Архив меток: Сусветныя дні моладзі

Пятніца на СДМ: дзень пакаяння і супольны Крыжовы шлях з Папам

25 студзеня ўдзельнікі Сусветных дзён моладзі ў Панаме распачалі з адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і споведзі, а завяршылі супольным набажэнствам Крыжовага шляху з папам Францішкам. У гэты дзень дэлегаты СДМ з Беларусі і іх рускамоўныя аднагодкі з дапамогаю праведзенай біскупам Юзафам Станеўскім катэхезы разважалі над словамі Марыі: “Няхай Мне станецца паводле твайго слова”. Пасля катэхезы па традыцыі адбылася св. Імша. У ...

Читать далее »

Інвалідны вазок з хлопцам паднялі на руках яго сябры, каб той змог убачыць Папу Францішка

Гэта фота назвалі здымкам дня многія вядомыя выданні. Кадр, на якім адлюстравана, як Папа Рымскі Францішак дабраслаўляе маладога чалавека на інваліднай калясцы, абляцела свет. Фота было зроблена ў дзень прыбыцця Пантыфіка ў Панаму, дзе праходзяць каталіцкія Сусветныя дні моладзі. Папа Францішак ехаў на папамабілі па вуліцах з аэрапорта, і ў гэты момант сябры хлопца-інваліда паднялі і трымалі на руках калыску ...

Читать далее »

Сусветныя дні моладзі з павагай да карэнных народаў

Упершыню ў гісторыі Сусветных дзён моладзі асаблівае месца займаюць выхадцы з карэнных народаў. Больш за тысячу маладых людзей з 12 краін сустрэліся ў панамскім Солой, каб абмяняцца досведам. Высновы I Сусветнай сустрэчы моладзі карэнных народаў былі прадстаўлены на адмысловай прэс-канферэнцыі ў Панаме. Прадстаўнікі 40 плямёнаў размаўлялі пра багацце сваіх тысячагадовых культур і пра рэальнасць, у якой яны жывуць зараз. Акрамя ...

Читать далее »

Да адкрыцця Сусветных дзён моладзі ў Панаме падрыхтавалі новую лінію метро і «Парк Хрыстанаўтаў»

У Панаме 22 студзеня 2019 г. афіцыйна адкрыліся Сусветныя дні моладзі. Арганізатары форума падрыхтавалі для ўдзельнікаў сапраўдныя сюрпрызы: новую лінію метро і “Парк Хрыстанаўтаў”. Метрабудаўцы прымеркавалі адкрыццё новага маршруту падземкі спецыяльна да моладзевай сустрэчы, каб ім маглі скарыстацца пілігрымы з усяго свету. Гэта другая лінія метро ў панамскай сталіцы. Яна спалучыла цэнтр горада з міжнародным аэрапортам Токумэн. У цяперашні час ...

Читать далее »

ВДМ в Панаме: Папа встретится с молодыми заключёнными и исповедает их

Временный директор Ватиканского зала печати Алессандро Джизотти сообщил на встрече с журналистами некоторые детали поездки Папы Франциска на Всемирный день молодёжи в Панаму. В пятницу 25 января Епископ Рима посетит колонию для несовершеннолетних «Лас-Гарсас-де-Пакора», где встретится с 200 молодыми заключенными. Святейший Отец исповедает некоторых из них в специальных конфессионалах, которые малолетние преступники сделали своими руками. «Это знак близости Папы Франциска ...

Читать далее »

Фотапрывітанне з Панамы: евангелізацыя мясцовых жыхароў

Пасля доўгага цяжкага шляху дэлегацыя моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якая прыме ўдзел у 34-х Сусветных днях моладзі ў Панаме, дасягнула мэты. Маладыя людзі правялі ў дарозе 30 гадзін, з якіх 12 – у самалёце. Спачатку яны прымаюць удзел у дыяцэзіяльных днях моладзі, якія праходзяць для нашай групы ў дыяцэзіі Калона – Куна-Яла ў горадзе Калон у парафіі Св. Рыты на атлантычным ...

Читать далее »

У Гродне адбылася прэзентацыя беларускай версіі гімна Сусветных дзён моладзі (+відэа)

14 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася прэзентацыя афіцыйнай беларускамоўнай версіі гімна Сусветных дзён моладзі, якія ўжо праз тыдзень распачнуцца ў Панаме. Пераклад тэксту гімна на беларускую мову здзейсніў кс. Андрэй Лішко, прэфект семінарыі ў Гродне, разам з семінарыстамі. У дзень прэзентацыі ў семінарыйнай зале сабраліся маладыя людзі горада Гродна. Прысутнічалі таксама тыя, хто прыме ўдзел у гэтым ...

Читать далее »

Моладзь Гродзенскай дыяцэзіі вырушыла ў Панаму

15 студзеня познім вечарам група маладых людзей Гродзенскай дыяцэзіі колькасцю 8 чалавек на чале з дапаможным біскупам Юзафам Станеўскім, душпастырам моладзі кс. канонікам Антоніем Грэмзам і старшынёй сінадальнай камісіі па справах моладзі кс. Янам Раманоўскім вырушыла ў Панаму на Сусветныя дні моладзі. Падчас першых дзён (17-21 студзеня) яны будуць знаходзіцца ў дыяцэзіі Калона – Куна-Яла ў горадзе Калон у парафіі ...

Читать далее »

Пантыфік у Панаме: абед з моладдзю і кедравае крэсла

У Панаме, як і падчас папярэдніх Сусветных дзён моладзі, Папа Францішак будзе абедаць разам з маладымі прадстаўнікамі ўсіх кантынентаў. Па словах арганізатараў, ежа будзе тыповай для краіны. У абедзе з Папам прымуць удзел 10 маладых людзей, якія прадстаўляюць 5 кантынентаў, а таксама, магчыма, два прадстаўнікі Панамы, краіны, што прымае Дні моладзі. Падрыхтоўкай ежы будзе займацца вядомая ў Панаме і рэгіёне ...

Читать далее »