Архив меток: спатканне

Прэзідэнт Польшчы станчыў і заспяваў з моладдзю ў Ледніцы

2 чэрвеня ў Ледніцы (Польшча) адбылося 22 Спатканне моладзі. Гэта сустрэча кожны год збірае дзясяткі тысяч маладых людзей, якія хочуць праз супольны танец і спеў праслаўляць Бога. У гэтым годзе спатканне наведаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Ён не толькі прыняў удзел у афіцыйным адкрыцці, але і станчыў традыцыйны ледніцкі танец «Так, так, Пане». Таксама прэзідэнт Дуда разам з моладдзю яшчэ ...

Читать далее »

У Нарачы адбудуцца традыцыйныя «Андрэйкі»

2 снежня ў 17 гадзін у нарачанскай парафіі Св. Андрэя, апостала адбудзецца традыцыйнае дэканальнае моладзевае спатканне “Андрэйкі”, на якім пройдзе конкурс ведаў “Сучасныя місіянеры — героі евангелізацыі”, прысвечаны хрысціянскім місіям і місіянерам. Правядзенне конкурсаў ведаў у Нарачы падчас моладзевага спаткання таксама ўжо стала добрай традыцыяй. Касцёл і Другі Ватыканскі Сабор, 100-годдзе з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка, 500-годдзе з дня ...

Читать далее »

Парафія ў Глыбокім запрашае моладзь на «Маёўку»

Парафія Святой Тройцы ў Глыбокім запрашае моладзь на “Маёўку”. Сустрэча адбудзецца 8 мая 2017 года. План: 10.30 – прыезд удзельнікаў (касцёл Святой Тройцы); 10.45 – падрыхтоўка да св. Імшы; 11.00 – святая Імша, маёвае набажэнства (магчымасць споведзі); 12.00 – перапынак на каву; 12.30 – канферэнцыя; 13.00 – прадстаўленне парафій (пантамімы і сцэнкі на вольную тэму, 5-7 хвілін); 14.00 – абед ...

Читать далее »

“Спатканне ля студні”: рэкалекцыі для дзяўчат прайшлі ў Браславе

З 27 па 29 сакавіка ў кляштары сясцёр Эўхарыстак у Браславе праходзілі рэкалекцыі для дзяўчат, на якіх прысутнічалі ўдзельніцы з Браслава, Полацка, Астраўца, Слабодкі, Мінска. Асноўная ўвага была накіравана на ўрывак з Евангелля паводле Яна аб сустрэчы Езуса з самаранкай. Мэта  правядзення – паглыбіць адносіны з Жывым Богам, а таксама зазірнуць ва ўласнае сэрца, знайсці адказы на хвалюючыя пытанні. Асаблівым ...

Читать далее »

Дэканальная сустрэча моладзі прайшла ў Паставах

5 лістапада 2016 года ў Паставах адбылася першая дэканальная сустрэча моладзі. На спатканне прыбылі маладыя людзі з Варапаева, Дунілавіч, Пастаў і Лынтуп, паведамляе lyntupy.by. Пачалося ўсё агульнай малітвай на ружанцы, якую праводзіла моладзь. Пасля яе была святая Імша, у часе якой слова Божае прамовіў наш кс. Павел Кнурэк, пробашч у Лынтупах. Моладзь з вялікай цікавасцю слухала словы святара пра ролю ...

Читать далее »

У Глыбокім 24 верасня адбылося спатканне катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі (+відэа)

Гэта сустрэча праводзілася ў рамках святкавання Юбілейнага Года. Прайшла яна ў гарадскім Доме культуры. Распачалося мерапрыемства з канфеэрэнцыі “Сучасныя напрамкі і мадэлі катэхезы ў святле навучання Каталіцкага Касцёла”, якую правяла сястра Нунэ Цітаян. Яна адзначыла, што “такія сустрэчы ўзаемна ўзбагачаюць, на іх адбываецца абмен вопытам, і нараджаюцца новыя ідэі.” На сустрэчы таксама абмяркоўваўся змест катэхетычных падручнікаў і іх практычнае выкарыстанне. ...

Читать далее »

У шчучынскай парафіі прайшла сустрэча студэнтаў

24 верасня ў парафіі ў Шчучыне адбылася штомесячная сустрэча піярскіх студэнтаў. Галоўным пунктам праграмы стала супольная Эўхарыстыя, падчас якой моладзі было прапанавана паразважаць над тэмай, як браць і правільна карыстацца тым, што Бог ахвяруе чалавеку праз свой Касцёл, а таксама над тэмай, як «аддаваць з сябе», што выражаецца найперш у служэнні людзям у тым самым Касцёле. Яшчэ адной часткай сустрэчы, ...

Читать далее »

Сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі пройдзе 24 верасня ў Глыбокім

Спатканне катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі ў рамках святкавання Юбілейнага Года пройдзе 24 верасня ў Глыбокім. Праграма: 10.00 — прыезд катэхетаў; 10.30 — канферэнцыя “Сучасныя напрамкі і мадэлі катэхезы ў святле навучання Каталіцкага Касцёла”. Праводзіць с. Нунэ Цітаян; 11.30 — перапынак (кава, гарбата); 11.50–12.30 — абмеркаванне прадстаўленай тэмы; 12.30 — аналіз катэхетычных падручнікаў і іх практычнае выкарыстанне; 13.30 — св. Імша пад кіраўніцтвам ...

Читать далее »

У Шчучыне адбылося спатканне для бацькоў міністрантаў і хору «Calasanz»

12 сакавіка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне прайшло чарговае фармацыйна-малітоўнае спатканне для бацькоў міністрантаў і хору «Calasanz». Галоўную канферэнцыю на тэму: «Бацькі – аўтарытэт для сваіх дзяцей» правяла спецыяльна запрошаная на гэту сустрэчу сястра Ірэны Барцэвіч FMA. Яна дапамагла ўсім задумацца над тым, ці я добра ведаю сваю дачку, свайго сына? Якія станоўчыя рысы маюць мае дзеці? Ці мы ...

Читать далее »

Сястра Ірэна Барцэвіч FMA правяла сустрэчу для дзяўчат у Шчучыне

12-13 сакавіка сястра салезіянка Ірэна Барцэвіч FMA правяла спатканне для дзяўчын са шчучынскай парафіі. Міні-рэкалекцыі былі прысвечаны Панне Марыі і Яе прыкладу наследвання Хрыста. Падчас кароткіх канферэнцый дзяўчыны мелі магчымасць пад кіраўніцтвам сястры самі разважаць над тэкстамі Святого Пісання, пазнаць асобу Маці Езуса і знайсці ў Ей рысы, якіх можна прытрымлівацца, каб быць добрай дзяўчынай. У праграме знайшлося крыху часу ...

Читать далее »