Архив меток: Ватыкан

Папа Францішак: малітва “Ойча наш” смелая і поўная даверу

Пан заклікае маліцца да Яго, не гледзячы на нашы сарамлівасць і страх, падкрэсліў Папа падчас агульнай аўдыенцыі 12 снежня 2018 г. Пантыфік працягнуў цыкл катэхез пра малітву “Ойча наш”. “Езус укладае ў вусны сваіх вучняў малітву кароткую, але смелую, якая складаецца з сямі просьбаў – гэта лічба не выпадковая ў Бібліі, яна азначае паўнату. Я сказаў смелую, таму што, калі ...

Читать далее »

У Ватыкане праходзіць міжнародная выстава святочных ясляў

Міжнародная выстава “100 ясляў” упершыню адкрылася ў Ватыкане. У экспазіцыі прадстаўлены каля 120 святочных кампазіцый з розных краін свету. Выстава ясляў перад урачыстасцю Божага Нараджэння праводзіцца ў Рыме штогадова. У мінулыя гады яна размяшчалася ля касцёла Санта-Марыя-Дэль-Попала. Сёлета, аднак, яе было вырашана перанесці бліжэй да базылікі св. Пятра, куды з нагоды святаў прыбывае вялікая колькасць пілігрымаў. Экспазіцыя адкрылася ў ватыканскім ...

Читать далее »

Святы Айцец: будаваць жыццё на скале, якой ёсць Бог

Пан – гэта скала, на якой трэба будаваць жыццё, падкрэсліў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 6 снежня 2018 г. цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. У гаміліі Пантыфік спаслаўся на літургічныя чытанні з Кнігі прарока Ісаі (26,1-6) і Евангелля св. Мацвея (7, 21.24-27). У першую чаргу, ён заклікаў вернікаў даваць сведчанне аб веры праз учынкі, а не толькі словы. ...

Читать далее »

3000 бедных будуць абедаць з Папам Францішкам у Ватыкане

У нядзелю, 18 лістапада 2018 г., 3000 бедных будуць абедаць са Святым Айцом у Ватыкане. Зала Паўла VI стане вялікай сталовай. Аб гэтым паінфармавала Папская рада па новай евангелізацыі. Дыкастэрыя каардынуе святкаванне Сусветнага дня бедных, устаноўленага Папам Францішкам два гады таму на завяршэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці. Абед з беднымі плануецца пасля нядзельнай св. Імшы, якую Пантыфік узначаліць у ватыканскай базыліцы. ...

Читать далее »

На плошчы св. Пятра ўстановяць яслі Божага Нараджэння з пяску (+відэа)

Святочная ёлка і яслі, якія з нагоды Божага Нараджэння ўпрыгожаць ватыканскую плошчу св. Пятра, сёлета прыбудуць з поўначы Італіі. 7 снежня адбудзецца іх урачыстая інаўгурацыя. Масіўнае дрэва, вышынёй каля 21 метра і максімальнай шырынёй па акружнасці каля 10 метраў, прывязуць з дыяцэзіі Канкордыя-Пардэнонэ, у Венецыянскай мітраполіі. Яно будзе высечана Дзяржаўным лясным корпусам правінцыі Пардэнонэ і дастаўлена ў Ватыкан. Упрыгожванне і ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пра Сінод Біскупаў

Гэта быў «жывы» Сінод – так вельмі ёмка, адным словам ахарактарызаваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падыходзячы да завяршэння глабальны форум у Ватыкане, прысвечаны пытанням моладзі. Зацікаўленыя дэлегаты, актуальныя праблемы, жывая гаворка: Сінод-2018 стаў у некаторым сэнсе выключным, а параўнаць прадстаўніку Беларусі ёсць з чым: іерарх не раз быў удзельнікам такіх сустрэч. «Гэты Сінод быў не толькі для моладзі, але і з ...

Читать далее »

У Ватыкане пройдзе дабрачынны канцэрт па падтрымцы Ірака і Уганды

З нагоды ўрачыстасці Божага Нараджэння 15 снежня 2018 г. у Ватыкане пройдзе дабрачынны канцэрт. Сабраныя падчас яго сродкі будуць накіраваны на рэалізацыю праектаў у Іраку і Угандзе. У свяце музыкі і салідарнасці прымуць удзел зоркі сусветнай і італьянскай эстрады, сярод якіх Анастэйша, Алесандра Амароза, Дзі Дзі Брыджуотэр, Эліза і многія іншыя. Удзельнікі канцэрта будуць выконваць спевы, прысвечаныя Божаму Нараджэнню. Сабраныя ...

Читать далее »

З’явілася новая версія PokemonGo — лавіць трэба святых

У новай версіі прыкладання PokemonGo гулец «ловіць» святых замест пакемонаў. Неабходна знайсці святога, правільна адказаць на некаторыя пытанні пра яго і затым дадаць яго/яе ў сваю электронную «каманду евангелізацыі». У дадатку Follow JC Go японскіх монстраў замянілі святымі і дабраславёнымі Каталіцкага Касцёла, а таксама біблейскімі персанажамі. Як і арыгінал, Follow JC Go выкарыстоўвае GPS для вызначэння пазіцыі карыстальніка ў горадзе. ...

Читать далее »

Дабрачынная акцыя для мігрантаў прайшла ў Ватыкане

У знак салідарнасці з мігрантамі і бежанцамі, на Віа-дэла-Канчыліяцыёнэ, каля Ватыкану, быў усталяваны 270-метровы “стол салідарнасці”. За ім ежу бясплатна атрымалі 650 бедных. У кантэксце эпахальнай міграцыйнай драмы ініцыятыва “Tavolata romana senza muri” (Рымскі стол без бар’ераў) прадэманстравала, што італьянская сталіца не баіцца рэлігійных і культурных адрозненняў, але прымае іх у якасці рэсурсу, сказала Vatican News кіраўнік Першага рымскага раёну ...

Читать далее »

Сінод Біскупаў скіруе адмысловы Ліст да моладзі ўсяго свету

На Сінодзе было вырашана падрыхтаваць адмысловы Ліст да моладзі ўсяго свету. З гэтай нагоды Папа заснаваў спецыяльную Камісію па падрыхтоўцы тэксту, які затым разгледзіць Асамблея. Яе склад 18 кастрычніка 2018 г. быў агучаны на брыфінгу ў Зале Друку Святога Пасаду. У рэдакцыйную групу ўвайшлі чатыры Сінадальныя Айцы: кардынал Д’ёдонэ Нзапалаінга з ЦАР, французскі біскуп Эманюэль Габіяр, аўстралійскі арцыбіскуп Энтані Колін ...

Читать далее »