычнага афармлення папскай літургіі належыць кс. Масіма Паламбэле, кіраўніку хора Сікстынскай капэлы. Яго мэта, ...

Читать далее »

Папа Францішак адзначае сёння дзень нараджэння

Сёння, 17 снежня, папа Францішак заканчвае 78 год жыцця — амаль за чатыры месяцы да другой гадавіны пантыфікату. Францішак нарадзіўся 17 снежня 1936 года ў Буэнас-Айрэсе, сталіцы Аргенціны. Падчас свайго 15-гадовага біскупскага служэння кардынал Хорхе Марыё Бергольо заўсёды быў, як і цяпер, у цесным кантакце са сваёй «паствай». З нагоды дня нараджэння 7 тысяч танцораў выканаюць у Рыме адзін са ...

Читать далее »

Твітэр-акаўнту Папы два гады

i.wp.pl

Твітэр-акаўнту Папы споўнілася два гады. Менавіта 12 снежня 2012 года на ім змясцілася першае кароткае паведамленне Пантыфіка. Яго напісаў, з дапамогай электроннага планшэту, Бэнэдыкт XVI на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Зале Паўла VI. У той час Святы Айцец прывітаў вернікаў словамі: “Дарагія сябры, я рады звязацца да вас праз “Твітэр”. Дзякуй за вашы шчодрыя водгукі. Я благаслаўляю ўсіх вас ад ...

Читать далее »

Маскоўскі Патрыярхат назваў перашкоду для сустрэчы Папы і Патрыярха

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл шануе пазіцыю папы Францішка па многіх праблемах, але для іх сустрэчы існуе перашкода, паведаміў 2 снежня 2014 г. прэс-сакратар кіраўніка Рускай Праваслаўнай Царквы дыякан Аляксандр Волкаў. Ёй, на думку прадстаяцеля, з’яўляюцца дзеянні Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы, хоць, як адзначыў прэс-сакратар, погляд Пантыфіка на сітуацыю ў сучаснай Украіне шмат у чым супадае з пазіцыяй Рускай Праваслаўнай ...

Читать далее »

“Святы Прастол” ці “Святы Пасад”?

Практыка паказвае, што абодва назоўнікі – прастол і пасад – выкарыстоўваюцца сёння ў беларускай літаратурнай мове са значэннем “месца знаходжання іерарха Каталіцкага Касцёла” або “высокі чатырохвугольны стол пасярод алтара, за якім святар адпраўляе набажэнства”. Аднак не выпадае лічыць ужыванне названых лексем у аднолькавай ступені мэтазгодным з пункту гледжання культуры мовы, з боку адметнасці беларускай лексічнай сістэмы. Слова прастол не фіксавалі ...

Читать далее »