Архив меток: Ватыкан

Калядная ёлка ў Ватыкан прыедзе з паўночнага ўсходу Італіі

Вялікая калядная ёлка на плошчу св. Пятра ў Ватыкане, а таксама меншыя, у рэзідэнцыі Францішка і Бэнэдыкта XVI, прыедуць сёлета з Альтап’яна-дзі-Азіяга, што ў правінцыі Вічэнца на паўночным усходзе Італіі. Ахвяруе святочныя дрэвы кансорцыум Ротца, Пэдэскала і Сан-Пьетра. Самая велічная ёлка будзе стаяць на галоўнай ватыканскай плошчы, адкуль мільёны людзей па ўсім свеце змогуць убачыць яе праз тэлебачанне, напрыклад, падчас ...

Читать далее »

У Ватыкане ўзнікне структура для паведамлення пра злоўжыванні

У Ватыкане будзе створана пастаянная, публічная і лёгкадаступная сістэма для паведамлення аб злачынствах і занядбаннях у сферы злоўжыванняў супраць непаўналетніх і ўразлівых дарослых асобаў. Структура павінна быць сфармавана да канца 2019 г. Аб гэтым Папскі вікарый для Дзяржавы Ватыкан, кардынал Анджэла Камастры, у спецыяльным лісце паінфармаваў усіх кіраўнікоў дыкастэрый Рымскай куры, а таксама душпастарыў, якія здзяйсняюць духоўнае служэнне на тэрыторыі ...

Читать далее »

Ватыкан: вольны час папскіх гвардзейцаў у новым відэа-роліку

Швейцарская гвардыя прыадчыняе заслону таямнічасці і распавядае пра захапленні і хобі гвардзейцаў. Відэа-ролік на гэту тэму з’явіўся на канале папскай арміі ў Youtube. У кароткім фільме паказваецца як гвардзейцы бавяць вольны ад службы час. Салдаты распавядаюць пра свае прагулкі па Рыме, ранішнія прабежкі ў Ватыканскіх садах, трэніроўкі ў цудоўна абсталяванай спартыўнай зале на тэрыторыі самай маленькай дзяржавы ў свеце. Швейцарскі ...

Читать далее »

Ізраіль і Ватыкан пацвярджаюць курс на збліжэнне

У гадавіну 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Ізраілем і Ватыканам паслы абедзвюх дзяржаў пацвердзілі іх намер развіваць супрацоўніцтва. «Добры ўдзел, які мы бачым, прадстаўнікоў розных супольнасцей Масквы – і каталіцкай, і габрэйскай – паказвае жывую цікавасць да ўстанаўлення і кансалідацыі адносін ўзаемнага пазнавання, павагі, супрацоўніцтва і салідарнасці (…) Па сутнасці, каб дасягнуць сацыяльнага счаплення і адзінства намераў са сваімі суседзямі, ...

Читать далее »

Пошукі на Тэўтонскіх могілках у Ватыкане не далі выніку

11 ліпеня на Тэўтонскіх могілках у Ватыкане, у рамках расследавання справы аб знікненні ў 1983 г. Эмануэлы Арландзі, дачкі супрацоўніка Прэфектуры Папскага дому, былі адкрыты дзве магілы. Адкрыццё праводзілася персаналам Фабрыкі св. Пятра, у той час як даставанне парэшткаў было даручана спецыялісту па крымінальнай антрапалогіі, прафесару Джавані Аркудзі і яго супрацоўнікам, у прысутнасці адваката сям’і Арландзі. Першай была адкрыта магіла ...

Читать далее »

Святы Пасад нагадаў пра непарушнасць сакраманту споведзі

Прымус да парушэння таямніцы споведзі – непрымальны і абмяжоўвае свабоду рэлігіі, гаворыцца ў спецыяльным лісце Святога Пасаду. Ён быў абнародаваны 1 ліпеня 2019 г. у Ватыкане. Дакумент пад назвай “Заўвага Апостальскай Пэнітэнцыярыі пра важнасць унутранай сферы і непарушнасці таямніцы споведзі” быў апублікаваны за подпісам кардынала Маўра Пьячэнцы, Вялікага Пэнітэнцыярыя, і мансеньёра Кшыштафа Нікеля, Рэгента Апостальскай Пэнітэнцыярыі. Папа Францішак зацвердзіў яго ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікае каталіцкіх медыкаў наследаваць Езуса Хрыста

Мы павінны памятаць, што лячыць – значыць паважаць дар жыцця ад пачатку і да канца. Не мы яго ўласнікі: жыццё нам даецца, а медыкі з’яўляюцца яго служыцелямі, нагадаў Папа Францішак. 22 чэрвеня 2019 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю Міжнароднай федэрацыі Асацыяцый каталіцкіх медыкаў. Пантыфік звярнуўся да гасцей з прамовай, у якой адзначыў, што клопат пра хворых ...

Читать далее »

Святы Пасад рыхтуе ініцыятывы да Сусветнага дня бедных

Святы Айцец звяртае ўвагу на новыя формы беднасці, якія кожны дзень з’яўляюцца перад нашымі вачыма, і запрашае нас да канкрэтных спраў, якія прыносяць з сабой надзею. На гэта звярнуў увагу старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, каментуючы пасланне Папы Францішка на Сусветны дзень бедных, які будзе адзначацца ў лістападзе. Арцыбіскуп Рына Фізікела адзначыў, што Дыкастэрыя, якой ён кіруе, падрыхтавала шмат ...

Читать далее »

Святы Пасад абнародаваў дакумент на тэму гендара

Дакумент на тэму гендарнага пытання ў сферы адукацыі абнародавала Кангрэгацыя каталіцкай адукацыі. Плён амаль двухгадовай працы прадставіў яе прэфект, кардынал Джузэпэ Версальдзі. Дакумент, які атрымаў назву: “Стварыў мужчыну і жанчыну: Шляхам дыялогу адносна гендарнага пытання ў адукацыі”, заахвочвае да дыялогу па пытанні гендара і, усведамляючы “высокую рызыку непаразуменняў і ідэалагічных канфліктаў у гэтай сферы”, прапануе ў якасці найбольш дарэчных метадаў ...

Читать далее »

Пантыфік прывітаў лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2018 г.

Папа правёў кароткую размову з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, кангалезскім урачом Дэні Муквегэ. Яна адбылася на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 22 мая 2019 г. у Ватыкане. Дэні Муквегэ атрымаў Нобелеўскую прэмію міра ў 2018 г. “за намаганні па спыненні выкарыстання сексуальнага насілля ў якасці зброі падчас войнаў і канфліктаў”. Ён быў узнагароджаны разам з іракскай праваабаронцай Надзяй Мурад, былой нявольніцай баевікоў-ісламістаў. ...

Читать далее »