Архив меток: сям’я

Папа заснаваў Дыкастэрыю па справах свецкіх, сям’і і жыцця

4 чэрвеня Святы Айцец Францішак зацвердзіў “ad experimentum” cтатут новай Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, у склад якой увойдуць, пачынаючы з 1 верасня, цяперашнія Папская рада па справах свецкіх і Папская рада па справах сям’і. З гэтага дня паўнамоцтвы абедзьвух дыкастэрый спыняюцца і яны перастаюць існаваць, гаворыцца ў спецыяльнай заяве Залы Друку Святога Пасаду. Змены адбыліся згодна з ...

Читать далее »

Свята сям’і адбылося ў Смаргоні

29 мая ў Смаргоні (парафія св. Міхала Арханёла) з нагоды Дня дзіцяці адбылося «Свята сям’і», якое падрыхтавала Салезіянская сям’я з аніматарамі, моладдзю і бацькамі. Урачыстая святая Імша стала першам этапам святкавання. Падчас гаміліі кс. Павел Шчарбіцкі SDB патлумачыў дзецям хто ж на самой справе з’яўляецца лекарам душы. Напрыканцы Імшы дзеці, і бацькі былі запрошаны на пляцоўку каля касцёла і ў ...

Читать далее »

Чаму святары не жэняцца?

 “Чаму святары не жэняцца?” Марта На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP: – У Рыма-каталіцкім Касцёле святары не жэняцца, жывучы ў цэлібаце, а святары-законнікі складаюць шлюб чыстасці. Вучэнне пра цэлібат у Касцёле не з’яўляецца дагматам веры, а дысцыплінарным правілам. Гэта правіла сягае сваімі каранямі да вытокаў хрысціянства. Сярод апосталаў, якіх выбраў Езус, некаторыя былі жанатыя, а некаторыя – не, як, ...

Читать далее »

Першы агульнабеларускі сямейны кангрэс пройдзе ў Баранавічах

Першы агульнабеларускі сямейны кангрэс на тэму «Прабачэнне і прымірэнне ў сям’і» пройдзе з 13 па 15 мая ў Баранавічах у Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага. Арганізатар кангрэса — Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.  ПРАГРАМА ПЕРШАГА АГУЛЬНАБЕЛАРУСКАГА СЯМЕЙНАГА КАНГРЭСА   13 мая, пятніца 17.00 — урачыстае адкрыццё 17.30 — уступнае слова Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча 18.00 — ...

Читать далее »

Адгартацыя Папы пра сям’ю: міласэрнасць і інтэграцыя

8 красавіка была апублікавана другая Апостальская адгартацыя папы Францішка. Яна называецца “Amoris Laetitia” (Радасць любові). Дакумент прысвечаны любові ў сям’і і з’яўляецца плёнам працы Сінода Біскупаў, пасяджэнні якога праходзілі ў Ватыкане ў 2014 і 2015 гг. Адгартацыя скаладаецца з дзевяці радзелаў. Яе лейтматыў – міласэрнасць і інтэграцыя. Пачынаецца дакумент спасылкай на Божае слова аб прыгажосці саюзу паміж мужчынам і жанчынай. ...

Читать далее »

На стасункі ўсёй сям’ёй беларусы ўдзяляюць менш хвіліны ў дзень

Усё больш людзі аддаюць перавагу тэлевізару і інтэрнэту. Жахлівыя лічбы прывялі спецыялісты ў Беларусі: менш адной хвіліны ў дзень аддаюць беларусы на стасункі ўсёй сям’ёй. У той жа час зносінам у сямейным коле, калі збіраюцца ўсе разам, беларусы ўсё больш аддаюць перавагу тэлевізару і інтэрнэту. Найбольшую колькасць вольнага часу беларусы ўсіх узростаў — ад дзяцей да старых — марнуюць на ...

Читать далее »

Развіццё дзяцей з сямей алкаголікаў

Развіццё дзяцей у сем’ях, дзе бацька і / або маці злоўжываюць алкаголем працякае з цяжкімі нервова-псіхічнымі адхіленнямі. У такіх дзяцей нізкі інтэлектуальны ўзровень — звычайная справа. Тут у першую чаргу гаворка ідзе пра дзяцей з алкагольным сіндромам плоду, калі прычынай затрымкі псіхічнага развіцця аказваецца інтаксікацыя алкаголем і прадуктамі яго метабалізму цэнтральнай нервовай сістэмы плоду. У другую чаргу, гэта датычыцца так ...

Читать далее »

Як правільна па-беларуску: “сямейны ачаг” ці “сямейны агмень?”

Практыка сведчыць, што абодва прыведзеныя спалучэнні сёння ўжываюцца ў літаратурнай мове. Прычым як у друкаваных, так і ў электронных сродках масавай інфармацыі. І назоўнік ачаг у розных кантэкстах досыць прадуктыўны. Але ці варта яго выкарыстоўваць увогуле? Паспрабуем разабрацца. Слова ачаг мае выразнае цюрскае паходжанне. Пра гэта сведчыць і аўтарытэтны “Этимологический словарь русского языка” Макса Фасмера (Мінск, 1971, Т. 3, с. ...

Читать далее »

Першая ў Беларусі міжнародная «Акадэмія сям’і» распачне сваю дзейнасць у Гомелі

Запрашаюцца сужэнцы, якія жадаюць будаваць гарманічныя адносіны і стварыць шчаслівую сям’ю. У Гомелі плануецца адкрыццё курсаў IFFD — Міжнароднай федэрацыі развіцця сем’яў. Федэрацыя была створана ў 1978 годзе ў Іспаніі, і з таго часу ў больш за 60 краінах свету праводзіць курсы для сужэнцаў, канферэнцыі, кангрэсы, навучанне, даследаванні. Курсы даюць адукацыю сужэнцам і бацькам з выкарыстаннем сітуацыйнага аналізу (case method). ...

Читать далее »

Кардынал Паралін: Нягледзячы на заявы СМІ, Сінод абвясціў важнасць сям’і

Сінод па пытаннях сям’і абвясціў важнасць інстытута сям’і нягледзячы на ​​шматлікія паведамленні ў СМІ аб адваротным, заявіў Дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал П’етра Паралін на святах у епархіі Скіё на поўначы Італіі. Кардынал таксама дадаў, што пры прыняцці рашэнняў члены Сінода кіраваліся «кантэкстам цяжкіх і складаных умоў нашага часу» і «паставіліся да ўсіх далікатных і зраненых сем’яў як добрыя самарыцяне». У ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі