Архив меток: святыя

Святыя Пэрпэтуя і Фэліцыта. 7 сакавіка — успамін мучаніц

Да літургічнай рэформы 1969 года імёны мучаніц Пэрпэтуі і Фэліцыты згадвалася ў кожнай св. Імшы. Сіла іх сведчання была такая вялікая, што св. Аўгустын у свой час сур’ёзна нагадваў святарам, каб не ставілі «Пакутаў» гэтых святых на адным узроўні з тэкстамі Евангелляў. Мучаніцтва Пэрпэтуі і Фэліцыты, з пункту гледжання гісторыі, гэта адзін са шматлікіх выпадкаў жорсткага забойства хрысціян дзікімі звярамі, ...

Читать далее »

У чым розніца: прасіць у малітве аб чымсьці святога ці Бога?

Калі накіроўваем малітвы да Госпада, мы звяртаемся да нашага Айца, які любіць сваё дзіця і прагне яго адорваць. Просьбы, якія кіруем да святых, гэта таксама малітвы да Бога. Да саміх святых мы не молімся, але просім іх аб заступніцтве. Кожны кананізаваны ў сваім зямным жыцці чымсьці адрозніваўся ад іншых, меў уласную харызму. Таму Касцёл абвясціў іх заступнікамі ў тых ці ...

Читать далее »

Што казалі святыя пра неба?

Урачыстасць Усіх Святых і ўспамін усіх памерлых вернікаў – добры момант, каб узнесці свой позірк да неба, бо гэта яно з’яўляецца мэтай чалавека. Менавіта на неба ідзе наша несмяротная душа, калі памірае цела. Неба становіцца нашым удзелам толькі тады, калі чалавек у хвіліну смерці будзе ў стане асвячальнай ласкі. Гэтая ласка будзе пропускам у шчаслівую вечнасць. Бачыла неба і яго ...

Читать далее »

Ці лічыць Касцёл інквізітараў святымі?

“Цікаўлюся гісторыяй. Даведалася, што многія інквізітары, якія жылі ў сярэднія вякі, былі прылічаныя тады да ліку святых. Касцёл і цяпер прызнае гэтых людзей святымі? Ад іх рук загінула вялікая колькасць людзей, на мой погляд, цалкам невінаватых…” Аляксандра На пытанне адказвае ксёндз Ян Раманоўскі: – Заўсёды, калі гаворка ідзе пра гісторыю Каталіцкага Касцёла, часта ўспамінаецца інквізіцыя. Многія выкарыстоўваюць гэты аргумент, гаворачы, ...

Читать далее »

Святы Дамінік і дамінікане

Безумоўна, кожнаму даводзілася, набываючы тую ці іншую рэч, бачыць на этыкетцы дату заснавання фірмы. Кампаніі з гонарам паведамляюць, што яны працуюць ужо 20, 40, 70, а можа, нават 100 гадоў. На візітках ці ў рэкламе можна прачытаць і пра меншыя юбілеі: кшталту “Мы 15 лет на рынке!” Цікава, а як бы мы, католікі, ды і іншыя людзі адрэагавалі на рэкламны ...

Читать далее »

На чым палягае заступніцтва святых?

 “Мой сябра крытыкуе Касцёл за пакланенне святым. Я яму спрабаваў тлумачыць, на чым палягае заступніцтва святых, але ў мяне не хапае аргументаў. Ці не маглі б вы ўказаць на тэксты ў Св. Пісанні пра заступніцтва святых? Чаму мы звяртаемся да іх па дапамогу? Дзякуй!” Павел На пытанне адказвае а. Зміцер Чарнель CSsR: – Св. Пісанне рашуча забараняе аказваць каму-небудзь пакланенне ...

Читать далее »

Новыя святыя і благаслаўлёныя з’явяцца ў Касцёле

У Касцёле з’явяцца два новыя святыя, два благаслаўлёныя і восем Слугаў Божых. 3 сакавіка 2016 г. падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэла Амата папа Францішак ухваліў адмысловыя дэкрэты. Дэкрэты аб прызнанні цудаў адкрываюць шлях да кананізацыі біскупа Мануэля Ганзалеса Гарсіі, “апостала Эўхарыстыі”, заснавальніка некалькіх манаскіх супольнасцяў і эўхарыстычнага таварыства, які падвяргаўся пераследу ў перыяд грамадзянскай вайны ...

Читать далее »

«Святыя заступнікі». Св. Ігнацый з Антыёхіі

«Каталіцкі Веснік» распачынае новы відэапраект «Святыя заступнікі». Відэасюжэт, прысвечаны святому, успамін якога прыпадае на вызначаны дзень, будзе з’яўляцца на сайце catholicnews.by адзін раз на тыдзень. Вядучы рубрыкі — кс. Віталь Галец. Сёння, 17 кастрычніка, Касцёл успамінае св. Ігнацыя з Антыёхіі. Святар распавядае пра некаторыя моманты з біяграфіі святога, такім чынам дапамагае нам больш бліжэй пазнаёміцца з постаццю святога заступніка.

Читать далее »