Архив меток: Тракелі

Апостальскі Нунцый цэлебраваў Імшу ў Тракелях

13 ліпеня ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях завяршыліся святой Імшой, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. У Імшы ўдзельнічалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у Тракелях: “Без умацаванай сям’і няма будучыні”

Апоўначы Імшу пастэрку ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які сёлета адзначае трыццацігоддзе біскупскай сакры. Літургія традыцыйна пачалася працэсіяй са свечкамі праз мястэчка Тракелі. На Імшы сабралося шмат вернікаў, якія прыбылі пакланіцца Божай Маці і прадставіць Ёй свае просьбы. У Імшы ўдзельнічалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый ...

Читать далее »

Парафіяльны адпуст адбыўся Тракелях

2 ліпеня адбылася адпустовая ўрачыстасць у парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях (Радунскі дэканат). На ўрачыстасці сабраліся шматлікія вернікі, якія захацелі ў гэты дзень прадставіць Пану Богу праз заступніцтва Маці Божай Каралевы сем’яў усе свае просьбы. Святая Імша цэлебравалася ў інтэнцыі парафіяльнай супольнасці, якая ўжо хутка будзе прымаць пілігрымаў з усёй дыяцэзіі і з-за яе межаў. У гаміліі кс. ...

Читать далее »

Кусташ тракельскага санктуарыя пра падрыхтоўку да сёлетняй урачыстасці

Да сёлетніх урачыстасцяў у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях застаецца менш за два тыдні. Сёлета яны пройдуць пад дэвізам “Марыя, атулі нашыя сем’і” 12-13 ліпеня. У гэтым годзе адзначаецца 25-годдзе абвяшчэння парафіяльнай святыні ў Тракелях Дыяцэзіяльным санктуарыем Маці Божай Каралевы нашых сем’яў і 10-годдзе каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Тракельскай, а таксама 210-годдзе пабудовы мясцовага ...

Читать далее »

Дзень маці адзначылі ў санктуарыі ў Тракелях

5 мая, калі ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дыяцэзіяльны дзень маці, у санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) таксама маліліся за ўсіх зямных маці. На малітве сабраліся мясцовыя парафіяне, а акрамя таго вернікі, што прыбылі цэлымі сем’ямі з Радунскага, Іўеўскага і Лідскага дэканатаў. Усе разам маліліся за жывых маці, каб яны сваім штодзённым прыкладам жыцця змянялі свае ...

Читать далее »

Санктуарый Маці Божай Тракельскай аб’яўляе конкурс на лепшы верш, песню і відэа

Хвала Хрысту! Паважаныя шанавальнікі культу Маці Божай Тракельскай! Ад 11 лістапада 2018 года, дня ўспаміну святога Марціна Турскага (ад пятага стагоддзя з гісторыі літургіі гэта быў пачатак Адвэнту) і да 2 лютага 2019 года (Маці Божай Грамнічнай), санктуарый Маці Божай Тракельскай аб’яўляе конкурс лепшых вершаў, песень, відэаролікаў на тэму “Маці Божая Тракельская, вядзі нас за сабой…”. Удзельнікі конкурсу падзелены на ...

Читать далее »

Сёстры салезіянкі запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі ў Тракелі

Сёстры салезіянкі запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі, якія адбудуцца ў в. Тракелі з 26 ліпеня па 2 жніўня 2018 г. У праграме рэкалекцый запланавана: малітва, канферэнцыі, час на разважанне, адпачынак, гульні і забавы. Для запісу і за падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца па тэлефонах: +375 (33) 665 82 56 (с. Тэрэса Сольнічэк FMA); +375 (29) 382 55 92 (с. Вероніка Огар FMA) ...

Читать далее »

У трэці раз адбылася роварная пілігрымка са Шчучына ў Тракелі

Яна прайшла пад дэвізам “Не бойся! Толькі вер!” За тры дні моладзь праехала на роварах 140 кіламетраў. Па шляху яна мела магчымасць пабачыць шмат цікавых мясцінаў, палюбавацца прыгажосцю навакольнай прыроды, а таксама пазнаёміцца з людзьмі, якія вельмі прыязна ставіліся да пілігрымаў. Вядома, кожны дзень у праграме было месца для малітвы і Эўхарыстыі, спеваў і канферэнцый, якія правялі адмыслова запрошаныя святары ...

Читать далее »

Амаль сто пілігрымаў прыйшло з Ліды ў Тракелі

6 ліпеня вернікі з парафіі Унебаўзяцця НПМ (Ліда-Індустрыяльны) адправіліся ў чарговую пешую пілігрымку да Маці Божай Тракельскай – Каралевы ўсіх сем’яў. Сёлета да Тракеляў крочыла амаль 90 парафіян, што вельмі прыемна. Гэты шлях да Марыі з намі раздзяліў пробашч парафіі, айцец Андрэй Агель SP. Як і заўседы, кожны ішоў з некай сваёй інтэнцыяй. Вельмі радасна, што у гэтым годзе нашай ...

Читать далее »

Пілігрымы напоўнілі Тракельскі санктуарый

6 ліпеня ў санктуарыі ў Тракелях пад дэвізам “Жыць Евангеллем, як Марыя” пачаліся дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы нашых сем’яў. Tрадыцыйна ў гэты дзень маленькая вёска каля Ліды напаўняецца шматлікімі пілігрымамі рознага ўзросту, з гарадоў і вёсак, з нашай краіны і з замежжа. Яны ідуць да маленькай драўлянай святыні, у цэнтры якой знаходзіцца цудатворны абраз Марыі з Езусам ...

Читать далее »