Архив меток: служэнне

Папа Францішак пра ролю манахінь: служыць, а не прыслугоўваць

Трэба яшчэ працаваць над разуменнем ролі манахінь у Касцёле, адзначыў Папа падчас сустрэчы з генеральнымі настаяцельніцамі жаночых манаскіх супольнасцей. 10 мая 2019 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ўдзельніц ХХІ Пленарнай асамблеі Міжнароднага аб’яднання генеральных настаяцельніц (Unione Іnternazionale Superiore Generali). У форуме ўдзельнічалі каля 850 манахінь з розных частак свету. Папа высока ацаніў мужнасць, з якой жаночыя манаскія супольнасці шукаюць ...

Читать далее »

У Касцёле на Беларусі адраджаецца сталы дыяканат

Рашэнне аб адраджэнні інстытуту сталага, або пастаяннага, дыяканату прынята беларускім епіскапатам, але кожны біскуп самастойна вырашае, ці патрэбныя ў яго дыяцэзіі сталыя дыяканы. Сталыя, або пастаянныя, дыяканы — гэты тыя, хто прымае сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату не для таго, каб праз нейкі час стаць прэзбітэрам, а каб выконваць у Касцёле служэнне дыяканату, устаноўленае яшчэ апосталамі. Сталымі дыяканамі могуць стаць ...

Читать далее »

Кляштар на колах: цягнік, які ацаляе душы і паказвае перспектыву вечнасці

У неапалітанскім квартале Скемпі з 1976 года жыве і служыць бедным супольнасць братоў-францішканаў. Яны ахвотна прымаюць тое, што не патрэбна іншым: садавіну, гародніну, непрыдатную для продажу, прадукты на мяжы прыдатнасці для спажывання, і нават цягнік, які калісьці належыў «Ferrovia dello Stato» — дзяржаўнай чыгунцы. Цягнік, прыстасаваны пад кляштар і складаецца з пяці цудоўных вагонаў 1940-х гадоў, якія былі ператвораны ў ...

Читать далее »

«Люблю Бога ў тых людзях, якіх сустракаю». Кс. Юрый Ёдзік пра служэнне ў Цудзенішках

Чацвёрты год у Цудзенішскім прыходзе служыць ксёндз Юрый Ёдзік. Местачкоўцы і госці, якія прыязджаюць з Польшчы, суседняй Літвы (на мясцовых могілках пахаваны іх родзічы), не могуць нарадавацца на святара, які не толькі нясе святло веры, абуджае сэрцы, знаходзіць самыя патрэбныя і трапныя словы, але і клапоціцца пра касцёл — храм Божы, спадчыну, якая засталася ад продкаў, якую мы павінны захаваць ...

Читать далее »

Служэнне пілігрымуючаму Божаму люду

Айцоў паўлінаў можна пазнаць па белым хабіце, які ўказвае на суровасць манаскага жыцця, прысвечанага Пану Богу. Айцы вядуць душпастырскую дзейнасць у Амерыцы, Аўстраліі, Афрыцы, многіх краінах Еўропы: Венгрыі, Польшчы, Харватыі, Украіне, Латвіі, Славакіі, Чэхіі, Германіі, Францыі, Англіі, Іспаніі, Румыніі. З 1993 года яны служаць таксама ў Беларусі. На працягу 25-ці гадоў нясуць паслугу ў парафіях Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў ...

Читать далее »

У Гродзенскай дыяцэзіі распачалі служэнне сёстры ядвіжанкі

З верасня ў Гродзенскай дыяцэзіі распачалі служэнне манахіні з Кангрэгацыі Сясцёр святой Ядвігі (ядвіжанкі). Тры маладыя манахіні, поўныя энтузіязму, руплівасці і запалу, будуць служыць у гродзенскай парафіі Святога Духа (Альшанка). Раней у Гродзенскай дыяцэзіі сясцёр ядвіжанак не было. Першыя сёстры св. Ядвігі прыбылі ў Беларусь каля 25 гадоў таму ў Слуцк (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), дзе няспынна выконваюць служэнне па сённяшні дзень. ...

Читать далее »

Якое дачыненне павінна мець дзяржава да служэння святароў-замежнікаў у Беларусі?

Ад свецкіх уладаў у Беларусі залежыць дазвол на права служэння святароў-замежнікаў. Што Вы пра гэта думаеце? Вольга Красільшчыкава: – Мяркую, што на сённяшні дзень, хочам мы таго ці не, стаіць вострая неабходнасць у дапамозе замежных святароў. На жаль, у Беларусі ёсць праблема з распазнаваннем паклікання. Маладыя людзі часта нават не разглядаюць пакліканне да святарства. Ксяндзоў у нашай краіне не так ...

Читать далее »

Якое служэнне ў Касцёле Вы несяце?

Кожны вернік нейкім чынам клапоціцца пра Касцёл. А якое служэнне ў Касцёле несяце Вы? Марк Найдзіч SDB: – Мы павінны клапаціцца не толькі пра Касцёл, але таксама пра ўвесь свет. Пра кожнага чалавека, які патрабуе любові. Бо любоў не раздаецца тым, хто заслугоўвае яе, але тым, хто яе патрабуе. Мне здаецца, што любові яшчэ больш патрабуюць тыя людзі, якія не ...

Читать далее »