Архив меток: танец

Зняволеныя танчаць на славу Божую

Зняволеныя папраўчай установы ў правінцыі Себу, што ў Філіпінах, танчаць штодня на працягу гадзіны. Гэта частка эксперыментальнай рэабілітацыйнай праграмы, прапанаванай Байранам Гарсія, інструктарам турмы. Калектыў назвалі «CPDRC dancers», дзе CPDRC — абрэвіятура поўнай назвы папраўчай установы. У некаторых харэаграфічных пастаноўках удзельнічаюць 1500 чалавек. «CPDRC dancers» актыўна выступаюць, зняволеныя такім чынам нават маюць магчымасць зарабляць і збіраць сродкі на ўласнае ўтрыманне. ...

Читать далее »

Кітайскія манахіні здзівілі сваім танцам

Нягледзячы на ўсе пераследы і шматлікія ганенні з боку ўрада на Касцёл, гэтыя каталіцкія законніцы арганізавалі  ў лістападзе 2015 года евангелізацыйную сустрэчу, падчас якой… здзівілі ўсіх сваім танцам. Дзякуй Богу за жывы Касцёл у Кітаі! Deon.pl

Читать далее »

Баранавічы: Флэш-моб у касцёле?! Праслаўленне Бога праз рухі і жэсты!

У дзень Божага Нараджэння ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа г. Баранавічы вучні катэхетычных заняткаў падрыхтавалі флэш-моб, які згуртаваў дзяцей розных узростаў. Ідэя флэш-мобу – праслаўленне Бога праз рухі і жэсты. Каб флэш-моб атрымаўся не проста наборам рухаў, а зладжаным танцам, спатрэбілася шмат рэпетыцый. Рэпетыцыі не толькі зʼядналі дзяцей, але і падарылі масу прыемных эмоцый, дапамаглі глыбей усвядоміць месца кожнага ў ...

Читать далее »

Дзеці ў вышымайках танчаць у баранавіцкім касцёле

Дзеці на відэа — парафіяне касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах, паведамляе Наша Ніва. Да Калядаў яны рыхтуюць незвычаны флэшмоб, рэпетыцыя якога патрапіла ў сетку.  Пад музыку, што грае на відэа, дзеці таксама будуць спяваць калядную песню, вядома, па-беларуску. Глядзіце самі!

Читать далее »

Кенія танчыць для Папы

Адзін са святароў — удзельнік сустрэчы са Святым Айцом Францішкам — запісаў на відэа, як кенійцы ў чаканні сустрэчы з Папам спяваюць і танчаць пад «легендарных каямба». Як інфармуе партал Credo, група «Каямба Афрыка» выкарыстоўвае гітарную музыку ў спалучэнні з танцам ндомбола. Атрымліваецца весела, танчаць усе — нават манахіні!

Читать далее »

У Параф’янаве танчылі вясёлыя манахі (відэа)

У Параф’янаўскім Доме культуры з вялікім поспехам прайшла калядная батлейка, на якой танчылі нават манахі. Разам з братам Войтэкам танцавалі дзеці і манахіні. Фотарэпартаж з падзеі можна паглядзець тут Леанід Юрык, Зміцер Лупач, відэа

Читать далее »