Архив меток: Таццяна Палхоўская

Радавацца і радаваць – годны занятак хрысціяніна!

Хрыстос Уваскрос! Радасны час настаў! І таму сёння мы закранаем тэму радасці і свята… Як шмат мы гаворым пра значэнне хрысціянскіх святаў, як доўга мы рыхтуемся да важнага дня, якую няпростую працу выконваем па прыборцы дома, па гатаванні асаблівых страваў. Маю спадзяванне, што не толькі знешнія справы займаюць наш час, але і духоўных высілкаў мы прыкладаем нямала: пост, малітва, розныя ...

Читать далее »

Перажыванне суму. Парады псіхолага

Сёння мы пагаворым пра сум. Не пра той, які па-руску “скука”, а пра той, што перакладаецца як “печаль”. Як ні дзіўна, але людзей, каторыя маюць здольнасць перажываць сум, не так і шмат. Сум – гэта рэакцыя на страту. Патрэбна гэта эмоцыя для палягчэння болю ад згубы і страты. Боль узнікае, калі траціцца штосьці каштоўнае. Чым большая каштоўнасць, тым большы боль, ...

Читать далее »

Віна і як у ёй “не патануць”

Сёння мы будзем разбіраць эмоцыю віны. Для мяне гэта тэма крыху падобная да папярэдняй – тэмы сораму. І першая, і другая эмоцыі сацыяльныя, гэта значыць, прыдбаныя ад кантакту з іншымі людзьмі. І першая, і другая дастаткова цяжка перажываецца. І ў адным, і ў другім выпадку існуе страх страты любові. Разгледзім крыху падрабязней. Віна, у адрозненне ад сораму, пачынае развівацца досыць ...

Читать далее »

Сорам, агіда і мамін позірк

Назва артыкула, вядома, умоўная, але і праўда: дзве такія розныя эмоцыі насамрэч звязаныя між сабой. Паразмаўляем пра сорам і агіду. Згаданыя эмоцыі парныя, сацыяльныя, гэта азначае, што яны з’яўляюцца не пры нараджэнні, а ў выніку кантактаў з іншым чалавекам. Сорам пачынае адчувацца ва ўзросце 1,5 – 2-ух гадоў, і штуршком з’яўляецца позірк з агідай з боку іншага чалавека, позірк, які ...

Читать далее »

Дарожныя знакі нашага жыцця

У мінулы раз мы размаўлялі пра наборы эмоцый, якія мае кожны чалавек: “пазітыўныя” эмоцыі нам прыемна адчуваць, “негатыўныя” цяжка перажываюцца, “нейтральнае” здзіўленне можа “пераскокваць” з адной групы да іншай у залежнасці ад сітуацыі. Кожная эмоцыя мае сваё важнае і незаменнае значэнне для чалавека. Кожная эмоцыя – гэта сваеасаблівы знак, які рэгулюе наш рух на дарозе жыцця, дапамагае зрабіць гэтую дарогу ...

Читать далее »

Тры скрыні, або Пачатак

Калі я ўзялася пісаць артыкул, то доўга думала над тэмай, каб і карысна, і цікава, і з прыкладамі, адносна ўніверсальна. “Распачынаць варта спачатку” – думала я. Але дзе той пачатак? Як у тым выслоўі: ці курыца з яйка ці яйка з курыцы? Як вядома, чалавек паходзіць з сям’і, сям’я – база, крыніца, падмурак. Але ж сям’я і складаецца з гэтых ...

Читать далее »