Архив меток: святарскае пасвячэнне

Падарунак на 20-годдзе: Віцебская дыяцэзія мае двух новых святароў (+відэа)

12 кастрычніка 2019 года ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў сакрамант пасвячэння ў ступені прэзбітэрату дыяканам Уладзіславу Шарковічу і Алегу Зямчонку. На пасвячэнні прысутнічалі святары і кансэкраваныя асобы як з Віцебскай дыяцэзіі, так і з іншых куткоў нашай краіны, настаўнікі і выхаваўцы новапрэзбітараў з духоўных семінарый, сябры і родныя. 10 кастрычніка 2009 года Яго Эксцэленцыя ...

Читать далее »

Два дыяканы прымуць прэзбітэрскае пасвячэнне ў Віцебску

12 кастрычніка 2019 года ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбудзецца святая Імша, падчас якой біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзеліць сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату дыяканам Уладзіславу Шарковічу і Алегу Зямчонку. Пачатак у 11 гадзін. Дыякан Уладзіслаў паходзіць з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Язафата Кунцэвіча ў Мёрах. Паспяхова скончыў вучобу ў Вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў ...

Читать далее »

Папа Францішак: пасвячэнне – гэта не заключэнне працоўнай дамовы

Памятаць пра тое, што пасвячэнне – гэта бескарыслівы Божы дар, — заклікаў Пантыфік духавенства падчас ранішняй Эўхарыстыі, якая 19 верасня 2019 г. прайшла ў капліцы ватыканскага Дома св. Марты. У літургіі прынялі ўдзел шматлікія біскупы і святары, сярод якіх быў кардынал Эдуарда Мэнікэлі, што адзначае 25-годдзе біскупскай сакры. У гаміліі Францішак заўважыў, што атрыманне пасвячэння не з’яўляецца заключэннем “працоўнай дамовы”. ...

Читать далее »

У Варшаве святарскае пасвячэнне ўдзялілі ў анкалагічным аддзяленні

У пятніцу, 24 мая, у анкалагічным аддзяленні ў Варшаве адбыліся незвычайныя пасвячэнні дыяканату і прэзбітэрату. Прыняў іх з рук дапаможнага біскупа Варшаўска-пражскай дыяцэзіі Марка Салярчыка прабываючы ў цяжкім стане клерык Кангрэгацыі Малых Спраў Божага Провіду (арыяністы) Міхал Лось. У чацвер, 23 мая, клерык Міхал склаў на рукі ксяндза віцэ-генерала ордэна Арэстэ Ферары FDP шлюбы чысціні, убоства, паслухмянасці і вернасці Святому ...

Читать далее »

Сэрцанін Дзмітрый Прыступа прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне ў Ляхавічах

1 мая ў парафіяльным касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Ляхавічах біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўдзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Дзмітрыя Прыступу SCI. Новапрэзбітэр родам з Баранавічаў, належыць да Кангрэгацыі ксяндзоў Найсвяцейшага Сэрца Езуса — сэрцанаў. Да прэзбітэрскага пасвячэння кс. Дзмітрый нёс дыяканскае служэнне ў парафіі св. Антонія Падуанскага ў Паставах (Віцебская дыяцэзія). Catholic.by

Читать далее »

Два новыя святары і дыякан ёсць у Гродзенскай дыяцэзіі

17 лістапада біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнне прэзбітэрату двум дыяканам і пасвячэнне дыяканату аднаму семінарысту. Урачыстасць адбылася ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Прэзбітэрамі Касцёла на Гродзеншчыне сталі дыяканы Раман Вайцяховіч i Эрнэст Мікалайчык. Дыяканскае пасвячэнне прыняў Віталій Валюк. Урачыстая святая Імша, падчас якой былі ўдзелены пасвячэнні, сабрала шматлікіх святароў і вернікаў, якія прыбылі з розных бакоў дыяцэзіі, каб ...

Читать далее »

У супольнасці беларускіх марыянаў новы святар

16 чэрвеня ў Жодзіна святарскае пасвячэнне прыняў дк. Канстанцін Гушча з супольнасці айцоў марыянаў. Сакрамант удзяліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Новапрэзбітэр паходзіць з Наваполацкай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста.  Кажучы словамі біскупа Алега, які ўзначаліў святую Імшу, «Хрыстос атрымаў яшчэ адны рукі». Сапраўды, яшчэ адны святарскія рукі ад гэтага часу змогуць удзяляць сакраманты, благаслаўляць, яшчэ адно святарскае сэрца пакладзенае ...

Читать далее »

Ураджэнец Браслава прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне ў Польшчы

26 мая ў базыліцы Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Тшэбіні (Польшча) адбылося святарскае пасвячэнне пяці дыяканаў з ордэну сальватарыянаў. Сярод іх быў і браслаўчанін Яўген Жукоўскі. На гэтую ўрачыстую святую Імшу прыбыў пробашч Браслаўскай парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд SDS, а таксама бацькі, родныя і знаёмыя новапрэзбітэра. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Катавіцкай архідыяцэзіі Адам Вадарчык, які ўдзяліў дыяканам сакрамант святарства. ...

Читать далее »

У Беларусі стала больш аж на двух святароў

У пятніцу, 4 мая, у Докшыцах прэзбітэрскае пасвячэнне атрымалі два дыяканы-капуцыны — брат Максім Варанюк і брат Ігар Колзун. Абрад пасвячэння ў касцёле Святой Тройцы здзейсніў біскуп Рэйк’явіка (Ісландыя) Давід Тэнцэр, які таксама з’яўляецца капуцынам. Урачыстасць пачалася з урачыстага ўваходу ў храм іерархаў, святароў, міністрантаў і, вядома, саміх кандыдатаў у пасвячэнне. У святыні сабраліся не толькі вернікі Докшыцкай парафіі, але ...

Читать далее »

Святарскае пасвячэнне ў супольнасці капуцынаў адбудзецца ў Докшыцах

4 мая 2018 г. прэзбітэрскае пасвячэнне прымуць 2 дыяканы з Беларускай кустодыі Ордэна братоў меншых капуцынаў — брат Ігар Колзун і брат Максім Варанюк. Сакрамэнт пасвячэння другой ступені яны атрымаюць у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах (Віцебская дыяцэзія) з рук біскупа Рэйк’явіка Давіда Тэнцэра OFMCap (Ісландыя). Пасвячэнне адбудзецца падчас св. Імшы ў 11.00. Catholic.by

Читать далее »