Архив меток: урачыстасць

Праграма ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў

У Браславе ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў пройдуць сёлета 19-20 жніўня пад дэвізам “З неспасцігальнай міласэрнасці Бога Я для вас – Маці”. Пятніца, 19 жніўня 18.00 – святая Імша з удзяленнем Сакраманту Бежмавання; 19.30 – канцэрт духоўнай музыкі; 20.30 – малітва праслаўлення, канферэнцыя; 22.30 – набажэнства (вернікі Усходняга абраду); 23.30 – ружанцовая малітва, працэсія са свечкамі. Субота, 20 жніўня 24.00 – ...

Читать далее »

Росіцкія ўрачыстасці сёлета пройдуць 5-6 жніўня (абноўлена)

Айцы-марыяне запрашаюць на летнія ўрачыстасці ў Росіцу, каб традыцыйна ўшанаваць мучанікаў Юрыя і Антонія. Сёлета адбудзецца падзяка Богу за кананізацыю Заснавальніка Кангрэгацыі айцоў-марыянаў Станіслава Папчынскага, якая адбылася 5 чэрвеня ў Ватыкане. Урачыстасці распачнуцца святой Імшой для пілігрымаў 5 жніўня ў 18.00. У сувязі з Сусветнымі днямі моладзі ў Кракаве, у гэтым годзе адбудзецца адна пілігрымка Полацк-Росіца, якая распачне свой шлях ...

Читать далее »

Святой Імшой з удзелам папскага пасланніка завяршыліся ўрачыстасці ў Будславе

Некалькі тысяч вернікаў 2 ліпеня прыняло ўдзел у галоўнай святой Імшы ў Будславе, якую ўзначаліў папскі легат кардынал Крыстаф Шонбарн. На ўваходзе ў святыню вернікі ў нацыянальным строі віталі папскага пасланніка караваем. У сваёй прамове арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў словы радасці з той прычны, што Папа Францішак прыслаў кардынала Шонбарна на сёлетнія ўрачыстасці ў нашу краіну. На свяце аўстрыйскі іерарх перадаў ...

Читать далее »

Апошні дзень у дарозе: сёння ў Будславе распачынаюцца ўрачыстасці (фотарэпартаж)

Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе 1 і 2 ліпеня пройдуць на тэму «Надзея ў Божай міласэрнасці» і будуць прысвечаныя 25-годдзю адраджэння Мінска-Магілёўскай Мітраполіі. Пешыя пілігрымкі ўжо падыходзяць да Будслава. Фота Ірыны Грэйць

Читать далее »

У Мосары адсвяткавалі ўрачыстасць святога Яна (+відэа)

Адпустовая ўрачыстасць ў парафіі святой Ганны адбылася 25 – 26 чэрвеня. З даўніх часоў на гэты фэст збіралася шмат вернікаў, прычым не толькі з мосарскай парафіі, але з усяго наваколля. Таццяна Пундзіс прыехала ў Мосар з Шаркаўшчыны, яна кажа: “Мы часта сюды прыязджаем, нашы бацькі, дзядулі, бабулі прывучылі нас да гэтага. Мы самі сюды прыязджаем, прывозім сваіх дзяцей, гэта ўжо ...

Читать далее »

Пілігрымы Астравеччыны наведалі Росіцу

Пра трэгедыю ў Росіцы ўпершыню мы пачулі ад сёстраў-эўхарыстак, якія працуюць у нашай парафіі Узнясення Святога Крыжа. Падрабязнасці гэтай жудаснай падзеі даведаліся потым з кнігі Ірыны Жарнасек. І ўсё ж… І ўсё ж для большасці з нас гэта была нейкая даволі абстрактная гісторыя, якая здарылася дзесьці далёка ад нас. З невядомымі нам людзьмі. Спачувалі, канешне, але, так бы мовіць, розумам ...

Читать далее »

Айцы-марыяне запрашаюць на ўрачыстасці ў Росіцу

20 лютага 2016 года ў Росіцы адбудуцца ўрачыстасці ўшанавання благаслаўлёных мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Адметнасцю сёлетніх святкаванняў будуць нашыя супольныя віншаванні а. Чэслава Курэчкі МІС, кусташа Росіцкага санктуарыя, з нагоды атрымання Прэзідэнцкай прэміі “За духоўнае адраджэнне”. Урачыстасці пачнуцца ў 11.00 адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту. Вёска Росіца Верхнядзвінскага раёна знаходзіцца ў памежнай зоне. Для бяспечнага прыезду і пілігрымавання абавязкова трэба ...

Читать далее »

Як у Рыме адзначаюць урачыстасць Беззаганнга Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

У апошнія дзесяцігоддзі ў Рыме склалася пэўная традыцыя святкавання ўрачыстасці Беззаганнага Зачацця НПМ, якая збірае дзясяткі тысяч рымлян і ўсю гарадскую ўладу, паведамляе партал Credo. Галоўным месцам святкавання з’яўляецца статуя Багародзіцы, якая ўзвышаецца на Іспанскай плошчы ў Рыме, адным з найбольш наведвальных турыстамі месцаў. 8 снежня раніцай першымі аддаюць гонар Беззаганнай Панне рымскія пажарныя. Яны, пад гукі сірэн, падымаюцца па ...

Читать далее »

«Нельга марыць пра Неба без Езуса»: урачыстасць Усіх Святых у Глыбокім

1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. На самым пачатку святочнай Эўхарыстыі ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім кс.пробашч Мікалай Ціхановіч павіншаваў усіх прысутных вернікаў з імянінамі: «Сёння наша свята, бо мы ўсе — Божыя дзеці. Памятайце ...

Читать далее »

У Валадарстве Марыі: У Браславе прайшлі ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў

У Браславе прайшлі ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў. Галоўнай св. Імшы на алтары-караблі папярэднічалі малітвы ў касцёле. Жыхары і госці Браслава маліліся на св. Імшы апоўначы, якую праводзіў арцыбіскуп Гінтарас Грушас з Вільні. Вернікі таксама прайшлі ў працэсіі са свечкамі, паслухалі канцэрт духоўнай музыкі і памаліліся на адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту. Сапраўдны фэст прадугледжвае паяднанне з Богам у сакраманце міласэрнасці. Таму ...

Читать далее »