Архив меток: свята

Урачыстасць Унебаўшэсця Пана

Пасля свайго ўваскрасення Езус Хрыстус з’яўляўся сваім вучням, а праз 40 дзён на іх вачах узнёсся на неба з Аліўнай гары. Азначэнне “Унебаўшэсце Пана” паходзіць з апісання, пераказанага св. Лукой у “Дзеях Святых Апосталаў” (Дз 1, 9-11). Урачыстасць Унебаўшэсця Хрыста ранні Касцёл злучаў з таямніцай Спаслання Святога Духа на Апосталаў. Гісторыя літургіі ведае гэтую ўрачыстасць з IV ст. Гэта вялікае ...

Читать далее »

Другая Велікодная нядзеля, або нядзеля Божай Міласэрнасці

Свята Божай Міласэрнасці адзначаецца ў другую Велікодную нядзелю, гэта значыць у наступную нядзелю пасля Вялікадня. Яго ўстанавіў св. Папа Ян Павел II у дзень кананізацыі сястры Фаўстыны, 30 красавіка 2000 года. Гэта свята ўстаноўлена ў Касцёле не выходзячы з традыцый веры або рашэнняў біскупаў. Такое свята пажадаў сам Пан Езус, які выразна абвясціў сваю волю св. сястры Фаўстыне: «Жадаю, каб першая ...

Читать далее »

25 сакавіка — свята Звеставання Пана

У Евангеллі ад Лукі распавядаецца, як Арханёл Габрыэль быў пасланы Богам абвясціць Марыі, Панне, заручанай з Іосіфам, што ёй трэба будзе зачаць ад Духа Святога і нарадзіць немаўля Езуса, які стане Месіяй і назавецца Сынам Божым. Збянтэжаная прывітаннем анёла Марыя затым запэўнілася ў праўдзівасці яго абяцання і выказала сваю веру словамі: «Хай будзе Мне паводле слова твайго». Пачынаючы па меншай ...

Читать далее »

12 студзеня — свята Хросту Пана

Мастак Daniel Bon­nell http://www.bonnellart.com

У нядзелю пасля ўрачыстасці Аб’яўлення Пана Касцёл адзначае свята Хросту Пана, якім па традыцыі завяршаецца перыяд Божага Нараджэння. Cёлета свята прыпадае на 12 студзеня. У Евангеллі паводле Мацвея апавядаецца, што Езус прыйшоў з Галілеі над Іарданам да св. Яна, каб прыняць хрост ад яго. Але Ян спыніў Езуса, прамовіўшы: “Гэта мне трэба хрысціцца ад Цябе”. Аднак Езус хацеў выканаць усё ...

Читать далее »

Пра жаданні святочныя і не толькі

Жаданні павінны здзяйсняцца. Радасць, якая напаўняе сэрца, калі спаўняецца штосьці запаветнае, сведчыць аб гэтым вельмі яскрава. Яна трывае доўга, асабліва калі збываюцца жаданні глыбокія і невыказныя. Тэма чалавечых жаданняў такая багатая і шматузроўневая, што прыйдзецца многае абмінуць, каб сказаць хоць нешта канкрэтнае. Сёння нас будзе цікавіць сувязь таго, чаго прагнем, з Божай воляй. Добра было б на самым пачатку глянуць ...

Читать далее »

Салезiянская сям`я Беларусi адзначыла Дзень Еднасцi

7 лістапада салезіянскай сям’я Беларусі адзначыла Дзень Еднасці. У бягучым годзе гонар прымаць свята атрымала мінская салезіянская супольнасць, прадстаўнiкi якой нясуць сваю паслугу ў парафіi св. Яна Хрысціцеля ў мiкрараёне Серабранка. Распачалося свята са святой Імшы, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. На распачацце святой Імшы пробашч мясцовай парафіі Аляксандр Мятліцкі SDB прывітаў шаноўнага біскупа, рэгіянальнага настаяцеля ...

Читать далее »

2 лютага — Свята Ахвяравання Пана

2 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. У гэты дзень у літургіі ўспамінаецца прынясенне Дзіцятка Езуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету (гл. Лк 2, 22-39). Такім чынам, ужо ў самым пачатку зямнога жыцця Збаўцы Бог сведчыць, што Езус прыйшоў у свет не парушыць ...

Читать далее »

У Італіі адбыўся фестываль святынь, пабудаваных з каласкоў

Свята, якое мае назву «Festa del Covo», адзначаюць як падзяку за плён зямлі. Гісторыя фэсту бярэ свой пачатак з 1939 года. На ўрачыстасць прывозяць пабудаваныя з каласоў мадэлі святынь і базылік з усяго свету. У гэтым годзе асаблівым экспанатам стала мадэль Марыяцкай базылікі ў Кракаве. Ва ўрачыстасць Маці Божай Чэнстахоўскай, 26 жніўня, гэтая мадэль будзе прадстаўлена і ў Кракаве. Святкаванне ...

Читать далее »

У Бараўлянах адбылося свята ў гонар св. Дамініка Савіо

6 мая ў Бараўлянах адбылося свята ў гонар святога Дамініка Савіо, апекуна мясцовага араторыя, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў. Распачалася праграма традыцыйна святой Імшой , якую цэлебраваў кс. Казімір Шыдэлко SDB. Падчас казання кс. Казімір пазнаёміў вернікаў з жыццём святога Дамініка Савіо. Таксама падчас святой Імшы адбылося прыняцце чатырох новых міністрантаў: Яраслава Кіселя, Яўгена Аніськовіча, Ігната Саўкова і ...

Читать далее »

Браслаў: парафіяльны «Карытас» арганізаваў свята для дзяцей

У нядзелю 29 красавіка парафіяльнае аддзяленне Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» запрасіла на свята ўсіх дзяцей парафіі, а таксама іншых удзельнікаў дабрачынных праектаў. Дзякуй Богу, дзень выдаўся сонечным і цёплым, а таму ўсе запланаваныя забавы прайшлі на свежым паветры. Клоуны прапанавалі дзецям рухі пад песні і спартыўныя конкурсы. Ну, і, канечне, дзяцей чакаў пачастунак. Свята стала добрым баўленнем часу, і было ...

Читать далее »