Архив меток: Росіца

У Росіцы ўшанавалі памяць бласлаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры

Урачыстасці з гэтай нагоды адбыліся ў суботу, 17 лютага. У ім прынялі ўдзел святары, манахіні, вернікі з усёй Віцебскай дыяцэзіі, а таксама госці з Мінска, Барысава, іншых беларускіх гарадоў і вёсак. Да гэтай падзеі была прымеркаваная агульнадыяцэзіяльнае спатканне святароў і кансэкраваных асобаў. Пробашч парафіі Святой Тройцы ў Росіцы айцец Часлаў Курэчка з самага ранку сустракаў гасцей перад уваходам у святыню. ...

Читать далее »

Росіца чакае пілігрымаў

Урачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў Юрыя і Антонія пройдуць у Росіцы 17 лютага. У гэты зімовы дзень будзем маліцца за супакой ва ўсім свеце. Запрашаем таксама на асвячэнне росіцкага “Дому пілігрыма”, які першы раз гасцінна расчыніць свае дзверы перад гасцямі. Узначаліць святкаванне ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Айцы Чэслаў і Андрэй, марыяне з Росіцы

Читать далее »

І кветкі хваляць Пана: у Росіцы ў трэці раз прайшло свята кветак і ўраджаю

Сёлетняе свята супала з дзесяцігадовым юбілеем служэння ксяндза Чэслава Курэчкі ў Росіцы. Каб павіншаваць айца Чэслава і прыняць удзел у святочным богаслужэнні, у Росіцу прыехала шмат святароў і вернікаў. Перад святой Імшой айцец Сяргей Мацюшонак пазнаёміў вернікаў з жыццёвым шляхам святога Францішка Азіскага, які жыў на мяжы XII – XIII стагоддзяў і быў вядомы сваёй пашанай да ўсяго жывога. Гэтага ...

Читать далее »

Айцы-марыяне запрашаюць у Росіцу на малітву-падзяку за сёлетні ўраджай

16 верасня запрашаем Вас, дарагія пілігрымы, у Росіцу, каб падзякаваць Богу за ўраджай. У гэты час Росіца нас сустракае непаўторнымі колерамі восеньскіх кветак. У Санктуарыі мучанікаў Юрыя і Антонія зможам памаліцца ў найбольш пільных для нас справах жыцця. Праграма: 11.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (магчымасць споведзі); 11.30 – Ружанцовая малітва з разважаннямі; 12.00 – святая Імша; 13.15 – пачастунак у ...

Читать далее »

«Пакіньце свае інтэнцыі тут»: 4 і 5 жніўня ў Росіцы прайшлі ўрачыстасці

Пакланіцца росіцкім пакутнікам прыбылі тры пешыя пілігрымкі: з Друі (96 чал, 3 дні, 100 км), Полацку (53 асобы, 4 дні, 110 км), Барысава (40 пілігрымаў, 8 дзён, 258 км), на матацыклах з Браслава (22 чал), на роварах з Барысава (14 асоб, 4 дні, 310 км). Урачыстасці распачаліся 4 жніўня святой Імшой з удзелам усіх пілігрымаў, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі ...

Читать далее »

Айцы-марыяне запрашаюць на росіцкія ўрачыстасці (пілігрымкі, праграма)

Айцы-марыяне запрашаюць 4-5 жніўня ўшанаваць росіцкіх мучанікаў Юрыя і Антонія. Як заўсёды летнія ўрачыстасці пачынаюцца вечарам у пятніцу, малітоўная праграма будзе трываць усю ноч і закончыцца ў суботу святой Імшой а 12 гадзіне. У Росіцу традыцыйна пойдуць пешыя пілігрымкі, запрашаем прыняць у іх удзел: Барысаў-Росіца (8 дзён) – з 28.07 па 04.08, запіс па тэл.:  8033 355 96 60 (а. ...

Читать далее »

На роварах да росіцкіх пакутнікаў

2 жніўня, пакінуўшы за плячыма 155 км., у Глыбокае прыбыла роварная пілігрымка з Барысава колькасцю 11 чалавек. Парафіяне гасцінна прынялі пілігрымаў на начлег, а раніцай 3 жніўня яны прадоўжылі свой шлях да Росіцы. Да іх таксама далучыліся два глыбоцкія пілігрымы. Пілігрымы накіроўваюцца на ўрачыстасці, якія пройдуць у Росіцы 4-5 жніўня. Прымеркаваныя яны да ўшаноўвання памяці каталіцкіх святароў Антонія Ляшчэвіча і ...

Читать далее »

Пілігрымка ў Росіцу на матацыкле

4 жніўня 2017 года ў Браславе распачнецца ІІ пілігрымка матацыклістаў да росіцкіх пакутнікаў.  14.00 — збор каля касцёла ў Браславе. Кава, пачастунак; 15.15 — малітва ў касцёле за памерлых жыхароў Росіцы і за загінуўшых матацыклістаў; 15.30 — выезд; 17.30 — прывітанне матацыклістаў; 18.00 — св. Імша. Пасілак для матацыклістаў. Кантактная інфармацыя па тэл: +375 29 577 00 38 — кс. ...

Читать далее »

«Зрабіць радыкальны крок»: размова з а. Андрэем Сідаровічам МІС

— Айцец Андрэй, Вы служылі ў Росіцы  і раней, а нядаўна зноў распачалі тут службу. Змянілася за гэты час парафія? Заўважна гэта? — Я служыў у росіцкай парафіі восем гадоў таму. Што кінулася ў вочы цяпер? Найперш тое, што парафія прыкметна паменшала. Па аб’ектыўных прычынах. У 2000 годзе ў Росіцы жыло 600 чалавек, восем гадоў таму — больш за 400, ...

Читать далее »

Росіца сабрала сем’і на супольную малітву

Чарговы раз Росіца сабрала сваіх пілігрымаў, але ўпершыню на спатканне сем’яў. Малітоўная сустрэча прайшла 1 мая 2017 года. Нягледзячы на тое, што на календары распачаўся май, нябесная канцылярыя вырашыла здзівіць і другі веснавы месяц распачаць снегападам. “Тое, што адбываецца на вуліцы, не зменіць нашага настрою.  І вы, якія сюды прыехалі, каб памаліцца, праславіць Госпада, прасіць спагаду для нашых сем’яў, зможаце ...

Читать далее »