Архив меток: Святыя заступнікі

1 лістапада — урачыстасць Усіх Святых

Ва ўрачыстасць Усіх Святых успамінаюць не толькі тых, хто быў афіцыйна абвешчаны святым або блаславёным, але і невядомых нам святых. Можна сказаць, што першага лістапада ўшаноўваюцца адразу ўсе тыя, хто здабыў вечнае шчасце. Карані дня Усіх Святых ідуць у IV стагоддзе. Тады ў Антыёхіі ўшаноўвалі памяць шматлікіх пакутнікаў, імёны якіх не былі вядомыя.

Читать далее »

«Святыя заступнікі». Святы Джузэпэ Маскаці

27 красавіка Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Джузэпэ Маскаці. Святы Джузэпэ Маскаці — італьянскі лекар, навуковец-даследчык і ўніверсітэцкі прафесар, адметны сваёй першапраходніцкай працай у біяхіміі і вядомы сваёй пабожнасцю. У сваёй практыцы Маскаці заўсёды знаходзіў месца дабрачыннасці. З бедных ён не браў аплаты, замест гэтага часам разам з рэцэптамі укладаў ім і грошы на іх набыццё. 16 лістапада 1975 ён ...

Читать далее »

«Святыя заступнікі». Святы Юрый

23 красавіка Каталіцкі Касцёл успамінае святога Юрыя. Паводле падання, святы быў рымскім воінам, які паходзіў з Лідзіі і быў хрысціянінам. Выява святога Юрыя, які паражае цмока, — адзін з самых папулярных сюжэтаў у іканапісе і сакральнай скульптуры.

Читать далее »

19 сакавіка — ўрачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі

19 сакавіка Каталіцкі Касцёл успамінае св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі.  Святы Юзаф быў абвешчаны апекуном Сусветнага Касцёла, а таксама з’яўляецца апекуном паміраючых, нарачоных і працаўнікоў.

Читать далее »

«Святыя заступнікі». Язафат Кунцэвіч

Сёння, 12 лістапада, Касцёл успамінае святога Язафата Кунцевіча, апекуна Віцебскай дыяцэзіі. Язафат Кунцэвіч (1580 — 12 лістапада 1623) — грэка-каталіцкі біскуп, царкоўны і грамадзкі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, царкоўны пісьменнік, святамучанік.      

Читать далее »