Архив меток: Сірыя

Пантыфік падтрымаў духоўную ініцыятыву на карысць Сірыі

Святы Айцец падтрымаў духоўную ініцыятыву на карысць сірыйскага народа. Падрабязнасцямі акцыі падзяліліся яе арганізатары – прадстаўнікі Папскага фонду “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Ад пачатку вайны ватыканская дабрачынная арганізацыя рэалізавала ў Сірыі каля 850 праектаў на больш чым 35 мільёнаў еўра. Зараз яна распачала духоўную ініцыятыву пад назвай “Суцеш мой народ”, да якой далучыўся Святы Айцец. “Матэрыяльнай дапамогі не дастаткова. Сірыйскі ...

Читать далее »

Апостальскі нунцый: Сірыя па-ранейшаму з’яўляецца пеклам

Больш за 23 тыс. чалавек ужо атрымалі дапамогу ў рамках кампаніі “Адкрыты шпіталь” у Сірыі. Яе ініцыятарам з’яўляецца Апостальскі нунцый у краіне, кардынал Марыё Дзэнары. Гаворка ідзе пра бясплатную праграму аховы здароўя для ахвяр вайны, якая дзейнічае ўжо два гады ў трох каталіцкіх бальніцах: першая знаходзіцца ў Алепа, дзве іншыя – у Дамаску. “Адкрытыя шпіталі” па-ранейшаму поўныя людзей, якія чакаюць ...

Читать далее »

Папа Францішак кожны дзень моліцца за народы Сірыі і Ірака

Не закрываць вачэй на прычыны, які прымусілі мільёны людзей пакінуць уласныя землі на Блізкім Усходзе, заклікаў Святы Айцец міжнародную супольнасць. На аўдыенцыі, якая прайшла 14 верасня ў Ватыкане, Папа прыняў прадстаўнікоў каталіцкіх дабрачынных арганізацый, якія працуюць у Сірыі і памежных з ёй краінах. Яны прымалі ўдзел у канферэнцыі, прысвечанай гуманітарнай сітуацыі на ахопленых вайной тэрыторыях Блізкага Усходу. “Кожны дзень у ...

Читать далее »

Папа і Патрыярх Маскоўскі размаўлялі пра сітуацыю ў Сірыі

Адбылася тэлефонная размова Патрыярха Маскоўскага з Пантыфікам. Аб гэтым паведамляе афіцыйны сайт Рускай Праваслаўнай Царквы. Апрача таго, Кірыл правёў размову з усімі праваслаўнымі Патрыярхамі Блізкага Усходу. “Гаворка ішла, вядома, аб Сірыі”, — паведаміў ён на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ, якая адбылася 14 красавіка 2018 года. “Мы гаварылі пра тое, што ў тым ліку хрысціяне павінны паўплываць на сітуацыю такім чынам, каб спынілася ...

Читать далее »

Сірыя: католікі і праваслаўныя прадставяць каталог разбураных святынь

Каталог знішчаных хрысціянскіх святынь у Сірыі, створаны сумесна з Каталіцкім Касцёлам і Рускай Праваслаўнай Царквой, будзе прадстаўлены ў Вене ў другую гадавіну гістарычнай сустрэчы Папы Францішка і Патрыярха Кірыла, якая адбылася 12 студзеня 2016 года ў аэрапорце ў Гаване. — Першая частка ілюстраванага каталогу знішчаных хрысціянскіх святынь у Сірыі выпушчана з друкарні. Яе прэзентацыя адбудзецца ў Вене — распавёў а. ...

Читать далее »

У Сірыі распачнуць ватыканскі праект лячэння ваеннай траўмы ў дзяцей

Па просьбе Папы Францішка ватыканская бальніца Дзіцятка Езуса будзе аказваць медыцынскую дапамогу ў Сірыі. Раней аналагічны праект быў пачаты ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, якая таксама пацярпела ад узброенага канфлікту. Новая ініцыятыва была прадстаўлена ў Рыме на кангрэсе «Сірыя. Дзеці і вайна, схаваныя раны». Падлічана, што ў гэтай блізкаўсходняй краіне ў выніку ваенных дзеянняў кожны дзень пакутуюць да 6 млн. дзяцей, а ...

Читать далее »

100 тыс. еўра для бедных у Алепа: Папа Францішак аказаў фінансавую дапамогу сірыйцам

Святы Айцец вярнуўся раніцай 10 сакавіка 2017 года ў Ватыкан пасля завяршэння духоўных практыкаванняў, якія праходзілі апошнія некалькі дзён у Арычы. Менавіта тут, перад сваім ад’ездам у Ватыкан, ён узначаліў ранішнюю св. Імшу ў інтэнцыі Сірыі і яе жыхароў, паінфармавала Зала Друку Святога Пасаду. Таксама Пантыфік адправіў, дзякуючы ўдзелу Рымскай курыі, 100 тыс. еўра для бедных у Алепа. За размеркаванне дапамогі ...

Читать далее »

Папа звярнуўся з заклікам адносна сітуацыі ў Сірыі

Францішак заклікаў бакі канфлікту ў Сірыі прынамсі на некаторы час спыніць агонь, каб дазволіць мірнаму насельніцтву пакінуць зону ўзброенага супрацьстаяння. З адмысловым заклікам Святы Айцец звярнуўся 12 кастрычніка на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.  “Хачу падкрэсліць і яшчэ раз пацвердзіць маю блізкасць да усіх ахвяр бесчалавечнага канфлікту ў Сірыі. З пачуццём тэрміновасці аднаўляю мой заклік, з усіх маіх сіл просячы ...

Читать далее »

Пантыфік заклікаў да малітвы з сірыйскімі дзецьмі

Папа Францішак заклікаў дзяцей з усяго свету духоўна далучыцца да малітвы аб міры, якую будуць праводзіць у Сірыі іх аднагодкі. З адмысловым запрашэннем Святы Айцец звярнуўся 29 мая  ў час сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “У бліжэйшую сераду, 1 чэрвеня, з нагоды Міжнароднага дня дзіцяці, хрысціянскія супольнасці Сірыі, як каталіцкія, так і ...

Читать далее »

Святы Айцец заклапочаны лёсам насельніцтва Сірыі

Пантыфік выказаў сваю “глыбокую заклапочанасць” драматычным лёсам грамадзянскага насельніцтва, якое пакутае ад цяжкіх баёў у Сірыі і вымушана ўцякаць, каб пазбегнуць жахаў вайны. 7 лютага ў Ватыкане, падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, Францішак пацвердзіў сваё неаднаразова выказанае спадзяванне, што сірыйскі народ адчуе “шчодрую салідарнасць” і неабходную дапамогу міжнароднай супольнасці ў “забеспячэнні выжывання і годнасці”. Ён заклікаў да ...

Читать далее »