Архив меток: салезіяне

У Дзятлаве адбудзецца Дзень Адзінства Салезіянскай сям’і

Арганізатары шчыра запрашаюць усіх вернікаў салезіянскіх парафій і тых, хто сімпатызуе харызме святога Яна Боско, на Дзень Адзінства Салезіянскай сям’і.  Свята адбудзецца 17 чэрвеня ў Дзятлаве пад дэвізам “Сям’я — крыніца веры і любові”. Дзень Адзінства Салезіянскай сям’і ў 2017 годзе носіць адметны характар таму, што салезіяне адначасова адзначаюць юбілей 75-ддзя мучаніцкай смерці бласлаўлёных з салезіянскага араторыя ў Познані. З ...

Читать далее »

У Бараўлянах адбыўся семінар па ахове дзяцей ад насілля

10 і 11 чэрвеня ў салезіянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, адбыўся семінар па ахове дзяцей ад насілля. Семінар праводзілі Маргарыта Прахіна з грамадскага аб’яднання “Дзеці не для насілля” і Зігрыт Шпілдэнберк, прадстаўніца “Карытаса” дыяцэзіі Лінц з Аўстрыі. Удзельнікамі семінару сталі вернікі салезіянскіх парафій з Мінску, Смаргоні, Дзятлава і Бараўлян, якія ...

Читать далее »

“Свята сям’і” прайшло ў Смаргоні

28 мая з нагоды Дня дзіцяці ў Смаргоні адбылося “Свята сям’і”, якое стала ўжо традыцыйным для парафіі св. Міхала Арханёла. Яно рыхтавалася не адзін дзень усёй салезіянскай сям’ёй — святарамі, сёстрамі, супрацоўнікамі, дзяцьмі і моладдзю. Пасля святой Імшы дзеці разам з бацькамі былі запрошаны на пляцоўку каля касцёла і ў гарадскі парк. Вясёлы клоўн разам з аніматарамі прыцягнулі ўвагу дзяцей ...

Читать далее »

Папа Францішак узнагародзіў беларуса кс. Юзафа Занеўскага SDB залатым крыжам

  Папа Францішак узнагародзіў 75-гадовага кс. Юзафа Занеўскага SDB, які паходзіць з Беларусі і ўжо доўгія гады нясе служэнне ў Расіі, крыжам Pro Ecclesia et Pontifice («За заслугі перад Касцёлам і Папам»). Крыж быў уручаны 28 мая падчас святой Імшы ў маскоўскай катэдры, падчас якой святар развітваўся з парафіяй пасля 26-гадовага служэння, паведамляе catholic.by са спасылкай на ria.ru. Крыж Pro Ecclesia et ...

Читать далее »

Беларускія манахіні прынялі ўдзел у фармацыйнай сустрэчы ў Польшчы

22 красавіка ў Польшчы ў п. Гарбув адбылася сустрэча для маладых сясцёр-салезіянак. У ёй прынялі ўдзел таксама сёстры з Беларусі — с. Вераніка Огар і с. Дар’я Еўтухоўская. Сустрэча праводзілася ў супольнасці навіцыяту, дзе маладыя дзяўчаты праходзяць фармацыю і рыхтуюцца да складання першых манаскіх абяцанняў у Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі. У гэтыя дні пад кіраўніцтвам с. Паўлы Батальёла разважалі над ...

Читать далее »

У Смаргоні адбыўся фінальны тур “Бітвы мікрараёнаў”

22 красавіка ў салезіянскім араторыі імя св.Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбыўся фінальны тур моладзевага праекта II “Бітва мікрараёнаў” — творчы. Варта нагадаць, што да фіналу каманды прынялі ўдзел у трох турах – прадстаўленне, інтэлектуальны і спартыўны. У выніку каманды ў сваім запасе мелі наступныя балы: “VK” – 640 балаў, “Непадобныя” – 599 балаў, ...

Читать далее »

Салезіяне арганізавалі вясновыя «Канікулы з Богам» для школьнікаў

У мінскім араторыі з 27 па 31 сакавіка праходзілі вясновыя канікулы для дзяцей на тэму “На двары ўсе гуляем, разам Бога праслаўляем”, паведамляе sdb.by Асаблівым момантам гэтага адпачынку былі цікавыя сведчанні людзей на розныя тэмы: сяброўства, музыка, тэатр, спорт і гульня — тое, што можна знайсці ў любым двары. Больш за 40 дзяцей разважала над тым, як стаць сябрамі, як ...

Читать далее »

Ксёндз Здзіслаў Вэдэр SDB: “Духоўная фармацыя не скончыцца ніколі!”

Ксёндз-салезіянін Здзіслаў Вэдэр SDB з’яўляецца духоўным айцом у Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. У сённяшнім інтэрв’ю святар распавядае “Каталіцкаму Весніку” пра духоўную фармацыю будучых святароў і пра сваю паслугу для іх.  – Айцец Здзіслаў, калі Вы сталі духоўным айцом семінарыі? – У 2015 годзе на спатканні святароў біскуп Гродзенскі прапанаваў мне стаць духоўным айцом у семінарыі. Прыехаўшы сюды, напачатку я ўвесь ...

Читать далее »

У дзятлаўскім араторыі адбылося другое пасяджэнне “Жывой бібліятэкі”

19 сакавіка ў араторыі імя бласлаўлёных мучанікаў з Познані пры парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве адбылося другое пасяджэнне “Жывой бібліятэкі”. “Жывая бібліятэка” – гэта сацыяльная гульня. Яе мэта заключаецца ў тым, каб навучыць размаўляць і разумець адзін аднаго. Асаблівасцю з’яўляецца тое, што кнігі ў “Жывой бібліятэцы” – гэта жывыя людзі, а чытанне – гэта размова. “Жывыя кнігі” – ...

Читать далее »

Салезіянскія аніматары Беларусі сустрэліся ў Бараўлянах на другой агульнабеларускай фармацыйнай сустрэчы

З 4 па 5 сакавіка ў бараўлянскім араторыі св. Дамініка Савіо адбылася другая ў гэтым навучальным годзе агульнабеларуская фармацыйная сустрэча аніматараў і кандыдатаў у аніматары. На сустрэчу прыехала моладзь з Мінску і Бараўлян, Смаргоні і Дзятлава. Усяго сабралася каля 30 чалавек. Маладыя людзі мелі магчымасць паглыбіць аніматарскую фармацыю і духоўную сталасць. Праграма сустрэчы ўключала ў сябе вясёлыя гульні, малітву, канферэнцыі, ...

Читать далее »