Архив меток: сям’я

Рэкалекцыі “Сужэнскіх сустрэч” пройдуць у Ляскоўцы пад Мінскам

Рух “Сужэнскія сустрэчы» праводзіць рэкалекцыі-ўікэнды па аднаўленню і паглыбленню сужэнскай еднасці і любові. Бліжэйшы ўікэнд адбудзецца 20-22 кастрычніка 2017  года і будзе праходзіць у Цэнтры “Карытас” у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлян (Мінскі раён). Рэкалекцыі пачнуцца ў пятніцу ў 18.00, а скончацца ў нядзелю каля 15.00. Арганізатары забяспечваюць начлег і пасілак. Неабходны ўдзел абодвух сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме. ...

Читать далее »

Сем’і Віцебскай дыяцэзіі сустрэнуцца ў Браславе

Першая дыяцэзiяльная пілігрымка сем’яў (Вiцебскай дыяцэзiя) пад дэвізам «Малiтва ў сям’і» прыбудзе 21-22 кастрычніка ў Браслаў, у санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў. Праграма пілігрымкі: 21 кастрычніка 13.00 — прывітанне 13.10 — абед 14.30 — канферэнцыя 15.00 — Вяночак з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакраманту 16.00 — святая Імша 17.00 — майстэрні (тоеснасць мужчыны, жанчыны, МРП, абарона жыцця і інш.) 19.00 — вячэра 20.00 – 23.00 — баль 22 кастрычніка 9.00 — сняданак ...

Читать далее »

Гусары Сабіна і Яцэк Пухала: “Сваю дзейнасць мы звязваем з каштоўнасцю сям’і”

15 ліпеня адбыліся ўрачыстасці на месцы спачыну расстраляных падчас Другой сусветнай вайны жыхароў Гродна і Ліпскa ў Навумавічах каля Гродна. У сёлетніх урачыстасцях прынялі ўдзел гусары, якія прыбылі з розных месцаў Польшчы і прадстаўлялі розныя гістарычныя клубы. Сярод іх былі Сабіна і Яцэк Пухала з Радама, якія, як самі адзначаюць, з’яўляюцца шчаслівым сужэнствам ужо 42 гады і належаць да стралковага ...

Читать далее »

Equipes Notre-Dame: Запрашаем на борт III сямейнай пілігрымкі ў Будслаў

Душпастырства сем’яў “Equipes Notre-Dame” запрашае сем’і прыняць ўдзел ў III сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.  Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца не толькі сужэнствы руху “Equipes Notre-Dame”, але і ўсе жадаючыя хрысціянскія сем’і. Інфармацыя пра пілігрымку: Аднадзённая (30 чэрвеня). Пачатак у в. Пузыры (прыкладна 15 км ад Будслава). Для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма на прыпынку. Маці ...

Читать далее »

Чарговы выпуск групы «Вечароў для закаханых»

У апошні веснавы вечар чарговая група закаханых завяршыла сваю падрыхтоўку да сур’ёзных адносін, якія праводзіліся пры архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Пачынала рэкордная 11-ка маладых пар, а завяршыла моцная васьмёрка. Апошні вечар стаў своеасаблівым падсумаваннем усяго двухмесячнага цыклу. Як адзначыў кс. пралат Андрэй Стэцкевіч, цыкл цягнуўся да самых зацемкаў, але святло кахання разганяла вясновыя змрокі і стварала ...

Читать далее »

Як дапамагчы дзіцяці ў правільным духоўным развіцці?

Як дапамагчы дзіцяці ў правільным духоўным развіцці? — навучаць усяму, што звязана з духоўнымі каштоўнасцямі; — вучыць не толькі духоўным ісцінам, але і таму, як прымяняць іх у штодзённым жыцці; — распавядаць асноўныя факты з Бібліі, хто кім быў, чым яны займаліся. Трэба, каб дзіця разумела, якое значэнне маюць біблейскія персанажы і запаведзі для яго асабіста; — самы лепшы час ...

Читать далее »

“Свята сям’і” прайшло ў Смаргоні

28 мая з нагоды Дня дзіцяці ў Смаргоні адбылося “Свята сям’і”, якое стала ўжо традыцыйным для парафіі св. Міхала Арханёла. Яно рыхтавалася не адзін дзень усёй салезіянскай сям’ёй — святарамі, сёстрамі, супрацоўнікамі, дзяцьмі і моладдзю. Пасля святой Імшы дзеці разам з бацькамі былі запрошаны на пляцоўку каля касцёла і ў гарадскі парк. Вясёлы клоўн разам з аніматарамі прыцягнулі ўвагу дзяцей ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для сужэнстваў, якія моляцца аб дары патомства, адбудуцца ў Росі

3 чэрвеня ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі пройдуць аднадзённыя рэкалекцыі для сем’яў, якія моляцца аб нараджэнні дзіцяці. Падобныя рэкалекцыі ўжо праводзіліся два гады таму і пасля прынеслі свой плён: некаторыя сужэнствы далі сведчанне нараджэння новага жыцця. Пачатак рэкалекцый у 10.00, заканчэнне — ў 20.30. З сабой неабходна мець цёплае адзенне і ежу. Кава і гарбата будуць арганізаваны пры парафіі. ...

Читать далее »

Як варта ставіцца да бацькі, калі ён алкаголік?

“Хвала Хрысту! Падкажыце, што рабіць, калі няма сіл і жадання размаўляць з маім бацькам-алкаголікам, які зрабіў шмат дрэннага для сям’і?” Павел. На пытанне адказвае ксёндз Ян Раманоўскі: – Калі мы пытаем пра тое, якімі павінны быць нашы адносіны да іншага чалавека, узгадваецца фрагмент Евангелля паводле Лукі. Вучоны ў праве (кніжнік) запытаў у Езуса, што трэба зрабіць, каб атрымаць жыццё вечнае. ...

Читать далее »

15 маладых сужэнстваў прынялі ўдзел у “маёўцы” сем’яў у Глыбокім

20 мая ў Глыбокім адбылося спатканне сем’яў, арганізатарам якога быў пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч. Акрамя глыбачан, якіх сабралася 12 сужэнстваў разам з дзецьмі, па запрашэнні святара далучыліся і сем’і з Мінска, Смаргоні і Гродна. Распачалося спатканне канферэнцыяй на тэму “Бацькі і дзеці”, якую правёў кс. Мікалай. У гэты час з дзецьмі займаліся сёстры францішканкі Сям’і  Марыі, які працуюць у ...

Читать далее »