Архив меток: салезіяне

Салезiянская сям`я Беларусi адзначыла Дзень Еднасцi

7 лістапада салезіянскай сям’я Беларусі адзначыла Дзень Еднасці. У бягучым годзе гонар прымаць свята атрымала мінская салезіянская супольнасць, прадстаўнiкi якой нясуць сваю паслугу ў парафіi св. Яна Хрысціцеля ў мiкрараёне Серабранка. Распачалося свята са святой Імшы, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. На распачацце святой Імшы пробашч мясцовай парафіі Аляксандр Мятліцкі SDB прывітаў шаноўнага біскупа, рэгіянальнага настаяцеля ...

Читать далее »

У Польшчы адбылося спатканне салезіянаў з нагоды стагоддзя са дня ўтварэння Варшаўскай інспекторыі

У Польшчы прайшло спатканне салезіянаў з нагоды стагоддзя са дня ўтварэння Варшаўскай салезіянскай інспекторыі, да якой належыць таксама і Беларусь. Прадстаўніком ад нашай краіны на гэтай сустрэчы стаў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB. 18 кастрычніка з нагоды юбілею адбыўся афіцыйны прыём у прэзідэнцскім палацы, дзе салезіянаў на чале з Генеральным настаяцелем ксяндзом Анхелем Фярнандэсам Арцімэ ...

Читать далее »

Салезіяне запрашаюць на Дзень Еднасці «Праз еднасць да святасці»

Салезіянскі Дзень Еднасці адбудзецца ў парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску 7 лістапада 2019 года, паведамляе sdb.by. Распачнецца праграма ўрачыстай св. Імшой а 12 гадзіне, пасля якой свята працягнецца ў араторыі імя св. Яна Боско.  

Читать далее »

Салезіянская моладзь Беларусі прымае ўдзел у гульнях салезіянскай моладзі Польшчы

З 20 па 22 верасня 2019 года ў горадзе Лодзь (Польша) праходяць 27-я гульні салезіянскай моладзі Польшчы, на якія таксама былі запрошаны каманды салезіянскай моладзі з Літвы і Беларусі, паведамляе sdb.by. У склад беларускай каманды, якая складаецца з 14 юнакоў і дзяўчат, увайшлі прадстаўнікі з салезіянскіх араторыяў Смаргоні, Мінска і Бараўлянаў. Падчас гульняў каманда беларусаў прымае ўдзел у спаборніцтвах па ...

Читать далее »

Cалезіянскі моладзевы араторый запрашае на адкрыццё спартыўнай пляцоўкі ў Смаргоні

28 жніўня ў 19.00 у Смаргонi адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ўніверсальнай спартыўнай пляцоўкі каля салезіянскага моладзевага араторыя, якi дзейнiчае пры парафii святога Міхала Арханёла, паведамляе sdb.by. Будаўніцтва пляцоўкі планавалася даўно, бо моладзi, якая наведвае араторый, было неабходна месца для спартыўных забаў. Як і ў араторыях ксяндза Боско, у сучасных араторыях вялікая ўвага надаецца спорту, якi з’яўляецца сродкам выхавання моладзі. Дзякуючы намаганням ...

Читать далее »

Карысны адпачынак па-салезiянску: Don Bosco Youth Fest прайшоў у Смаргонi

З 24 па 26 мая ў Смаргоні пры парафіі Cвятога Міхала Арханёла адбыўся Don Bosco Youth Fest — дні моладзі ў салезіянскім стылі. Удзельнікі фэсту, якiх было больш за 120 чалавек, пачалі прыбываць у Смаргонь вечарам у пятніцу. Каля дзвярэй араторыя іх сустракалі арганізатары, праводзілася рэгістрацыя, рабіліся фотаздымкі. Афіцыйным пачаткам Don Bosco Youth Fest стала святая Імша, якую ўзначаліў дапаможны ...

Читать далее »

У Мінску адбудзецца кубак Дамініка Савіо па мікра-футболе

Салезіяне запрашаюць хлопцаў 13-15-гадовага ўзросту да ўдзелу ў спаборніцтвах па мікра-футболе. Турнір адбудзецца 1 мая 2019 года пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску на вул. Пляханава, 28/1 (мiкрараён Серабранка), пачатак у 10.00 са святой Імшы. Удзел у турніры прымуць першыя 8 каманд, якія дашлюць заяўкі. Гульня праводзіцца ў фармаце 4 на 4 (адзін на брамах, тры ў полі), максімальная ...

Читать далее »

У Мiнску прайшла першая салезіянская Аратарыяда

У мінскім салезіянскім араторыі пры парафіі святога Яна Хрысціцеля адбылася першая салезіянская Аратарыяда. Удзел у ёй прынялі каманды з араторыяў Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў. Каманды складаліся з хлопцаў і дзяўчат, якiя навучаюцца ў 5-7-х класах. Арганізатарамі спаборніцтваў выступiлi святары салезіяне і салезіяне супрацоўнікі пры дапамозе сясцёр салезіянак і аніматараў. Галоўнымі адказнымі за Аратарыяду былі ксёндз Алег Каралёў SDB і Аляксандр ...

Читать далее »

Адыйшоў у вечнасць кс. Генрых Багушэўскі SDB

Салезіянская рэлігійная каталіцкая місія cв. Францішка Сальскага ў Беларусі з болем у сэрцы паведамляе, што ўвечары 23 лютага ў шпіталі ў Саколуве-Падляскім (Польшча) ва ўзросце 73 гадоў адышоў у вечнасць кс. Генрых Багушэўскі SDB. Ксёндз Генрых быў адным з першых салезіянаў, хто пасля атрымання свабоды веравызнання ў нашай краіне прыбыў на заклік тагачаснага адміністратара для католікаў Беларусі біскупа Тадэвуша Кандрусевіча ...

Читать далее »

«Хрысціянскі інтэлектуальны батл» прайшоў у салезіянскім араторыі ў Мінску

1 снежня ў моладзевым араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску, прайшоў “Хрысціянскі інтэлектуальны батл” (“ХІБ”), арганізаваны сіламі супрацоўнікаў і валанцёраў “Радыё Марыя”. ХІБ” быў спалучаны са святкаваннем Андрэек. Удзел у батле прыняло 7 каманд: BOSCO (Мінск, парафія св. Яна Хрысціцеля), One Way (Вілейка, парафія Узвышэння Святога Крыжа), “Филомена” (Мінск, парафія св. Яна ...

Читать далее »