Архив меток: Сінод біскупаў

Вынікі чарговага працоўнага дня Сінода Біскупаў па Панамазоніі

Удзельнікі Сінода Біскупаў па Панамазонскім рэгіёне маюць вялікую надзею на магчымасць з часам пабудаваць Касцёл з амазонскім абліччам, карэнны, са сваёй адмысловай літургіяй. Пра гэта ішла гаворка 25 кастрычніка падчас брыфінгу ў Ватыкане па выніках чарговага працоўнага дня Сінода. Законніца Інес Самбрана, якая працуе ў Эквадоры, прызналася, што Сінод Біскупаў па Панамазоніі ўвасабляе прастору сямейнасці, сінадальнасці і сведчання. Вялікая ўвага ...

Читать далее »

Іерархі дзеляцца думкамі пра Сінод па Амазоніі

Іерархі, якія бяруць удзел у Сінодзе Біскупаў па Амазоніі, падзяліліся сваімі назіраннямі і думкамі адносна пытанняў, пра якія ідзе гаворка на ватыканскай Асамблеі. Самай “гарачай” аказалася тэма viri probati. “Гэтае пытанне, верагодна, стане прадметам значна больш дэталёвага аналізу, каб Касцёл выпрацаваў узгодненую пазіцыю, маючы на ўвазе не толькі перспектыву Амазоніі, але і паўсюдную”, — так пра ідэю ардынацыі жанатых мужчын ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пра Сінод Біскупаў

Гэта быў «жывы» Сінод – так вельмі ёмка, адным словам ахарактарызаваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падыходзячы да завяршэння глабальны форум у Ватыкане, прысвечаны пытанням моладзі. Зацікаўленыя дэлегаты, актуальныя праблемы, жывая гаворка: Сінод-2018 стаў у некаторым сэнсе выключным, а параўнаць прадстаўніку Беларусі ёсць з чым: іерарх не раз быў удзельнікам такіх сустрэч. «Гэты Сінод быў не толькі для моладзі, але і з ...

Читать далее »

Сінод Біскупаў скіруе адмысловы Ліст да моладзі ўсяго свету

На Сінодзе было вырашана падрыхтаваць адмысловы Ліст да моладзі ўсяго свету. З гэтай нагоды Папа заснаваў спецыяльную Камісію па падрыхтоўцы тэксту, які затым разгледзіць Асамблея. Яе склад 18 кастрычніка 2018 г. быў агучаны на брыфінгу ў Зале Друку Святога Пасаду. У рэдакцыйную групу ўвайшлі чатыры Сінадальныя Айцы: кардынал Д’ёдонэ Нзапалаінга з ЦАР, французскі біскуп Эманюэль Габіяр, аўстралійскі арцыбіскуп Энтані Колін ...

Читать далее »

На Сінодзе Біскупаў абмеркавалі стварэнне мабільных дадаткаў і гульняў для евангелізацыі моладзі

Касцёл пакліканы суправаджаць моладзь у “лічбавым” свеце, адзначалі ўдзельнікі XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў падчас кангрэгацыі, якая 17 кастрычніка 2018 г. прайшла ў Ватыкане. Сінадальныя Айцы працягнулі дыскусію па трэцяй частцы Працоўнага дакумента, прысвечанай душпастырскаму і місійнаму навяртанню. Асаблівая ўвага звярталася на важнасць евангелізацыі ў “лічбавым свеце”. “Мы пакліканы стаць “лічбавымі “апосталамі Паўламі” трэцяга тысячагоддзя”, — такая думка прагучала на Асамблеі. ...

Читать далее »

У інтэнцыі Сіноду Біскупаў. У Будславе прайшла сустрэча моладзі

12 і 13 кастрычніка ў нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай каталіцкая моладзь малілася ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў, які праходзіць у гэтыя дні ў Рыме на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання». 70 маладых людзей прыбылі разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі. Распачалася сустрэча св. Імшой, якую цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі: ...

Читать далее »

Беларускі іерарх на Сінодзе: прыйшлося зрабіць рахунак сумлення

Арцыбіскуп Кандрусевіч у інтэрв’ю Vatican News падвёў вынікі першага этапу прац Сінода Біскупаў. Дэлегат ад Беларусі станоўча ўражаны стаўленнем маладых аўдытараў Асамблеі і іх актыўнай пазіцыяй. Першая частка біскупскага сходу прайшла ў большай ступені пад знакам слухання маладых людзей. Сінадальным Айцам хацелася пачуць, што думае моладзь пра Касцёл, чаго чакае ад яго? “Некаторыя прамовы маладых людзей былі вельмі важнымі. Напрыклад, ...

Читать далее »

На Сінодзе прадставілі першыя справаздачы рабочых груп

Справаздачы рабочых груп па першай частцы Працоўнага дакумента Сінода былі галоўнай тэмай Асамблеі ў першай палове дня 9 кастрычніка 2018 года, паведамілі на штодзённым брыфінгу ў Ватыкане. Пасля дыскусій у рабочых групах, так званых “circoli minori”, Сінадальнымі Айцамі былі прадстаўлены чатырнаццаць справаздач на шасці мовах з прапановамі адносна пытання, як Касцёл можа пачуць моладзь. Касцёл павінен пазбягаць самадастатковасці і стэрэатыпаў, ...

Читать далее »

Будслаў збірае моладзь на малітву ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў

12 і 13 кастрычніка ў Будславе каталіцкая моладзь будзе маліцца ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў, які пройдзе ў Рыме на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання» з 3 па 28 кастрычніка. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, а асабліва моладзь з іншых парафій. Для гасцей прадугледжаны начлег (з сабой трэба мець спальнік і карымат). Расклад: 12 кастрычніка (пятніца) 18.00 – святая Імша 19.00 ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на Сінодзе: моладзь патрабуе Бога

Моладзь патрабуе Бога і мудрага суправаджэння, падкрэсліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Беларускі іерарх прымае ўдзел у XV Звычайнай асамблеі Сінода Біскупаў, якая праходзіць у Ватыкане. У інтэрв’ю для «Vatican News» Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі звярнуў увагу на словы Папы, які на распачацце Сіноду заклікаў біскупаў разбурыць бар’еры, што аддзяляюць духавенства ад моладзі. Маладыя людзі з’яўляюцца часткай Касцёла, якая прагне быць выслуханай. Касцёлу нельга ...

Читать далее »