Архив меток: семінарысты

Семінарысты прывялі ў парадак старыя гродзенскія могілкі

Перад урачыстасцю Усіх Святых і ўспамінам усіх памерлых вернікаў навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прынялі ўдзел у прывядзенні ў парадак старых каталіцкіх могілак горада. Стала ўжо традыцыяй, што найстарэйшым гродзенскім некропалем апякуюцца людзі, якія належаць да розных душпастырстваў, а таксама грамадскіх арганізацый, якія дзейнічаюць у горадзе. Мэта гэтага – захаванне памяці пра памерлых і добры ўчынак у дачыненні да ...

Читать далее »

Веліч святарскага паклікання. У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання

8 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання. Духоўным айцом у гэты дзень для семінарыстаў стаў кс. Юрый Кузьміч, пробашч парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары. Падчас духоўных практыкаванняў семінарысты мелі магчымасць паглядзець на сваё жыццё з адлегласці, аднавіць першапачатковы запал служэння Богу і бліжняму, а таксама зрабіць адпаведны рахунак сумлення з таго, якое месца ...

Читать далее »

Лічба дня — 10. Столькі студэнтаў залічана на першы курс духоўных семінарый у Гродне і ў Пінску

14 жніўня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся другі тур уступнага экзамена для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і ў Пінску, паведамляе Catholic.by. Паведамленне пра вынікі другога туру ўступнага экзамена ў Вышэйшыя духоўныя семінарыі ў Гродне і Пінску Экзаменацыйныя пытанні датычыліся Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця Паўсюднага і лакальнага Касцёла, яго ...

Читать далее »

Гурт «AVE» прэзентаваў новы альбом «Адысці мне не дазволь»

22 красавіка, у Нядзелю Добрага Пастыра, навучэнцы гродзенскай духоўнай семінарыі вырушылі ў розныя куткі дыяцэзіі, каб падзяліцца з вернікамі сведчаннем свайго паклікання. Музычны гурт «Ave» выступіў з канцэртам у парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах. Падчас выступу адбылася прэзентацыя новага альбома “Адысці мне не дазволь”. Прысутныя на канцэрце слухачы сталі першымі ўладальнікам музычнага дыска. Гэты падарунак, як сцвярджаюць музыканты, ...

Читать далее »

Семінарыйны гурт “Ave” рыхтуе новы альбом

Цяжка ўявіць сабе чалавека, які б не любіў спеў і музыку. Яны адыгрываюць вельмі важную ролю ў жыцці кожнай асобы, асабліва хрысціяніна. Праслаўляць Пана можна па-рознаму. І спеў з’яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных спосабаў выразіць прагненне свайго сэрца. Менавіта з гэтай нагоды ўдзельнікі семінарыйнага гурта “Ave” у дадзены момант прыкладаюць усе магчымыя намаганні, каб парадаваць сваіх прыхільнікаў новымі песнямі. Як ...

Читать далее »

Першы ў новым годзе дзень засяроджання прайшоў у семінарыі ў Гродне

21 студзеня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне скончылі I семестр навучальнага года днём засяроджання. Яго правёў а. Валерый Мазюк CSsR. Умацаваныя ў пакліканні, семінарысты паехалі на некалькі дзён адпачынку дадому і ў родныя парафіі. Дзень засяроджання падчас семінарыйнай фармацыі – гэта яшчэ адна магчымасць для семінарыстаў спыніцца ў роздуме над тым, што, ці, дакладней, Хто з’яўляецца найважнейшым скарбам у ...

Читать далее »