Архив меток: салезіяне

Першыя Салезіянскія дні моладзі прайшлі ў Мінску

Першыя Салезіянскія дні моладзі прайшлі 27-28 студзеня ў Мінску ў араторыі пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранка). На сустрэчу прыехала больш 70 маладых людзей з усёй Беларусі. Праграма сустрэчы была разлічана на два дні і ўключала ў сябе творчую духоўную працу, адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту і споведзь, цікавую экскурсію па Мінску ў суправаджэнні гіда, святкаванне ўрачыстасці святога Яна Боско і ўдзел ...

Читать далее »

У Мінску завяршыўся VI штогадовы турнір па мікра-футболе «Кубак Дона Боско»

Завяршыўся VI «Кубак Дона Боско» — хрысціянскія спаборніцтвы па мікра-футболе, якія штогадова праводзяцца ў салезіянскім араторыі пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску.  У турніры ўдзельнічала 16 каманд, сярод якіх былі як прадстаўнікі каталіцкіх парафій, так і іншыя аматары футболу. Асаблівасцю турніра было тое, што для  маладых спартоўцаў кожны дзень вызначаўся адказны салезіянскі аніматар, салезіянін супрацоўнік альбо святар. Перад гульнямі ...

Читать далее »

Салезіянскія дні моладзі пройдуць у Мінску

Салезіянскія дні моладзі пройдуць у Мінску з 27 па 28 студзеня ў парафіі святога Яна Хрысціцеля. Дэвіз сустрэчы: «Мы сям’я! Кожны дом — школа жыцця і любові». Арганізатары запрашаюць моладзь ад 10 класа і да 35 гадоў . 27 студзеня 18.00 – Прыезд і рэгістрацыя 19.00 – Вячэра 20.00 – 20.30 – Вольны час 20.30 – 22.00 – Салезіянскі двор ...

Читать далее »

Міжінспектарыяльная сустрэча салезіянаў-асыстэнтаў адбылася ў Познані

З 27 па 30 снежня 2016 года ў Познані адбылася міжінспектарыяльная сустрэча салезіянскіх асыстэнтаў — семінарыстаў, якія знаходзяцца на практыцы. На сустрэчу прыехала больш за 20 асыстэнтаў, якія праходзяць практыку ў розных краінах: у Расіі, Італіі, Ірландыі, Англіі, Польшчы і Беларусі. З Беларусі на сустрэчы прысутнічала тры семінарасты: Юрый Пашкавец SDB, Марк Найдзіч SDB і Міхаіл Радзевіч SDB. У першай ...

Читать далее »

З Тэхаса – у Беларусь

Габрыэла Прыэта (Gabrielle Prieto) з амерыканскага горада Сан-Антонiа, штат Тэхас, прыехала ў Беларусь, каб палепшыць свае веды рускай мовы, а таксама бліжэй пазнаёміцца з салезіянскай супольнасцю Беларусі. У гэтым інтэрв’ю дзяўчына падзялілася з “Каталіцкім Веснікам” сваімі ўражаннямі пра нашую краіну.  – Габрыэла, распавядзі крыху пра сябе? – Я нарадзілася ў горадзе Харлiнген, штат Тэхас, але выхоўвалася i вырасла ў Сан-Антонiа ...

Читать далее »

Мінскі араторый сабраў дзяцей на восеньскія канікулы

«Вакацыі з Богам» адбыліся з 31 кастрычніка па 4 лістапада ў салезіянскім араторыі св. Яна Боска ў Мінску. Дэвізам гэтых дзён былі словы: «Тата, мама, Бог і я — гэта лепшая сям’я!» Напрацягу пяці дзён арганізатары дапамагалі дзецям, якіх было больш за 50, разважаць пра сям’ю і яе каштоўнасці. Кожны дзень раскрываў новую тэму. «Дом-сям’я» — гэта быў накірунак першага ...

Читать далее »

«Аб чым гавораць мужчыны?!» — салезіяне запрашаюць на мужчынскую размову

Браты салезіяне з Мінску ў панядзелак, 17 кастрычніка, адчынілі дзверы свайго дому для юнакоў. Там адбылася сустрэча выключна для хлопцаў. Падчас супольнай вячэры адбылася дыскусія на важныя тэмы, якія непакояць сэрца маладога мужчыны. Такія сустрэчы будуць праводзіцца адзін раз у месяц. Іх мэтай з’яўляецца развіццё здольнасці дзяліцца сваімі думкамі і пачуццямі, а таксама ў братэрскай атмасферы дзяліцца сваім жыццём, адкрываць ...

Читать далее »

У Дзятлаве прайшло свята благаслаўлёнай Александрыны Марыі да Коста

15 кастрычніка ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў горадзе Дзятлава адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Асацыяцыі салезіянаў-супрацоўнікаў.  Нябесным заступнікам урачыстасці стала благаслаўлёная Александрына Марыя да Коста, якая пачас зямнога жыцця таксама прыналежала да Аб’яднання салезіянаў супрацоўнікаў. Адметнасцю стала тое, што ў гэты дзень у святыні прысутнічалі рэліквіі благаслаўлёнай Александрыны Марыі да Коста, якія кожны вернік меў магчымасць ушанаваць. На свята прыехалі ...

Читать далее »

Удзельнікі акцыі “У школу разам з cалезіянамі” атрымалі падарункі

30 жніўня завяршылася дабрачынная акцыя “У школу разам з салезіянамі”. Пасля святой Імшы а 19 гадзіне ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы дзеці, з рук рэгіянальнага настаяцеля салезіянскай сям’і ў Беларусі ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB, атрымалі падарункі, якія дапамогуць ім лепш падрыхтавацца да новага навучальнага года. Усяго дапамогу атрымалі 11 сямей на агульную суму больш за 7000 беларускіх рублёў. ...

Читать далее »

Салезіяне прынялі ўдзел у дабрачынным футбольным турніры для асаблівых дзяцей

У суботу 27 жніўня прадстаўнікі салезіянскай сям’і з Мінска прынялі ўдзел у аднадзённым дабрачынным турніры па мікра-футболе. Каманду сваёй прысутнасцю падтрымліваў ксёндз Іван Огар SDB, а таксама ксёндз Алег Каралёў SDB. Сам турнір арганізаваў Аляксей Мамотаў, урач–педыятр які займаецца дзецьмі-інвалідамі з асаблівасцямі псіха-фізычнага развіцця. Усе сродкі, атрыманыя ад правядзення дадзенага турніру будуць выкарыстаны для набыцця дзіцячага харчавання для цяжкахворых дзяцей. ...

Читать далее »