Архив меток: Святы Пасад

Святы Пасад правядзе міжнародны музычны форум

Святы Пасад правядзе III Міжнародную канферэнцыю “Касцёл, музыка, выканаўцы: неабходны дыялог”. Яна будзе праходзіць у Ватыкане 7-9 лістапада 2019 г. Тэмы для дакладаў і дыскусій абраны вельмі розныя: ад інструментаў у кампанаванні сакральнай музыкі і кампазіцыйных стыляў да імправізацыі, вакальнасці і погляду на міжкультурнасць. Аб гэтым паведамляецца на сайце Папскай рады па культуры, галоўнага арганізатара форума. Геаграфія ўдзельнікаў вельмі шырокая. ...

Читать далее »

Святы Пасад рыхтуе ініцыятывы да Сусветнага дня бедных

Святы Айцец звяртае ўвагу на новыя формы беднасці, якія кожны дзень з’яўляюцца перад нашымі вачыма, і запрашае нас да канкрэтных спраў, якія прыносяць з сабой надзею. На гэта звярнуў увагу старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, каментуючы пасланне Папы Францішка на Сусветны дзень бедных, які будзе адзначацца ў лістападзе. Арцыбіскуп Рына Фізікела адзначыў, што Дыкастэрыя, якой ён кіруе, падрыхтавала шмат ...

Читать далее »

Святы Пасад падтрымлівае План ААН па ахове месцаў культу

Арцыбіскуп Бернардзіта Ауса, пастаянны назіральнік Святога Пасаду ў ААН, выступіў 11 чэрвеня ў Нью-Ёрку на кансультацыях па Плане дзеянняў па ахове месцаў культу і іншых рэлігійных месцаў. Нягледзячы на трывалую прававую базу, якая абараняе права на свабоду веравызнання, мы па-ранейшаму назіраем у свеце трывожны рост колькасці актаў нецярпімасці, дыскрымінацыі, пераследу і нават генацыду супраць вернікаў, – звярнуў увагу ватыканскі дыпламат. ...

Читать далее »

Святы Пасад пра сітуацыю Вэнсана Ламбэра

Святы Пасад скіраваў спецыяльнае паведамленне ў сувязі з сітуацыяй Вэнсана Ламбэра – 42-гадовага француза, які ўжо больш за дзесяць гадоў знаходзіцца ў коме. У 2008 годзе Вэнсан Ламбэр трапіў у сур’ёзную аўтамабільную аварыю, пасля чаго знаходзіцца ў “хранічным вегетатыўным стане”. У красавіку 2019 г. Дзяржаўны савет Францыі пастанавіў адключыць яго ад сістэмы штучнага харчавання і гідратацыі. Гэта рашэнне падтрымала яго ...

Читать далее »

Кс. Ламбардзі пра справу былога кардынала МакКарыка

Рашэнне Святога Пасаду аб пазбаўленні духоўнага сану былога кардынала Тэадора МакКарыка – гэта бачны знак волі Касцёла ў барацьбе з сексуальнымі злоўжываннямі, заўважыў кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Былы кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы сказаў для італьянскага тэлебачання “TG1”, што “дэкрэт аб пазбаўленні духоўнага сану былога кардынала МакКарыка, арцыбіскупа Вашынгтонскага на пенсіі, сумная навіна, таму што гэта публічнае і канчатковае асуджэнне Касцёлам ...

Читать далее »

90 гадоў Латэранскіх пагадненняў і стварэння Дзяржавы Ватыкан

11 лютага 2019 года споўнілася 90 гадоў з дня стварэння Дзяржавы Ватыкан. Яна паўстала ў адпаведнасці з Латэранскімі пагадненнямі, заключанамі паміж Святым Пасадам і Італіяй 11 лютага 1929 года. Ратыфікаваны 7 чэрвеня 1929 года дакумент забяспечыў прызнанне Італьянскім Каралеўствам уласнасці і выключнага суверэнітэту Святога Пасада на вызначанай тэрыторыі. Тэрмін “Святы Пасад” шырэйшы за “Горад-Дзяржава Ватыкан” і адносіцца да Біскупа Рыма ...

Читать далее »

Дзяржсакратар пра “пазітыўны нейтралітэт” Святога Пасаду

Кардынал Пьетра Паралін прыняў удзел у канферэнцыі на тэму “Святы Пасад і Дзяржава Ватыкан у новым міжнародным кантэксце”, якая прайшла з нагоды 90-годдзя Латэранскіх пагадненняў. На думку Дзяржсакратара, галоўным сучасным выклікам з’яўляецца мір. “У моцна фрагментаваным і канфліктным свеце, дзе здаецца знікае прынцып мультыралізма, Святы Пасад павінен працягваць рабіць унёсак на карысць абароны годнасці чалавека і будавання мірных грамадстваў і ...

Читать далее »

Святы Пасад катэгарычна асуджае насілле супраць жанчын

У наш час, калі рабства ўспрымаецца як трагічны ўспамін мінулага, існуе больш нявольнікаў, чым калі-небудзь раней, заўважыў Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы ў ААН. Арцыбіскуп Бернардзіта Ауса выступіў на пасяджэнні, прысвечаным правам жанчын, якое прайшло ў Нью-Ёрку ў рамках 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Ён заўважыў, што большасць ахвяр гандлю людзьмі складаюць жанчыны і заклікаў міжнародную супольнасць прыкласці ўсе ...

Читать далее »

Святы Пасад супраць гонкі ўзбраенняў у космасе

Гонку ўзбраенняў у космасе магчыма спыніць, калі ўся дзейнасць тут будзе ажыцяўляцца ў духу супрацоўніцтва і ўзаемнага даверу, падкрэсліў Пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры ААН. Кіраўнік ватыканскай дэлегацыі на 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, арцыбіскуп Бернардзіта Ауса, прыняў удзел у дэбатах, прысвечаных прадухіленню гонкі ўзбраенняў у касмічнай прасторы. Ён адзначыў важнасць транспарэнтнасці і даверу паміж краінамі, а таксама ...

Читать далее »

Ліван зноў у ватыканскім спісе месц пілігрымак

Святы Пасад зноў уключыў Ліван у спіс месц пілігрымак і рэлігійнага турызму у 2019 г., што адбылося пасля 12 гадоў перапынку. Гэтую інфармацыю перадаў мясцовым уладам часовы павераны ў справах Лівана пры Святым Пасадзе Халіл Карам. Святы Пасад штогод абвяшчае спіс з каля 20 краін, у асноўным еўрапейскіх, якія рэкамендуе як мэту пілігрымак і рэлігійнага турызму для католікаў з усяго ...

Читать далее »