Архив меток: танец

#Танцуй для Яго: моладзь славіла Бога танцам у Мёрах

27 і 28 ліпеня ў Мёрскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча адбылася незвычайная танцавальная сустрэча. Напрацягу двух дзён маладыя вернікі даведваліся пра сутнасць танца ў Бібліі, пазнавалі інтэграцыйныя танцы і вучыліся прысвячаць Богу ўсе свае заняткі, у тым ліку і захапленне танцам. У Браславе ўжо двойчы праходзілі «Dance party» для моладзі з розных парафій, якая жадае ...

Читать далее »

У Браславе прайшоў танцавальны конкурс «Dance party»

7 жніўня ў браслаўскай парафіі праходзіў танцавальны конкурс «Dance party». Удзел у ім прынялі шэсць моладзевых і дзіцячых груп з Браслава і Мёраў. Падобная імпрэза адбылася ўжо ў другі раз і сабрала таленавітых юнакоў і дзяўчат, якія не пабаяліся прадэманстраваць свае здольнасці і парадавалі гледачоў. Асабліва прыемна, што сёлета ініцыятарамі мерапрыемства сталі самі маладыя людзі. «Наш конкурс – для маладых ...

Читать далее »

У Альшанцы адбылося парафіяльнае свята «І да танца, і да ружанца»

2 кастрычніка ў парафіі Святога Духа ў Гродне (мікрараён Альшанка) адбылося парафіяльнае свята «І да танца, і да ружанца». Урачыстую св. Імшу ў гэты дзень узначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыцэзіі Юзаф Станеўскі. Падчас набажэнства казанне прамовіў кс. Андрэй Скамарошка, які разважаў з дзецьмі пра зерне веры: — Пасадзіўшы зерне, мы павінны клапаціцца пра яго, каб яно прарасло і дало добры ...

Читать далее »

Відэа, як манахіні танчаць на пляжы, стала хітом у Facebook

Відэа з танцамі на пляжы сясцёр фаўстынак з Мыслібожа (Польшча) б’е рэкорды папулярнасці на Facebook. Сёстры запісалі відэа, як разам з дзецьмі танчаць каля абраза Езуса Міласэрнага. Яны такім чынам «ловяць вецер у ветразі» перад Сусветнымі днямі моладзі, якія пройдуць у Кракаве. Спачатку адна з сясцёр ставіць ля возера абраз Езуса, затым прыбягаюць другія законніцы. Некалькі фаўстынак пачынаюць танец, праз ...

Читать далее »

Дзеці з Нарачы танцуюць для святога Яна Паўла ІІ (+відэа)

У нядзелю, 15 мая, дзеці нарачанскай парафіі танцавалі для святога Яна Паўла ІІ. Такім незвычайным спосабам маладыя нарачанцы адзначылі дзень нараджэння Караля Вайтылы, які прыпадае на 18 мая, паведамляе сайт парафіі.  

Читать далее »

Відэа выступаў удзельнікаў танцавальнага конкурсу «Dance Party»

У суботу, 7 мая, у Браславе прайшоў конкурс танца «Dance Party» сярод моладзі Віцебскай дыяцэзіі. «Каталіцкі Веснік» прадстаўляе вашай увазе ўсе выступы канкурсантаў. 1 месца — гурт “Dream Team” з Браслава. 2 месца — каманда з мёрскай парафіі. 3 месца — “Дзеці Хрыста” з Варапаева. Каманда з Глыбокага была прызнана самай арыгінальнай. Гурт “Сіняе вока”, які аб’ядноўваў малодшых браславян, прызнаны ...

Читать далее »

У Браславе моладзь славіла Бога танцамі (+відэа)

У суботу, 7 мая, у Браславе прайшоў конкурс танца сярод моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Арганізавана мерапрыемства было па ініцыятыве саміх маладых людзей. Як адзначыла арганізатар конкурса сястра Таццяна Гмыза SJE: «Моладзь вельмі прасіла правесці такі конкурс. Калі быў конкурс песні ў Мёрах, яны вельмі хацелі, каб прадставіць сябе і танцам». Сярод вернікаў існуе думка, што касцёл і танцы рэчы несумяшчальныя. Але і ...

Читать далее »

Уся Польшча будзе танчыць для св. Яна Паўла ІІ

15 мая ўся Польшча ў чарговы раз затанцуе для св. Яна Паўла ІІ, паведамляе gosc.pl. Так званы «фішмоб» звычайна адбываецца ў днях, якія папярэднічаюць 18 мая, калі адзначаецца дзень нараджэння Караля Вайтылы. Гэта магчымасць узгадаць святога Яна Паўла, але адначасова з’яўляецца запрашэннем на сустрэчу моладзі ў польскай Ледніцы, якая ў гэтым годзе будзе праходзіць 4 чэрвеня. У сувязі з падвойным ...

Читать далее »

Зняволеныя танчаць на славу Божую

Зняволеныя папраўчай установы ў правінцыі Себу, што ў Філіпінах, танчаць штодня на працягу гадзіны. Гэта частка эксперыментальнай рэабілітацыйнай праграмы, прапанаванай Байранам Гарсія, інструктарам турмы. Калектыў назвалі «CPDRC dancers», дзе CPDRC — абрэвіятура поўнай назвы папраўчай установы. У некаторых харэаграфічных пастаноўках удзельнічаюць 1500 чалавек. «CPDRC dancers» актыўна выступаюць, зняволеныя такім чынам нават маюць магчымасць зарабляць і збіраць сродкі на ўласнае ўтрыманне. ...

Читать далее »