Архив меток: супольнасць Тэзэ

Тэзэ: Пантыфіку прадставілі новага прыёра

Новым настаяцелем Супольнасці стаў брат Мэцью. Афіцыйная перадача паўнамоцтваў адбудзецца 3 снежня 2023 года, у першую нядзелю Адвэнту. Брат Мэцью родам з Вялікабрытаніі, з’яўляецца англіканінам. Яму 62 гады. Ён далучыўся да Супольнасці ва ўзросце 20 гадоў. Брат Алоіз запэўніў, што абраў яго сваім наступнікам пасля двух гадоў асабістых разважанняў і кансультацый з усімі братамі. На яго думку, змена была неабходная, ...

Читать далее »

Тэзэ ў Растоку: сведчанні пра захаванне веры і трагедыю вайны

Важнае месца ў сустрэчы моладзі, якую арганізуе ў Растоку экуменічная Супольнасць Тэзэ, зоймуць аповеды пра жыццё хрысціян у былой ГДР, а таксама пра актуальную ваенную сітуацыю на ўсходзе Еўропы. Удзел у адной з дыскусійных груп у рамках форума пацвердзіў 82-гадовы Ёахім Гаўк – ураджэнец Растока, лютэранскі пастар і былы Прэзідэнт Германіі (2012-2017). Ён быў героем мірнай рэвалюцыі супраць камуністычнага рэжыма ...

Читать далее »

У Турыне праходзіць першая агульнаеўрапейская сустрэча Тэзэ пасля пандэміі

7-10 ліпеня 2022 года ў італьянскім Турыне праходзіць другі этап 44-й агульнаеўрапейскай моладзевай сустрэчы, арганізаванай экуменічнай супольнасцю Тэзэ. Першы этап форума праходзіў у анлайн-фармаце з 28 снежня 2021 па 1 студзеня 2022 года. Фізічна сабрацца разам маладым людзям з усёй Еўропы тады, як і годам раней, перашкодзіла пандэмія каронавіруса. Цяпер жа іх прымаюць сем’і і парафіі Турына. Сустрэча адбываецца ў ...

Читать далее »

Браты з экуменічнай супольнасці Тэзэ наведалі Украіну

“Украінцы перажываюць вельмі складаныя хвіліны, але яны даюць нам усім урок вытрываласці і надзеі”, — адзначыў пасля заканчэння візіту ва Украіну брат Бенуа з экуменічнай супольнасці Тэзэ. Па яго словах, супольнасць ужо працяглы час падтрымлівае жывыя адносіны з хрысціянамі Украіны, і таму браты хацелі асабіста наведаць сваіх супрацоўнікаў і сустрэцца з кіраўнікамі самых буйных Цэркваў у гэтай краіне. Манах падкрэсліў, ...

Читать далее »

Тэзэ: COVID прымусіў змяніць планы Еўрапейскай сустрэчы моладзі

Каронавірус чарговы раз унёс сур’ёзныя карэктывы ў правядзенне традыцыйнага навагодняга моладзевага форуму пад эгідай Супольнасці Тэзэ. Яго ўжо пераносілі ў 2020 г. “З прычыны абмежаванняў, звязаных з новым вітком пандэміі, на жаль, не атрымаецца перажыць Еўрапейскую сустрэчу ў Турыне, як мы сабе ўяўлялі. Нам вельмі шкада, што мы не зможам вітаць тых, хто ўжо арганізаваў сваю паездку ў канцы года. ...

Читать далее »

81 год экуменічнай супольнасці ў Тэзэ

81 год адзначае экуменічная супольнасць Тэзэ. Падчас Другой сусветнай вайны 25-гадовы швейцарац Ражэ Шутц спыніўся ў вёсцы ў Бургундыі, купіў закінуты дом і пачаў хаваць яўрэяў і бежанцаў. У яго ўзнікла жаданне стварыць экуменічную супольнасць, якая будзе жыць Евангеллем і стане знакам прымірэння паміж хрысціянамі. З часам далучыліся два студэнты з Ліёна, а потым і іншыя маладыя людзі. На Вялікдзень ...

Читать далее »

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі прыёра Тэзэ

25 чэрвеня Пантыфік прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане брата Алаіза Лозэра, прыёра экуменічнай супольнасці Тэзэ. Сустрэча планавалася ў сакавіку, але была перанесена з прычыны пандэміі. У ходзе паўгадзіннай размовы брат Алаіз падзяліўся са Святым Айцом актуальнымі навінамі, якія тычацца дзейнасці супольнасці. У прыватнасці гаворка ішла пра апошнія этапы Пілігрымкі даверу па зямлі і аднаўленне прыёму пілігрымаў пасля адмены каранціна. ...

Читать далее »

Турынскую Плашчаніцу адкрыюць для ўдзельнікаў наступнай сустрэчы Тэзэ

Турынская Плашчаніца будзе ўрачыста адкрыта для адарацыі і пакланення падчас наступнай сустрэчы моладзі, арганізаванай Супольнасцю Тэзэ, якая пройдзе з 28 снежня 2020 г. па 1 студзеня 2021 г. у Турыне. Аб гэтым паведаміў арцыбіскуп Турына Чэзарэ Назілья падчас удзелу ў сёлетнім экуменічным форуме, які праходзіў у польскім горадзе Вроцлаў. Такім чынам, усяго праз пяць гадоў пасля апошняга выстаўлення хрысціянскай рэліквіі, ...

Читать далее »

Брат Жан-Даніэль з супольнасці Тэзэ прыехаў у Гродна

5 кастрычніка ў Гродна прыбыў брат Жан-Даніэль з экуменічнай супольнасці Тэзэ. Разам з членамі душпастырства “OPEN” ён прыняў удзел у св. Імшы ў пабрыгіцкім касцёле і памаліўся разам з імі ў духу Тэзэ. Пасля ўсе прысутныя сабраліся ў ніжняй зале святыні, дзе манах бліжэй пазнаёміў моладзь з дзейнасцю і духоўнасцю супольнасці. Бр. Жан-Даніэль упэўнены, што кожнаму, каму цікава жыццё супольнасці, ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі