Архив меток: урачыстасць

“Наша гісторыя і наша будучыня ў нашых руках”: Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч на ўрачыстасці ў Браславе

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў прайшлі ў скарочаным фармаце. Не было радасных воклічаў і спеваў пілігрымак, якія штогод пешшу прыбывалі ў санктуарый, не было начной Літургіі і ружанцовай малітвы з працэсіяй святла па горадзе. 22 жніўня кульмінацыяй урачыстасці павінна была стаць галоўная Імша на палявым алтары. Яшчэ за паўгадзіны перад пачаткам пляц ...

Читать далее »

«Мы прыходзім сюды, каб навучыцца прабачаць»: у Росіцы прайшлі штогадовыя ўрачыстасці

У гэтым годзе з-за пандэміі каранавірусу яны прайшлі ў скарочаным фармаце: усе падзеі прайшлі ў адзін дзень 1 жніўня. Урачыстасці распачаліся з адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту. Таксама ў гэты час усе жадаючыя на свежым паветры маглі прыступіць да сакраманту споведзі. А тым часам у касцеле трывала ружанцовая малітва, у якой разам з вернікамі прыняў удзел і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Святая ...

Читать далее »

Штогадовая адпустовая ўрачыстасць пройдзе ў Гудагаі

18–19 ліпеня ў Гудагаі адбудзецца штогадовая адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Шкаплернай. Словы святога Яна Паўла ІІ, вялікага шанавальніка Маці Божай, «Увесь Твой» прагнем прамовіць падчас гудагайскіх урачыстасцяў. Фэст – гэта нагода пядзякаваць Богу за Ягоныя дары, а таксама выпрошваць патрэбныя ласкі. Сярод шматлікіх інтэнцый сёлетняга фэсту ёсць малітва праслаўлення за 30 – год аднаўлення служэння кармэлітаў босых у ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: “Калі не мы, то хто? Калі не сёння, то калі?”– у Будславе, нягледзячы на пандэмію, прайшлі чарговыя ўрачыстасці

Сёлетні фэст адрозніваўся ад усіх папярэдніх тым, што праходзіў падчас пандэміі, таму ён не быў такім шматлюдным. Тым не менш, каб аддаць пашану Божай Маці і памаліцца ў яе санктуарыі, у Будслаў сабраліся больш за тысячу вернікаў. Урачыстасці распачаліся ўвечары 1 ліпеня святой Імшой а 18 гадзіне, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. На богаслужэнні, якое прайшло ...

Читать далее »

Праграма ўрачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі

Праграма ўрачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай, якія пройдуць у Будславе 1 і 2 ліпеня, складзена ў адпаведнасці з распараджэннем Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ад 16 чэрвеня. 1–2 ліпеня ў Будславе адбудуцца штогадовыя парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці, на якія запрашаюцца шанавальнікі Маці Божай. Парадак цэлебрацый: 1 ліпеня — 18.00 2 ліпеня — 9.00, 12.00, 18.00 Святыя Імшы будуць цэлебравацца на адкрытым паветры і транслявацца ...

Читать далее »

Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў адзначылі ў Смаргоні

24 мая салезіянская сям’я Смаргоні адзначыла Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. Менавіта Марыю Успамогу Хрысціянаў выбраў святы ксёндз Боска галоўнай апякункай усіх галін салезіянскай сям’і – салезіянаў, законных сясцёр – Дачок Марыі Успамогі, салезіянаў супрацоўнікаў, членаў Асацыяцыі ADMA. У парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні служаць святары салезіяне, сёстры салезіянкі, дзейнічае Асацыяцыя Салезіянаў супрацоўнікаў і Асацыяцыя Марыі Успамогі Хрысціянаў. Прадстаўнікі ўсіх ...

Читать далее »

Урачыстасць Унебаўшэсця Пана

Пасля свайго ўваскрасення Езус Хрыстус з’яўляўся сваім вучням, а праз 40 дзён на іх вачах узнёсся на неба з Аліўнай гары. Азначэнне “Унебаўшэсце Пана” паходзіць з апісання, пераказанага св. Лукой у “Дзеях Святых Апосталаў” (Дз 1, 9-11). Урачыстасць Унебаўшэсця Хрыста ранні Касцёл злучаў з таямніцай Спаслання Святога Духа на Апосталаў. Гісторыя літургіі ведае гэтую ўрачыстасць з IV ст. Гэта вялікае ...

Читать далее »

“Кожны дзень – гэта маленькае паміранне”. У Росіцы ўшанавалі памяць ахвяраў трагедыі

22 лютага 2020 года ўшанаваць памяць блаславёных айцоў марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры ў росіцкім касцёле Святой Тройцы сабраліся не толькі мясцовыя вернікі і пілігрымы з Беларусі, а святары і манахіні з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Да гэтага дня было прымеркаванае агульнадыяцэзіяльнае спатканне духавенства. На жаль біскуп Віцебскі Алег Буткевіч не змог прысутнічаць на ўрачыстасці, таму ўрачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў Генеральны ...

Читать далее »

Росіца чакае пілігрымаў

Дыяцэзіяльны санктуарый бласлаўлёных пакутнікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча ў Росіцы асабліва чакае сваіх пілігрымаў 22 лютага. Пачатак а 11 гадзіне. У праграме ўрачыстасці адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта (магчымасць споведзі), святая Імша, працэсія на пляц мучаніцтва і гарачы пасілак. Вёска Росіца Верхнядзвінскага раёна знаходзіцца ў памежнай зоне. Для бяспечнага прыезду і пілігрымавання абавязкова неабходна мець пры сабе пашпарт.

Читать далее »

У Браславе прайшлі ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў

Кульмінацыяй урачыстасці 17 жніўня стала галоўная Імша, якая прайшла на палявым алтары перад касцёлам. Гэта алтар быў пабудаваны дзесяць гадоў таму, калі адбылася каранацыя абраза Маці Божай Валадаркі азёраў. Таму сёлета ў Віцебскай дыяцэзіі адзначаецца двайны юбілей: дваццацігоддзе ўтварэння дыяцэзіі і дзесяцігоддзе каранацыі абраза  Маці Божай. Галоўная Імша распачалася аб адзінаццатай гадзіне ўрачыстай працэсіяй з касцёла да палявога алтара. У ...

Читать далее »