Архив меток: СДМ-2019

Біскуп Станеўскі пра СДМ у Панаме

14 лютага ў эфіры тэлеканала «Беларусь 4 Гродна» выйшла праграма «Тэма ў дэталях». Вядучая Наталля Залеская размаўляла з дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі Юзафам Станеўскім пра Сусветныя дні моладзі, які прайшлі з 22 па 27 студзеня 2019 года і ў якіх іерарх прымаў удзел разам з беларускай моладдзю.

Читать далее »

Папа на распачацце СДМ: абудзіць навізну і маладосць Касцёла

Любіць любоўю, якой нас палюбіў Езус, – вось агульная мара, якую мы закліканы падтрымліваць праз культуру сустрэчы і прымірэння. Пра гэта казаў Папа на цырымоніі адкрыцця СДМ-2019 у Панаме. Афіцыйная праграма 34-х Сусветных дзён моладзі распачалася ўвечары 24 студзеня на полі Санта-Марыя-ла-Антыгуа ўзбярэжжа Чынта Кастэра. Пасля афіцыйнага гімну форуму, творчага выступлення мясцовых вернікаў і сумеснай малітвы з прывітальным словам да ...

Читать далее »

Святы Айцец прыбыў у Панаму. Першыя кадры

23 студзеня, а па мінскім часе — пасля апоўначы 24 студзеня, Святы Айцец прыбыў у Панаму, дзе возьме ўдзел у 34-х Сусветных днях моладзі. Як паведамляе італьянская рэдакцыя паратала Vatican News, у аэрапорце Папу Францішка сустракалі каля дзвюх тысяч юнакоў и дзяўчат, прэзідэнт краіны Хуан Карлас Варэла Радрыгес з жонкай, а таксама прадстаўнікі панамскага епіскапату. паводле Vatican News, Catholic.by

Читать далее »

Святой Імшой у рытмах самбы распачаліся Сусветныя дні моладзі ў Панаме

Увечары 22 студзеня на пачатак 34-х Сусветных дзён моладзі ў Панама-Сіці адбылася св. Імша, цэлебрацыю якой узначаліў арцыбіскуп Панамскі Хасэ-Дамінго Ульёа Менд’ета, паведамляе Catholic.by. Да цэлебрацыі, якая распачалася спевам на ўваход у гонар Маці Божай Старажытнай — la Antigua — у рытме традыцыйнай лацінаамерыканскай самбы, далучыліся каля трохсот біскупаў, сярод якіх адказны за моладзь у беларускім епіскапаце біскуп Юзаф Станеўскі, ...

Читать далее »

Панамскія зняволеныя ствараюць канфесіяналы для СДМ-2019

250 канфесіяналаў для XXXIV Сусветных дзён моладзі пабудуюць па ўласнай ініцыятыве зняволеныя панамскіх турмаў “Ла Хойя” і “Нуэва Хойя”. Адпаведная праца ўжо распачалася. Канфесіяналы будуць усталяваныя ў самым вялікім парку горада Панама – “Omar Recreation Park”, які ў сувязі са сваім прызначэннем на час правядзення СДМ-2019 атрымае назву “Парк прабачэння”. Менавіта там шматлікія пілігрымы змогуць прыступіць да сакрамэнту пакаяння і ...

Читать далее »

Святому Айцу прадставілі афіцыйны плакат Сусветных дзён моладзі ў Панаме

Падчас агульнай аўдыенцыі 18 красавіка 2018 года арцыбіскуп Панамы Хасэ Дамінга Уллоа, прадставіў Папе Францішку афіцыйны плакат Сусветных дзён моладзі ў Панаме. Пантыфік пракаментаваў прадстаўлены плакат як «футурыстычны» і дадаў: «Мне вельмі падабаецца», паведамляе Vatican News. Таксама арцыбіскуп Уллоа ўручыў Папу Францішку пару тэнісных туфель, якія ўпрыгожыла моладзь з гарадоў вакол Самарыі ў Панаме (акруга Сан Мігель). Папа Францішак прыняў ...

Читать далее »

Сімвалы Сусветных дзён моладзі пілігрымуюць па Гандурасе

Пачынаючы з 31 сакавіка, сімвалы Сусветных дзён моладзі: крыж і абраз Маці Божай Salus Populi Romani пілігрымуюць па Гандурасе. Гэта восьмая краіна ў Лацінскай Амерыцы, па якой адбываецца пілігрымка сімвалаў у рамках падрыхтоўкі да Сусветных дзён моладзі ў Панаме ў 2019 годзе. Маршрут пілігрымкі можна прасачыць з дапамогай інтэрактыўных карт, даступных на сайце panama2019.pa З 31 сакавіка па 12 мая ...

Читать далее »

Святы Ян Боска – апякун Сусветных дзён моладзі ў Панаме

Апекуном Сусветных дзён моладзі, якія адбудуцца ў Панаме, абраны заснавальнік салезіянскага таварыства святы Ян Боска. Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць 22-27 студзеня 2019 года. Наш Касцёл мае шмат прыкладаў жыцця святых, якія дапамагаюць нам наблізіцца да Бога. Адным з такіх прыкладаў з’яўляецца святы Ян Боска, сябар маладых, які вучыць нас выкарыстоўваць моцныя бакі і жыць поўнай, шчаслівай маладосцю. Святы, ...

Читать далее »