Архив меток: тэракт

Пантыфік запэўніў у салідарнасці з Касцёлам у Шры-Ланцы

Папа выказаў салідарнасць з Касцёлам у Шры-Ланцы ў сувязі з тэрактамі, якія адбыліся ў Велікодную нядзелю. Адмысловы заклік ён скіраваў 22 красавіка пасля малітвы “Regina Coeli” у Ватыкане. “Прагну зноў выказаць маю духоўную і айцоўскую салідарнасць з жыхарамі Шры-Ланкі. Я вельмі блізкі да майго брата, кардынала Малькома Ранджыта Патабендыге Дона, і ўсяго дыяцэзіяльнага Касцёла ў Каломба. Малюся за шматлікіх загінулых ...

Читать далее »

Папа Францішак спачувае пасля нападаў на мячэці ў Новай Зеландыі

Папа Францішак праз кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна накіраваў тэлеграму са спачуваннямі пасля нападаў на дзве мячэці ў Крайстчэрч у Новай Зеландыі, у выніку якіх жыццё страцілі дзясяткі чалавек. “Яго Святасць Францішак з глыбокім смуткам успрыняў навіну аб раненнях і страце жыцця, выкліканых бессэнсоўнымі актамі насілля ў двух мячэцях у Крайстчэрч. Ён запэўнівае ўсіх новазеландцаў, а ў прыватнасці мусульманскую супольнасць, у ...

Читать далее »

Памёр кенійскі мусульманін, які закрыў сабой хрысціян падчас тэракту

Настаўнік-мусульманін Салах Фарах, які закрыў сабой пасажыраў-хрысціян падчас нападу баявікоў-ісламістаў на аўтобус, памёр у бальніцы. Тэрарысты з групоўкі “Аль-Шабаб”, якія атакавалі аўтобус, запатрабавалі, каб мусульмане аддзяліліся ад хрысціянаў, але некаторыя мусульмане адмовіліся гэта зрабіць. Сярод іх быў і Салах Фарах, паведамляе BBC. Ён атрымаў кулявое раненне і быў шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне бальніцы ў сталіцы Кеніі Найробі. “Яны сказалі нам: ...

Читать далее »

Папа Францішак: тэракт у Самалі заслугоўвае самага суровага асуджэння

Святы Айцец запэўніў у малітве за ахвяр тэракту ў сталіцы Самалі, горадзе Магадыша, які прывёў да гібелі больш чым 300 чалавек, сярод якіх дзеці. З адмысловым заклікам Папа Францішак звярнуўся 18 кастрычніка 2017 года на заканчэнне агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “Гэты тэрарыстычны напад заслугоўвае самага суровага асуджэння, у тым ліку таму, што ўдарыў па ўжо вельмі ...

Читать далее »

Папа Францішак сустрэўся з сем’ямі ахвяр тэракту ў Ніцы

На напады д’ябла можна адказваць толькі Божымі ўчынкамі, якімі з’яўляюцца прабачэнне, любоў і павага да бліжняга, сказаў Святы Айцец 24 верасня падчас сустрэчы з параненымі і сем’ямі загінулых у нядаўнім тэракце ў Ніцы. На аўдыенцыю ў Ватыкан прыбылі каля тысячы чалавек розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў. Францішак запэўніў у сваім спачуванні, блізкасці і малітве ўсіх, хто пацярпеў у выніку гэтага злачынства. ...

Читать далее »

Біблія, якая ацалела пасля тэракту 11 верасня

«Вы чулі, што сказана: вока за вока і зуб за зуб, але, калі нехта ўдарыць нас у правую шчаку, то трэба падставіць левую» (Мц 5, 38-39). Біблія складаецца з вялікай колькасці раздзелаў і вершаў, аднак менавіта гэтыя словы з Нагорнай пропаведзі Хрыста можна прачытаць у Святым Пісанні, якое ўваходзіць у экспазіцыю мемарыяльнага комплексу «Ground Zero» на месцы Сусветнага гандлёвага цэнтру ...

Читать далее »

Святы Айцец спачувае французскаму народу ў сувязі з тэрактам у Ніцы

У сувязі з тэрактам у Ніцы, здзейсненым увечары 14 ліпеня, Святы Айцец пераказаў словы спачування праз кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.   У тэлеграме на імя біскупа гэтага французскага горада Андрэ Марсо гаворыцца: “У час, калі Францыя адзначае сваё нацыянальнае свята, сляпы гвалт паразіў краіну ў Ніцы, выклікаўшы шматлікія ахвяры, у тым ліку сярод дзяцей”. Святы Айцец Францішак у чарговы раз ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікае спыніць хвалю тэрарызму

“Я выказваю сваю блізкасць да сем’яў загінуўшых і параненых падчас нападу ў горадзе Дака, а таксама ранейшага, які адбыўся ў Багдадзе. Памолімся разам. Памолімся разам за іх, за памерлых, і папросім Пана, каб навярнуў сэрцы людзей, якія звяртаюцца да насілля, будучы сляпымі ад нянавісці”, — сказаў Папа Францішак 3 ліпеня пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Ужо ...

Читать далее »

Святы Айцец моліцца за ахвяр тэракту ў Стамбуле

Пантыфік запэўніў у сваёй малітве за ахвяр тэракту ў сталіцы Турцыі. “Мінулай ноччу ў Стамбуле быў здзейснены жахлівы тэракт, у выніку якога загінулі і атрымалі раненні шматлікія асобы. Мы молімся за ахвяраў, іх сем’і і за дарагі турэцкі народ. Няхай Пан наверне гвалтоўныя сэрцы і падтрымае нас на шляху да міру”, — сказаў Францішак 29 чэрвеня 2016 г. падчас сустрэчы ...

Читать далее »

70 чалавек загінула ў выніку тэракту ў Пакістане

У Пакістане ў гарадскім дзіцячым парку ў Лахоры ў правінцыі Пенджаб тэрарыст-смяротнік падарваў сябе ў гушчы адпачываючых, пераважна, хрысціянаў, якія традыцыйна святкуюць у гэтым парку Вялікдзень. У выніку выбуху, а таксама цісканіны, якая ўзнікла з-за панікі, загінулі, па папярэдніх дадзеных, 70 чалавек, каля 300 дастаўлены ў бальніцы, сярод іх шмат дзяцей, паведамляе BBC. Адказнасць за напад ўзяла на сябе экстрэмісцкая ...

Читать далее »