Архив меток: Тадэвуш Кандрусевіч

Мінпрацы гатовае разгледзець магчымасць зрабіць Дзяды выхадным днём

У Міністэрстве працы Беларусі гатовыя разгледзець прапанову аб тым, каб зрабіць Дзяды выхадным днём па прыкладзе Радаўніцы, паведамляе euroradio.fm. Для гэта трэба, каб у ведамства паступіла афіцыйная прапанова ад кіраўніка каталіцкай царквы ў Беларусі мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. «З такой ініцыятывай трэба звяртацца або да нас, або ў адміністрацыю кіраўніка краіны. Але часцей за ўсё, такія ініцыятывы накіроўваюць у Міністэрства працы, — ...

Читать далее »

Папскі ўніверсітэт прадставіць кнігу пра Касцёл у СССР

У Папскім грыгарыянскім універсітэце 8 лістапада 2017 года адбудзецца прэзентацыя кнігі “Каталіцкі Касцёл у Савецкім Саюзе ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да перабудовы”. Выдаўцом з’яўляецца гісторык і выкладчык вышэй узгаданай навучальнай установы кс. Ян Мікрут, а аўтарам прадмовы – мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарх, чыя вучоба, а затым пастырскае служэнне праходзілі ў Расіі і Беларусі, узгадвае канкрэтныя гісторыі з камуністычных часоў ...

Читать далее »

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: “Ровар – гэта транспарт, які прымушае ўвесь час рухацца”

Гэтыя словы іерарх прамовіў у Будславе, калі прыехаў сюды разам з роварнай пілігрымкай з Мінска. “Калі ровар едзе, то ён знаходзіцца ў вертыкальным становішчы, калі ж ён не рухаецца, то ўпадзе. Так і чалавек павінен увесь час рухацца да лепшага, каб не ўпасці,” – падкрэсліў арцыбіскуп. Роварныя пілігрымкі з кожным годам набіраюць папулярнасць. У гэтым годзе на роварах у Будслаў ...

Читать далее »

Каталіцкі епіскапат Беларусі рыхтуе пагадненне з дзяржавай

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі рыхтуе пагадненне, якое плануе падпісаць з дзяржавай. На майскім пленарным пасяджэнні “біскупы выказаліся за неабходнасць юрыдычнага ўрэгулявання адносін паміж Каталіцкім Касцёлам у Беларусі і дзяржавай для больш эфектыўнага супрацоўніцтва дзеля духоўнага дабра беларускага народа”, — можна было прачытаць у афіцыным паведамленні пасля асамблеі. На працягу некалькіх апошніх гадоў у Беларусі на розных узроўнях абмяркоўвалася падрыхтоўка ...

Читать далее »

Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з зацверджаным Саветам Міністраў планам гендарнай роўнасці ў беларускім грамадстве

«І стварыў Бог чалавека паводле свайго вобразу, паводле Божага вобразу стварыў яго, стварыў мужчыну і жанчыну» (Быц 1, 27). 17 лютага Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці ў нашай краіне на 2017–2020 гады. Занепакоены захаваннем Божага закону, які з’яўляецца гарантам ў будаванні шчаслівага жыцця, Каталіцкі Касцёл выказвае сваю глыбокую заклапочанасць патэнцыяльнай магчымасцю распаўсюджвання гендарнай ідэалогіі ...

Читать далее »

“Вера і навука — два крыла”: у Мінску маліліся за студэнтаў

22 верасня ў Мінскай катэдры адбылася святая Імша за студэнтаў і іх выкладчыкаў. Узначаліў яе арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Разам з мітрапалітам цэлебравалі Эўхарыстыю яшчэ тры святары. ”Зараз тут знаходзяцца будучыя лекары, інжынеры, праграмісты, спецыялісты ў розных накірунках. Не забывайце дзякаваць Пану Богу за дапамогу на вашым студэнцкім шляху, бо менавіта Ён дапамагае вам у цяжкія моманты. Як казаў св. ...

Читать далее »

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пра дабрачыннасць у Касцёле

З 5 па 8 верасня ў рэкалекцыях для святароў, якія праводзіліся на тэрыторыі «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў в. Ляскоўцы, прымаў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У размове з дырэктрам «Карытас» а. Андрэем Жылевічам OFMCap арцыбіскуп падзяліўся сваімі думкамі пра развіццё дабрачыннай дзейнасці ў Беларусі праз Касцёл, у тым ліку праз «Карытас». Таксама іерарх прыгадаў пра сваю прысутнасць у 1994 годзе на ...

Читать далее »

Дзяржаўныя ўлады адмянілі пастанову аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы

Адменена пастанова аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы. Інфармацыю аб гэтым курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі атрымала з Аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь 14 ліпеня. Такім чынам святары а. Раман Шульц OP — пробашч парафіі Св. Казіміра ў Магілёве, канвентуальны францішканін а. Лех Баханэк OFM Conv — пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла ў Івянцы, ...

Читать далее »

Паведамленне Старшыні ККББ наконт правядзення Брацтвам св. Пія Х рэкалекцый па метадзе св. Ігнацыя Лаёлы

У апошнія часы ў СМІ з’явілася інфармацыя аб правядзенні Брацтвам св. Пія Х духоўных рэкалекцый па метадзе св. Ігнацыя Лаёлы. У сувязі з гэтым ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі хачу нагадаць каталіцкім вернікам, што вышэйзгаданае Брацтва не знаходзіцца ў кананічнай еднасці з Каталіцкім Касцёлам, і таму нельга прымаць удзел у арганізаваных ім набажэнствах і рэкалекцыях. Адначасова заахвочваю да ...

Читать далее »

Піяр беларускіх эколагаў за кошт Касцёла? (+відэа)

У Мінску эколагі пратэстуюць супраць будаўніцтва касцёла, бо на будаўнічай пляцоўцы неабходна выразаць дрэвы. Сюжэт пра гэта паказаў тэлеканал “БелСат”. “Каталіцкі Веснік” папрасіў пракаментаваць гэту сітуацыю арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага і старшыню Грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” Антона Астаповіча. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў: “Мы пасадзім больш дрэў, чым будзе ссечана”. Ён таксама паведаміў, што ...

Читать далее »