Архив меток: Шчучын

Шчучын: літургічная служба алтара і хор «Calasanz» адзначылі сваё свята

Традыцыйна ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, літургічная служба алтара і моладзевы хор «Calasanz» са Шчучына адзначылі сваё свята. Падчас святой Імшы для дзяцей да супольнасці кандыдатаў, якія рыхтуюцца да міністранцкай службы далучылася 9 хлопцаў. Астатняя частка літургічнай службы, атрымаўшы новыя «адзнакі» (значкі прыналежнасці да розных груп міністранскіх, адказных за канкрэтныя дзеянні, напрыклад, міністрант святла, адказны за падрыхтоўку і нясенне ...

Читать далее »

У Шчучыне прайшлі духоўныя сустрэчы для юнакоў

З 5 па 7 лістапада ў Шчучыне прайшлі духоўныя сустрэчы для юнакоў. У трохдзённых рэкалекцыях пад дэвізам «Ён устаў і пайшоў!» удзельнікі разважалі над таямніцай паклікання да манаскага жыцця і святарства. У рамках праграмы духоўных сустрэч юнакі наведалі месца пахавання айцоў піяраў, якія, яшчэ зусім нядаўна, працавалі ў Беларусі, а таксама згулялі ў квэст гульню ў старым шчучынскім бункеры. а. ...

Читать далее »

Сустрэча для моладзі, арганізаваная айцамі піярамі, прайшла ў Шчучыне

7 — 9 лістапада моладзь з Ліды і Шчучына, а гэта каля 60 чалавек, мела магчымасць паразважаць на тэму асобы Езуса Хрыста. Засяродзіцца на тым, кім з’яўляецца Другая Асоба Божая і чаму такім важным з’яўляецца штодзённы выбар Хрыста, дапамагалі ўдзельнікам піярскіх дзён моладзі кс. Міхаіл, пробашч парафіі ў Абухава і сястра Назарыя, якая служыць у Лідзе (Фара). Акрамя вельмі даступных ...

Читать далее »

Моладзь са Шчучына і Ліды здзейсніла пілігрымку ў навагрудскі санктуарый

Моладзь з парафій, дзе служаць айцы піяры, у Лідзе і Шчучыне здзейсніла інтэграцыйную паездку па Навагрудчыне, паведамляе grodnensis.by. Удзельнікі пабывалі між іншым у кляштары Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанак). Маладыя людзі наведалі таксама санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі бл. Марыі Стэлы і яе 10 паплечніц, мучаніц з Навагрудка. Там яны пазнаёміліся з гісторыяй сясцёр-мучаніц, якія 1 жніўня 1943 г. аддалі жыццё ...

Читать далее »

Каталіцкая моладзь Шчучына праслаўляла Бога на вуліцах свайго горада

Апошнія дні лета сталі добрай нагодай для маладых людзей сабрацца разам. Перш чым скіравацца на месцы вучобы, яны супольна праводзяць гэтыя апошнія хвіліны адпачынку, чаму часта спрыяе добрае надвор’е. Каталіцкая моладзь Шчучына выйшла на вуліцы, каб спевам і танцам праслаўляць Бога. Як адзначаюць самі маладыя людзі, гэта сведчанне дзялення верай, якую яны жадаюць усведамляць і дзяліцца ёю з іншымі. Такое ...

Читать далее »

Канікулы з Богам у Шчучыне вачыма моладзі з Мастоў

Вас вітае моладзь з Мастоў. Так здарылася, што ў гэтым годзе, на запрашэнне айцоў піяраў, мы патрапілі ў Шчучын, на канікулы з Богам 2019. Лета – гэта тая пара, калі чалавек можа больш прысвяціць свайго асабістага часу на праслаўленне Госпада. Прыехаўшы ў Шчучын, мы сталі сведкамі таго, як Пан Бог яднае розных людзей, і тых маленькіх, і трошкі старэйшых, і ...

Читать далее »

Сакрамант канфірмацыі адбыўся ў Шчучыне

15 мая ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шчучыне дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў 38 вернікам (36 маладым людзям і 2 дарослым) сакрамант канфірмацыі. Іерарх цэлебраваў святую Імшу ў інтэнцыі тых, хто прымаў сакрамант хрысціянскай сталасці. Звяртаючыся да іх, ён заахвоціў заўсёды трымацца веры сваіх продкаў і быць гатовымі адважна штодня ёю жыць і бараніць яе. На заканчэнне ...

Читать далее »

Апостальскі Нунцый наведаў Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Шчучыне (відэа)

Прывітанне ад Святога Айца Францішка перадаў удзельнікам Дыяцэзіяльных дзён моладзі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Іерарх прыбыў 7 мая ў Шчучын, каб узначаліць урачыстую св. Імшу. На пачатку арцыбіскуп выказаў сваю радасць бачыць столькі моладзі, з’яднанай у малітве і любові да Бога. Падчас Эўхарыстыі Апостальскі Нунцый маліўся за ўсіх маладых людзей дыяцэзіі, каб яны развівалі свае адносіны з ...

Читать далее »

Шчучынскія выпускнікі здзейснілі пілігрымку ў Будслаў

Штогод, на працягу ўжо многіх гадоў, выпускнікі 11 класаў сярэдніх школ г. Шчучына адпраўляюцца ў пілігрымку ў Будслаў. І гэты год не стаў выключэннем. Напярэдадні заканчэння школы, хлопцы і дзяўчаты, па традыцыі, адправіліся ў Нацыянальны Санктуарый Маці Божай у Беларусі. За два дні, столькі доўжылася невялікая пілігрымка, яны змаглі ўбачыць мноства цікавых месцаў і храмаў. І так, у першы дзень ...

Читать далее »

«Шчучын – Тракелі – Ліда»: моладзь са Шчучына здзейсніла традыцыйную пілігрымку

Падчас святой Імшы ў Тракелях, 27 красавіка, маладыя людзі прасілі аб патрэбных ласках для годнага прыняцця сакраманту хрысціянскай сталасці (Канфірмацыі). У сваім казанні а. Віталій Слука SchP звярнуў увагу на тое, што не трэба баяцца несці Езуса ў свет. Болей таго, пасля прыняцця сакраманту – гэта становіцца нашым абавязкам. Далей пілігрымы адправіліся ў Ліду. У парафіі Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ...

Читать далее »