Архив меток: валанцёры

Для валанцёраў «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі правялі семінары на тэму арганізацыі святліц

З 2017 г. у пяці парафіях Гродзенскай дыяцэзіі – у Лідзе, Смаргоні, Ашмянах, Астраўцы і Гродне – з моманту рэалізацыі праекта “Арганізацыя інтэграцыйных святліц у парафіях” паспяхова ажыццяўляюць сваю дзейнасць інтэграцыйныя святліцы для дзяцей. З мэтай арганізацыі належнай і прадуктыўнай працы святліц у парафіях спецыялісты з Варшавы правялі два семінары на тэму “Мэты і задачы святліцы. Дапамога людзям у крызіснай ...

Читать далее »

Сведчыць пра Бога справамі, або як абудзіць жыццё ў хоспісе

У паветры вітае непрыемны пах. У койках ляжаць людзі з застылым позіркам. Жоўтыя, падобныя да васкавых фігур. Раптам гулкую цішыню хоспісу парушае задорнае: “З Богам!”. І з адной з палат выкочваецца возік з цукеркамі, зефірам, гарбатай, кавай, паштоўкамі, пробнікамі парфумаў, памадамі, крэмамі і шкарпэткамі. Завяршае “кампазіцыю” папяровая каляровая круцёлка. Шчыра кажучы, выглядае гратэскна. Напэўна таму, што мы думаем: хоспіс – ...

Читать далее »

Дапамагчы ўбачыць свет кончыкамі пальцаў

Тактыльныя кнігі для невідушчых дзяцей і дзяцей з парушэннямі зроку ствараюць вучні сярэдняй школы № 35 імя М. А. Волкава ў Гродне. На старонках гэтых асобнікаў месцяцца ўласнаручна створаныя рэльефныя выявы, а таксама тэкст, напісаны шрыфтам Брайля, які з’яўляецца тлумачэннем да мяккіх малюнкаў. “Цёплыя кнігі”  Мэта дабрачыннага праекта, у які ўцягнуты маладыя валанцёры, – дапамагчы пазнаць навакольны свет маленькім хлопчыкам ...

Читать далее »

Валанцёры «Карытас» Беларусь прынялі ўдзел у моладзевым лагеры ў Германіі

Валанцёры «Карытас» Беларусь упершыню змаглі прыняць удзел у сустрэчы, якая праходзіла з 29 ліпеня — 5 жніўня ў моладзевым цэнтры Маммендорф (дыяцэзія Мюнхен-Фрайзінгу, Германія). Паездка беларускіх рабят была арганізавана мальтыйская службай дапамогі сумесна з «Карытас» Беларусь. Каля 750 валанцёраў з’ехаліся ў лагер, каб пазнаёміцца ​​адзін з адным, але самае галоўнае — абмяняцца неацэнным вопытам у валанцёрскім справе, які існуюць у ...

Читать далее »

Дабрачынная акцыя «З усмешкай у школу!» прайшла ў Глыбокім

З мэтай аказання падтрымкі малазабяспечаным сем’ям пры падрыхтоўцы дзяцей да школы парафіяльны «Карытас» на працягу жніўня ў касцёле праводзіў дабрачынную акцыю «З усмешкай у школу». У падрыхтаваную скрыню вернікі пакідалі канцылярскія тавары, школьныя прылады, адзенне і абутак, грашовыя сродкі. На сабраныя сродкі валанцёры «Карытас» падрыхтавалі падарункі па ўзроставых катэгорыях. 27 жніўня 37 сем’яў, якія маюць фінансавыя цяжкасці пры падрыхтоўцы да ...

Читать далее »

Арганізатары Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці, які пройдзе ў Гродне, чакаюць новых валанцёраў

Арганізатары Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці, які пройдзе ўжо ў сёмы раз у Гродне 1 чэрвеня, чакаюць новых валанцёраў, якія захочуць разам падрыхтаваць шматлікія забавы для дзяцей. Паведаміць пра свой удзел у валанцёрстве і атрымаць больш інфармацыі пра гэта можна ў кс. Юрыя Марціновіча — арганізатара і адказнага за Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці: e-mail: sakralna@op.pl (8 044) 460 61 40 (Velcom), (8 029) ...

Читать далее »

Глыбокае: валанцёры павіншавалі з Вялікаднем шматдзетныя сем’і, хворых і самотных людзей

У Вялікую Нядзелю Уваскрасення Хрыста валанцёры парафіяльнага «Карытас» г. Глыбокае наведалі псіханеўралагічны інтэрнат у Петрунове, бальніцу сястрынскага догляду ў Бабічах, Глыбоцкую ЦРБ. Кожнага жыхара, пацыента і супрацоўніка ўстаноў валанцёры віншавалі словамі «Хрыстос уваскрос!», складалі найлепшыя пажаданні і дзяліліся тымі прысмакамі, якія ахвяравалі парафіяне ў Вялікую суботу падчас асвячэння страў. Таксама ў гэты дзень валанцёры завіталі да шматдзетных сем’яў Грыбко (в. Петрунова) і ...

Читать далее »

Гродзенскія «Анёлы дабра» і св. Мікалай наведалі дзіцячы абласны шпіталь

Ужо прайшлі Калядныя святы, аднак у нядзелю, 15 студзеня, да дзетак у дзіцячую абласную бальніцу ў Гродне завітаў св. Мікалай разам з валанцёрамі гродзенскага “Карытас” у рамках праекта «Анёлы дабра». У кожнай палаце хлопцы і дзяўчаты вельмі радасна і цёпла сустракалі гасцей. У гэты вечар было расказана вельмі шмат вершаў і заспявана песень, а таксама шмат разоў дзеці вадзілі карагоды. ...

Читать далее »