Архив меток: святкаванне

Папа Францішак перадаў юбілейны медаль гораду Брэсту

Брэст адсвяткаваў 1000-годдзе з моманту заснавання гораду. Было запланавана шмат разнастайных мерапрыемстваў, аднак для вернікаў самае важнае месца ў праграме занялі адмысловыя набажэнствы за горад і яго жыхароў. У рымска-каталіцкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа дзякавалі Пану за апеку над Брэстам, перапрашалі за спусташэнні святыняў на працягу гісторыі і прасілі аб здароўі для ўсіх жыхароў горада, паведамляе старонка парафіі. Таксама асаблівай ...

Читать далее »

Пантыфік пажадаў плённага святкавання Вялікадня

Папа Францішак пажадаў вернікам духоўна плённа перажыць Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень, прыняць Божае прабачэнне і самім практыкаваць яго ў штодзённасці. Святы Айцец заахвоціў, каб святкаванне Пасхі стала не толькі кароткім момантам, але каб паспрыяла штодзённаму перажыванню Божай хвалы. 17 красавіка 2019 г., падчас агульнай аўдыенцыі, ён прапанаваў сваім слухачам, даверыць Айцу тое, што засмучае, і ў Яго міласэрных абдымках вучыцца ...

Читать далее »

Cвяткаванне нядзелі: заўвагі ад святара

Адным з пытанняў, якое найбольш турбуе пробашча браслаўскай парафіі ў душпастырскай працы з’яўляецца святкаванне вернікамі нядзелі. Дакладней неналежнае святкаванне, асабліва калі даводзіцца бачыць у гэты дзень сваіх парафіянаў за працай у агародзе ці разумець, што далёка не ўсе прыходзяць на нядзельную св. Імшу і належна ў ёй удзельнічаюць. Таму ксёндз Станіслаў Мжыглуд яшчэ раз вырашыў звярнуцца да вернікаў і нагадаць ...

Читать далее »

У Шуміліне вернікі прайшлі ў працэсіі з ружанцовай малітвай

Гэта адбылося ў ноч з 12 на 13 мая. Працэсіі папярэднічала святая Імша, якая распачалася апоўначы. Узначаліў яе біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Напачатку ён прывітаў усіх святароў, кансэкраваных асобаў, пілігрымаў і вернікаў шумілінскай парафіі – усіх, хто прыехаў ці прыйшоў з гарачым сэрцам у гэтую святочную ноч. Трэба адзначыць, што акрамя вернікаў Віцебскай дыяцэзіі, на богаслужэнні прысутнічалі госці з ...

Читать далее »

Як трэба праводзіць Пасхальны Трыдуум і святкаваць Пасху?

Хвала Хрысту! Некалькі дзен таму ў мяне спыталася сяброўка: як трэба святкаваць Пасху? Быццам бы ўсе мы ведаем традыцыі, фарбуем яйкі, робім кулічы і г.д., але нават не думаем пра тое, што ўсе гэта значыць. Я таксама зразумела, што не магу даць выразнага адказу на гэтае пытанне, пачала шукаць хоць якую літаратуру, пыталася ў святароў, ды проста ў інтэрнэце шукала ...

Читать далее »

Радасная цішыня святкавання

Набліжаюцца зімовыя святы, у тым ліку адна з галоўных хрысціянскіх урачыстасцей — Божае Нараджэнне. Кожнаму святу павінна папярэднічаць падрыхтоўка, якая дазволіць стварыць адпаведны настрой і паспрыяе таму, каб святкаванне не было змарнавана. Перыяд падрыхтоўкі да Божага Нараджэння ў Рыма-каталіцкім Касцёле называецца Адвэнтам. Калі б хтосьці паспрабаваў стварыць вобраз хрысціянства, вобраз Касцёла ці Царквы, абапіраючыся толькі на тое, што паказваюць на ...

Читать далее »

Радыёрэпартаж пра падрыхтоўку і святкаванне Вялікадня сярод духоўных асоб на Глыбоччыне

Перадача «Свята душы» — гэта рэпартаж Таццяны Смоткінай пра падрыхтоўку і святкаванне Вялікадня сярод духоўных асоб на Глыбоччыне. Яна прагучала 5 красавіка на Беларускім радыё «Рацыя». На пытанні Таццяны адказваюць біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, пробашч парафіі ў Удзеле а. Яраслаў Банасяк, кс. Віктар Місевіч і сястра францішканка Сям’і Марыі Людміла Рубніковіч з Глыбокага.

Читать далее »