Архив меток: Ватыкан

Ватыкан прэзентаваў фільм пра Юбілеі ў Каталіцкім Касцёле

Дакументальны фільм “Юбілеі. Шлях прабачэння”, прысвечаны маштабным юбілейным ініцыятывам Каталіцкага Касцёла, быў прадстаўлены 30 чэрвеня 2017 г. у Ватыканскай фільматэцы. Мерапрыемства з удзелам стваральнікаў і прамоўтараў кінастужкі арганізаваў Сакратарыят па справах камунікацыі Апостальскай Сталіцы, паведамляе Ватыканскае Радыё. Увага ў фільме сканцэнтравана асаблівым чынам на XX ст., якое парадаксальным чынам з’яўляецца найбольш секулярызаваным і адначасова найбольш багатым на юбілеі, падкрэсліў гісторык ...

Читать далее »

Ватыкан прадставіў фільм на «Оскар»

У Ватыканскіх музеях 27 чэрвеня 2017 адбыўся паказ фільма «Папа Францішак: мая ідэя мастацтва» (Papa Francesco: La mia idea di arte). Гэтую дакументальную 45-хвілінную стужку вылучаюць на прэмію «Оскар» -2018, паведамляе Credo. Фільм зняты на падставе размоваў са Святым Айцом, якія правяла аўтар – італьянка Тыцыяна Лупі і аргентынскі акцёр Алехандра Мармі. Спачатку яны выдалі кнігу-інтэрвʼю, а цяпер Тыцыяна Лупі прадставіла ...

Читать далее »

Святы Айцец узначаліў кансісторый па ўзвядзенні кардыналаў

“Езус ішоў наперадзе іх”, — на гэтых словах з Евангелля св. Марка (10, 32) Папа Францішак сканцэнтраваў сваё казанне, прамоўленае 28 чэрвеня ў Ватыкане падчас звычайнага кансісторыя па ўзвядзенні ў кардынальскую годнасць пяці іерархаў. Пантыфік назваў гэтыя словы “фонам” да абраду. Езус рашуча ідзе ў бок Ерузалема. Ён дакладна ведае, што Яго там чакае. Але існуе адлегласць паміж сэрцам Езуса ...

Читать далее »

Святы Айцец прывітаў пілігрымаў з Беларусі

Святы Айцец прывітаў пілігрымаў з Украіны і Беларусі, якія прыбылі ў Рым з нагоды 150-годдзя кананізацыі св. Язафата Кунцэвіча. Адмысловы зварот ён скіраваў 25 ліпеня на заканчэнне малітвы “Анёл Панскі”, вітаючы прысутных на галоўнай ватыканскай плошчы вернікаў. “Асабліва вітаю Вярхоўнага архіепіскапа, епіскапаў, святароў і вернікаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, як і пілігрымаў з Беларусі, якія ўзгадваюць 150-годдзе кананізацыі св. Язафата. Духоўна ...

Читать далее »

Пантыфік адзначыў важнасць місіі водных відаў спорту

24 чэрвеня Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прадстаўнікоў Італьянскай федэрацыі плавання і спартсменаў з нагоды правядзення ў гэты перыяд у Рыме міжнароднага спаборніцтва па плаванні “Кубак сямі пагоркаў”. Маштабнае мерапрыемства, якое стартавала 23 чэрвеня 2017 г. ужо ў 54-ы раз, папа Францішак назваў “днямі радасці і энтузіязму”, бо спорт – гэта свята са сваім канкрэтным зместам, якое перадае ...

Читать далее »

Упершыню ўрачыстасць Божага Цела Пантыфік узначаліў у нядзелю, а не ў чацвер

Папа Францішак узначаліў 18 чэрвеня 2017 года літургію з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Пантыфік упершыню зрабіў гэта ў нядзелю, а не ў чацвер, як прадпісана літургічным календаром. Папа прыняў такое рашэнне, каб у св. Імшы і эўхарыстычнай працэсіі магло прыняць удзел больш святароў і вернікаў, і каб не ствараць нязручнасцяў для руху транспарту ў працоўны дзень. Літургія ...

Читать далее »

Святы Пасад рыхтуе стратэгію душпастырства мігрантаў

Вызначэнне агульнай стратэгіі душпастырства мігрантаў і бежанцаў з’яўляецца галоўнай мэтай семінара, арганізаванага ватыканскай Дыкастэрыяй па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Форум праходзіць 12-13 чэрвеня за закрытымі дзвярыма ў Рыме. У ім прымаюць удзел біскупы і кіраўнікі камісій па душпастырстве мігрантаў і бежанцаў пры епіскапатах. Арганізатар сустрэчы – Секцыя па пытаннях мігрантаў і бежанцаў Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Семінар упісваецца ...

Читать далее »

Ватыкан пашырыў свой парк электрамабіляў

Ватыкан ставіць на электрамабілі. З нядаўняга часу ў мясцовым гаражы з’явіліся яшчэ тры машыны з электрычным прывадам. Адна з іх, белая малалітражка Opel, была прадстаўлена асабіста Францішку. Тры аўтамабілі, кожны з якіх можа праехаць на адным зарадзе ад 380 да 520 км, з’яўляюцца падарункам фірмы “General Motors”, якая ў гэты час валодае брэндам “Opel”. Адзін з іх паступіў на службу ...

Читать далее »

У Ватыкане каментуюць выхад ЗША з Парыжскага пагаднення

Выхад ЗША з Парыжскага пагаднення аб кліматычных зменах уяўляе сабой сур’ёзную рызыку, але, з іншага боку, можа стаць магчымасцю для ўсяго свету. У каментары пад назвай “Рызыка і магчымасць” ватыканская “L’Osservatore Romano” не асуджае адкрыта рашэння Дональда Трампа, але задаецца пытаннем, якія наступствы яно можа мець. Аўтар, Лука Пасаці, гісторык філасофіі і думкі Рымскага ўніверсітэта “La Sapienza”, лічыць, што “гэтага ...

Читать далее »

У Ватыкане размаўляюць пра сакрамэнт споведзі

Святы Айцец заклікае не да нейкага новага вучэння, а да “навяртання” да Евангелля, каб зразумець сапраўдны сэнс рэчаіснасці, падкрэсліў 31 мая 2017 года арцыбіскуп Фларэнцыі, кардынал Джузэпэ Бэторы, падчас пленарнага пасяджэння Кангрэгацыі па справах Духавенства. Форум праходзіць у Ватыкане і прысвечаны сакраманту паяднання ў вучэнні Папы Францішка. У сваім спецыяльным дакладзе на тэму пленарнай асамблеі, іерарх нагадаў, што ключавым для ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі