Архив меток: Шаркаўшчына

У Шаркаўшчыне біскуп Алег Буткевіч адкрыў і асвяціў памятны знак на месцы знішчанага драўлянага касцёла

У шаркаўшчынскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа з 4 па 11 верасня 2016 года праходзілі Святыя Місіі. Падзея была вельмі доўгачаканая для мясцовых вернікаў. Існуе цудоўная місійная традыцыя — праз год праводзіць аднаўленне Місій. Таму, з 11 па 14 верасня 2017 года шаркаўчане з гэтай нагоды зноў сустрэліся з айцамі-аблатамі. Айцец Анджэй Юхневіч з шумілінскай парафіі Маці Божай Фацімскай і святога ...

Читать далее »

Ксёндз Кшыштаф Сілкоўскі адзначыў 35-годдзе святарскага пасвячэння і атрымаў у падарунак арэлі

Урачыстая Імша з гэтай нагоды адбылася ў шаркаўшчынскім касцёле ў нядзелю, 18 чэрвеня. Ксёндз Кшыштаф стаў святаром у Польшчы 17 чэрвеня 1982 года. Святкаванне юбілею святарства ён перанёс на адзін дзень, каб разам адзначыць і ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста. Таксама ў касцёле памаліліся і за медыкаў, якія ў гэты дзень адзначалі сваё прафесійнае свята. Так супала, што ...

Читать далее »

У Шаркаўшчыне прайшла біскупская візітацыя (+відэа)

Кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч наведаў пасёлак у нядзелю, 12 лютага. Па традыцыі, іерарха сустрэлі перад уваходам у храм. Святая Імша распачалася а палове на адзінаццатую. Трэба адзначыць, што святыня была цалкам запоўнена вернікамі. З шаркаўшчынскіх асаблівасцяў можна падкрэсліць, што ў храме было шмат мужчын і маладых людзей. У прывітальным слове пробашч касцёла ксёндз Кшыштаф Сілкоўскі адзначыў, што ў ...

Читать далее »

Парафія ў Шаркаўшчыне адзначыла дваццацігадовы юбілей кансэкрацыі касцёла (+гамілія і відэарэпартаж)

Гэта адбылося ў аўторак 13 верасня падчас тытульнага фэсту Узвышэння Святога Крыжа. Нягледзячы на працоўны дзень, святыня была перапоўненая вернікамі. Як пасля зазначыў біскуп — гэта вынік Місій, якія адбыліся ў парафіі. На пачатку святой Імшы старажылы парафіі, якія стаялі ля вытокаў яе адраджэння, хлебам-соллю прывіталі нашага пастыра — біскупа Алега Буткевіча. Іерарх ва ўступным слове ўзгадаў і пра апошняга пробашча ...

Читать далее »

Айцы-аблаты правялі Святыя Місіі ў Шаркаўшчыне (+гамілія і відэарэпартаж)

У шаркаўшчынскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа з 4 па 11 верасня адбыліся Святыя Місіі. Падзея вельмі доўгачаканая для мясцовых вернікаў, стала добрай падрыхтоўкай да святкавання юбілею касцёла. Сёлета святыня адзначае 20-ці годдзе кансэкрацыі. Варта нагадаць, што былы шаркаўшчынскі касцёл быў зачынены ў 1948 годдзе і ператвораны ў зернясховішча, а ў 1963 годзе сцёрты з твару зямлі. Двухвежавая драўляная святыня знаходзілася ...

Читать далее »

Шаркаўшчынскія «Маргарыткі» сабраліся на супольнай малітве

У першую нядзелю Вялікага посту ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне адбылася святая Імша ў інтэнцыі ўсіх удзельнікаў малітоўнага руху «Апостальства Маргарыткі» і за ўсіх святароў, за каго яны створаны. Справа ў тым, што ў парафіі ад верасня 2014 года ўзнікла 10 «Маргарытак». Кожная складаецца з 7 асоб, якія ў вызначаны дзень тыдня моляцца ў інтэнцыі выбранага імі святара. ...

Читать далее »

У свята Хросту Пана вернікі з Шаркаўшчыны пабывалі ў Лучаі

У нядзелю 11 студзеня ў свята Хросту Пана вернікі з Шаркаўшчыны патрапілі ў касцёл святога Тадэвуша ў Лучаі. “Прыгажэйшага касцёла ў бліжэйшай акрузе бадай што не знойдзеш”,- гаворыць парафіянка з Шаркаўшчыны Кацярына Сосна. У памяшканні ўпрыгожаныя ёлкі з цудоўнай люмінацыяй ствараюць святочную атмасферу, там і яслі з Немаўляткам, побач свечкі ды фігуркі святых. Святую Імшу ўпрыгожваў хор “Паланэз” з Мінску. ...

Читать далее »

Адбылася пілігрымка «Шлях у Баварыю»

Менавіта такую назву мела пілігрымка, у якую адправіліся вернікі Шаркаўшчынскага і Пастаўскага раёнаў за мяжу. Арганізатарам яе быў ксёндз — пробашч Лучайскай парафіі касцёла святога Тадэвуша Мікалай Ліпскі, а экскурсаводам — Алена Клімза. З Шаркаўшчыны было 27 прадстаўнікоў ( усяго- 41). Я не стаўлю мэтай ганьбіць усё наша і ўсхваляць замежнае. Як пасля скажа пры нашым прабыванні ў горадзе Рэгенсбургу ...

Читать далее »