Архив меток: сакрамант канфірмацыі

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі 25 вернікам у Задарожжы (+відэа)

Гэта адбылося падчас пастырскай візітацыі віцебскага ардынарыя, якая адбылася ў нядзелю 10 чэрвеня. Сакрамант хрысціянскай сталасці прынялі прадстаўнікі парафій у Задарожжы, Прошкаве і Чарневічах. У пераважнай большасці гэта былі маладыя людзі. Пробашчам у гэтых парафіях з’яўляецца ксёндз Эдвард Нарадоўскі. Зміцер Лупач, тэкст і фота; Леанід Юрык, відэа

Читать далее »

Простай мовай пра сакрамант Канфірмацыі

У Касцёле надалей перажываем Велікодны перыяд. Радуемся ўваскрасенню Пана, а таксама рыхтуемся да прыняцця абяцанага Збаўцам Святога Духа. Хутка біскупы вырушаць у розныя куткі дыяцэзіі, каб удзяліць моладзі сакрамант канфірмацыі. Аднак кандыдаты, на жаль, нярэдка да канца не разумеюць усёй сутнасці і важнасці яго прыняцця. Ва ўсіх тонкасцях гэтага святадзейства разбіраемся разам з кс. Андрэем Лішко. Святар звяртае ўвагу на ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў парафію ў Дунілавічах з пастырскай візітацыяй (+відэа)

Гэта адбылося ў нядзелю, 7 мая. Дакладней будзе сказаць, што візітацыя пачалася яшчэ ў суботу. Сама ж урачыстая Імша з нагоды прыезду высокага госця адбылася ў нядзелю а 10-й гадзіне. Перад богаслужэннем вернікі разам з пробашчам парафіі ксяндзом Паўлам Самсонавым выйшлі з храма, каб сустрэць біскупа перад уваходам у святыню. Па традыцыі, іерарха сустрэлі з хлебным караваем і кветкамі. Біскуп акрапіў ...

Читать далее »

Кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі наведаў парафію ў Параф’янаве, што ў Докшыцкім дэканаце (+відэа)

Візітацыя біскупа Алега Буткевіча адбылася ў нядзелю 30 кастрычніка. Гэта падзея адбываецца раз на пяць гадоў і з’яўляецца адной з найважнейшых для парафіі. Візітацыя біскупа ў дыяцэзіі з’яўляецца апостальскай дзейнасцю і паказвае, што біскуп з’яўляецца фундаментам і знакам еднасці дыяцэзіяльнага Касцёла. Як адзначыў пробашч парафіі ксёндз Раман Мурзіч, візітацыя важная для парафіі як з матэрыяльнага гледзішча, так і з духоўнага. ...

Читать далее »

Пры якіх умовах можна пабежмавацца без падрыхтоўкі?

“Хвала Хрысту! “Пры якiх умовах чалавек можа атрымаць сакрамант канфiрмацыi без адпаведнай падрыхтоукi?” Алена. На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD: – Паважаная Алена, дзякуй за пытанне! Здаецца, сёння многія людзі сутыкаюцца з праблемай недахопу часу, што ў сваю чаргу ўплывае таксама і на адносіны з Богам, і на духоўнае жыццё. Праблемы – гэта заданні, якія неабходна аналізаваць і вырашаць, ...

Читать далее »

Біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі вернікам шчучынскай парафіі

13 мая ў парафіі айцоў піяраў у Шчучыне, у гадавіну аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, падчас урачыстай Эўхарыстыі ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі 60 кандыдатам. Да прыняцця сакраманту хрысціянскай сталасці моладзь рыхтавалася на працягу двух гадоў: удзельнічала ў катэхезах, набажэнствах і спецыяльна падрыхтаваных рэкалекцыях. Заканчэннем урачыстасці стала працэсія і фацімскае набажэнства, падчас якога яшчэ раз у ...

Читать далее »

У Шчучыне прайшлі рэкалекцыі для моладзі, якая рыхтуецца да сакраманту канфірмацыі

Аднадзённыя рэкалекцыі для моладзі, якая рыхтуецца да сакраманту канфірмацыі, адбыліся ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне. Тэмай сёлетняга спаткання кандыдатаў стала разважанне на тэму: “ Для чаго мне патрэбны Бог?” Адказаць на гэтае пытанне моладзі дапамагалі сёстры назарэтанкі Назарыя і Ганна, якія служаць у Гродне, і аніматары з Мінска. Падчас сустрэчы моладзь, якая прыняла сакрамэнт канфірмацыі ў мінулыя гады ...

Читать далее »

Былы сакратар ЦК КПБ пабежмаваўся ў касцёле

Мікалай Валовіч, былы сакратар ЦК КПБ і сябра рэвізійнай камісіі праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі, прыняў у касцёле сакрамант бежмавання (мірапамазання) ад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. Валовіч — шматгадовы сябра праўладнай КПБ, якую ўзначальвае намеснік старшыні Менгарвыканкаму Ігар Карпенка. У 2012 годзе Мікалай Валовіч разам з камуністам Мікалаем Юшчанкам звяртаўся ў суд з пазовам да актывістаў Маладога фронту з-за яек, кінутых актывістамі ...

Читать далее »

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў сакрамант Канфірмацыі вернікам з Новалукомля і Чашнікаў

Штогод 22 ліпеня ў нашай парафіі адзначаецца урачыстасць св. Марыі Магдалены. Але сёлета свята было незвычайным: падчас фэсту  біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў сакрамант Канфірмацыі вернікам з Новалукомля і Чашнікаў. У жыцці кожнага з нас шмат святаў: і духоўных, і дзяржаўных, і асабістых. Пра якое з іх чалавек скажа напрыканцы зямнога шляху: гэта было для мяне найважнейшым? Што будзе вехай, ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі браслаўскай моладзі

23 мая, напярэдадні ўрачыстасці Спаслання Святога Духа ў браслаўскім санктуарыі адбылося вялікае свята, падчас якога сакрамант канфірмацыі быў удзелены больш чым трыццаці браслаўчанам, паведамляе парафіяльны сайт. Абрад, якім людзі падкрэсліваюць сваю прыналежнасць да каталіцкай супольнасці, свой удзел у жыцці Хрыста, наколькі намашчаны Духам Святым – Духам праўды і любові, Духам мужнасці для сведчання, Духам адказнасці за развіццё Касцёла і за ...

Читать далее »