Архив меток: валанцёр

«Дзень дабра» ў гродзенскім аддзяленні «Хоспіс» правялі валанцёры «Карытас» і цэнтра «Пара»

4 лютага цэнтр «ПАРА» (Падтрымка Анкахворых, Рэабіліцыя, Адаптацыя) сумесна з гродзенскім аддзяленнем «Карытас» правялі «Дзень дабра» на базе Гродзенскай клінічнай бальніцы №3 у аддзяленні «Хоспіс». Міні-цырульня, масаж рук, прымерка ільняных дызайнерскіх капялюшыкаў ручной працы — усё было для пацыентаў аддзялення ў гэты дзень. Шпіталь наведалі вучні і намеснік дырэктара СШ №8, якія прынеслі паштоўкі, зробленыя ўласнаручна, і падарылі іх Хворым, ...

Читать далее »

Афрыка на сувязі! Дыякан Анджэй Ганчар распачаў гадавую місію ў Камеруне

2 верасня распачаў сваю новую жыццёвую прыгоду дыякан Анджэй Ганчар, выхаванец Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Ён пайшоў на адважны крок — выезд на гадавую місію ў Камерун (Афрыка). Дк. Анджэй прагне выконваць там валанцёрскую паслугу сярод дзяцей і моладзі ў Доме дзіцяці. Пасля 10-гадзіннага пералёту дыякан дасягнуў мэты свайго падарожжа. У аэрапорце яго прывітаў польскі дамініканін а. Дарыюш Гадава, ...

Читать далее »

Валанцёры “Карытас” у Бараўлянах вучыліся аказваць першую медыцынскую дапамогу

З 15 па 17 красавіка ў рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”» у Бараўлянах прайшоў семінар па навучанні асновам валанцёрства.  Нядзельная раніца ў капліцы распачалася святой Імшой. Айцец Андрэй Жылевіч OFMCap, дырэктар “Карытас”,  звярнуўся да ўдзельнікаў семінара, гаворачы пра каштоўны досвед першых апосталаў, пра іх адважнае абвяшчэнне Божага Слова. Ён заклікаў валанцёраў таксама несці сваім прыкладам Хрыста. Пасля снядання група накіравалася на семінар, дзе ...

Читать далее »

Новы сезон добрых спраў распачалi валанцёры ў Мінску

10 красавіка 2016 года валанцёры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сумесна з валанцёрамі Руху св. Мікалая і клубам «Крыніца валанцёраў» наведалі Дом дзіцяці №1 (пр. Газеты «Праўда», 32) для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі. Прыезд сюды быў запланаваны на сустрэчы валанцёраў на свята Міласэрнасці ў “Карытас” i зарганiзаваны Сацыяльным цэнтрам «Шчаслiвы малыш». У Доме дзіцяці №1 знаходзяцца дзеці-інваліды ...

Читать далее »

“Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае на семінар па навучанні асновам валанцёрства

15-17 і 17-19 красавіка 2016 года ў “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе семінар па асновам валанцёрства і першай дапамозе. Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца жадаючыя з парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Дакладчыкамі на семінары стануць прадстаўнікі «Мальтыйская службы дапамогі». У ходзе семінара запланавана работа па тэмах: 1. Паняцце «валанцёр». Сацыяльныя асновы валанцёрскай дзейнасці. Прыцягненне валанцёраў, супрацоўніцтва са штатнымі работнікамі, праблемы і іх вырашэнне. ...

Читать далее »

У цэнтры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшоў семінар для валанцёраў

З 11 па 13 сакавіка i з 13 па 15 сакавіка ў мінскім цэнтры «Карытас» (в. Ляскоўка, Бараўляны) прайшоў семінар для валанцёраў. Ён праходзіў для дзвюх груп валанцёраў, якія былі запрошаны з розных парафій, а таксама парафіяльных філіялаў «Карытас» з усёй Беларусі. Мэтай семінара з’яўляецца навучанне ўдзельнікаў асновам валанцёрства на досведзе працы Мальтыйскай службы сацыяльнай дапамогі з Германіі. Вялікі акцэнт ...

Читать далее »

Калядная сустрэча адбылася для супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас”

17 снежня ў Цэнтры св. Лукі пры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сабраліся супрацоўнікі і валанцёры гэтай дабрачыннай арганізацыі. Такія сустрэчы ўжо сталі добрай традыцыяй для “Карытас” у Беларусі. Яны ладзяцца дзеля таго, каб напярэдадні свята Божага Нараджэння сустрэцца ўсім разам, як адна вялікая сям’я, і падзяліцца адно з адным радасцю і цеплынёй ад Нараджэння Езуса Хрыста. На сустрэчы прысутнічаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі ...

Читать далее »

У вёсцы Ляскоўка Мінскага раёна адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас”

З 5 па 7 сакавіка ў Цэнтры РМ «ДКТ Карытас» Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі ў в. Ляскоўка Мінскага раёна адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў і валанцёраў Дабрачыннай каталіцкай арганізацыі “Карытас” у Беларусі. «Recolere» (з лацінскай мовы) – збіраць, аднаўляць. Рэкалекцыі – гэта асаблівы час шукання Хрыста і спаткання з Ім, а гэта патрабуе цішыні, засяроджання і інтэнсіўнай малітвы. Кожнаму з нас трэба ...

Читать далее »

“Дапамога па аб’яве, або Як растапіць лёд на сэрцы?”: размова з валанцёрам дабрачыннага руху ў Наваполацку

Многія ведаюць, што Каталіцкі Касцёл актыўна займаецца дабрачыннай дзейнасцю ў парафіях, а таксама з’яўляецца заснавальнікам дабрачынных арганізацый. Аднак дапамагаць людзям у патрэбе можна проста па ўласнай ініцыятыве. Сёння ў рубрыцы “Інтэрв’ю” госць “Каталіцкага Весніка” – Ірына Шворань, валанцёр дабрачыннага руху ў Наваполацку. – Ірына, распавядзіце, калі ласка, пра сябе. – Я сама з Глыбокага (Віцебская вобласць) і з’яўляюся каталічкай. Цяпер ...

Читать далее »

Калядная сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў Карытас прайшла ў Мінску

18 снежня ў сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры Святога Лукі ў Мінску адбылася ўжо традыцыйная калядная сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў дабрачыннага таварыства «Карытас» з усёй Беларусі. На сустрэчу былі запрошаны шаноўныя госці, а менавіта Апостальскі Нунцый у Беларусі Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які ўзначаліў Эўхарыстыю, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, а таксама дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Падчас гаміліі, Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ...

Читать далее »