Архив меток: рэлігія

Мастацкі пленэр пройдзе пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі

З 12 па 23 жніўня ў Друі на Браслаўшчыне, у старадаўнім кляштары бэрнардынаў XVII–XVIII стагоддзяў (прадмесце Сапежын) пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы пройдзе шосты мастацкі пленэр, у якім возьмуць удзел прафесійныя мастакі, паведамляе Catholic.by. Кляштарны комплекс знаходзіцца на стромкім беразе Дзвіны, на гістарычнай Сапежынскай вуліцы, з’яўляецца творам архітэктуры барока з рысамі віленскага барока. Мастацкая палітра ўдзельнікаў будзе прадстаўлена прафесійнымі мастакамі ў ...

Читать далее »

Генетык Фрэнсіс Колінз: навука адкрывае веліч Божага стварэння

«Навука – гэта магчымасць для малітвы», — перакананы амерыканскі генетык Фрэнсіс Колінз, кіраўнік праекта па расшыфроўцы геному чалавека, лаўрэат Тэмплтанаўскай прэміі за 2020 г. Прэмія была ўручана Колінзу за здольнасць паказаць, што «рэлігійная вера можа матываваць і натхняць дакладнае навуковае даследаванне, спрыяючы інтэграцыі веры і розуму». У інтэрв’ю Vatican News Фрэнсіс Колінз падкрэсліў, што быў здзіўлены ўручэннем яму прэміі. “Я ...

Читать далее »

Рэлігіі аб’ядноўваюцца ў малітве за чалавецтва

У сітуацыі пандэміі кожны чалавек, нягледзячы на культуру, эканамічны статус і рэлігійную прыналежнасць, пакутуе за ўсё чалавецтва, — перакананы старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. Кардынал Мігель Анхель Аюса Гішот пракаментаваў правядзенне 14 мая 2020 г. Дня малітвы і посту за чалавецтва. З ініцыятывай выступіў Камітэт па рэалізацыі мэт «Дэкларацыі аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні». ...

Читать далее »

Папа Францішак: не рэлігія вядзе да вайны, але цемра ў сэрцах людзей

Хто заклікае забіваць у імя Бога – блюзнерыць, падкрэсліў Пантыфік у пасланні з нагоды 25-годдзя тэрарыстычнага нападу на сядзібу Аргентынскай асацыяцыі яўрэйскай узаемадапамогі ў Буэнас-Айрэсе. Святы Айцец скіраваў спецыяльны ліст на імя Хорхэ Кноблавіца, старшыні Дэлегацыі аргентынскіх яўрэйскіх арганізацый (DAIA). Ён запэўніў, што ў дзень успаміну трагедыі, заўсёды моліцца за загінулых і параненых у выніку тэракту. “Гэта шаленства не абмежавалася ...

Читать далее »

Святы Пасад: рэлігія – гэта не субкультура

Уклад рэлігіі ў будаванне міру, павінен быць больш высока ацэнены, падкрэсліў прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН падчас пасяджэння, прысвечанага праблеме міру. Рэлігія – гэта не субкультура, але частка культуры кожнага народа, нагадаў арцыбіскуп Бернардзіта Ауса ў Радзе Бяспекі. Ён звярнуў увагу на дзве актуальныя праблемы: звядзенне рэлігіі да ўзроўню субкультуры, што тычыцца выключна асабістай сферы і не мае права голасу ...

Читать далее »

Ці выступае рэлігія супраць навукі?

І ў нашыя дні ўсё яшчэ можна пачуць думку, што рэлігія супярэчыць навуцы. Некаторыя “знаўцы” сцвярджаюць, што сапраўдны навуковец не можа быць вернікам і наадварот. Ці сапраўды гэта так? Паспрабуем адказаць у гэтым матэрыяле на прыкладзе некаторых выбітных гістарычных асобаў. Кажучы “рэлігія” ў гэтым артыкуле, я маю на ўвазе перадусім хрысціянства і ў прыватнасці каталіцтва. Вядома, некаторыя іншыя рэлігіі могуць ...

Читать далее »

Як Касцёл ставіцца да ведычных ведаў?

 “Хвала Хрысту! Раскажыце, калі ласка, як Касцёл ставіцца да ведычных ведаў і заснаваных на іх вучэнняў. У маёй працы пры падборы колеру выкарыстоўваюць дадзеныя, заснаваныя на вучэнні Тантра-джйоціш. Ці магу я выкарыстаць матэрыялы, заснаваныя на гэтай тэорыі? Дзякуй”. Алена На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP, піяр з Ліды: – Хвала навекі! Індуізм з’яўляецца вялікай рэлігіяй індыйскага субкантынента. Гэта рэлігія ...

Читать далее »

Папа Францішак: вера і рэлігія – гэта не відовішча

Касцёл хоча, каб мы змянілі наша мысленне ў адпаведнасці з вучэннем Хрыста, заўважыў Францішак падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Спасылаючыся на літургічныя чытанні (2 Вал 5, 1-15а; Лк 4, 24-30), якія распавядаюць пра вылячэнне сірыйца Наамана, і прыводзяць словы Езуса, што “ніводзін прарок не з’яўляецца пажаданым на сваёй бацькаўшчыне”, Папа падкрэсліў, што вера і рэлігія не з’яўляюцца відовішчам. Ён ...

Читать далее »

Еўрасаюз папулярызуе рэлігійную спадчыну

Камісія Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) правяла 31 студзеня ў Брусэлі канферэнцыю, прысвечаную папулярызацыі хрысціянскай спадчыны Еўропы. Яна стала часткай святкавання ў рамках абвешчанага Еўрасаюзам Еўрапейскага года культурнай спадчыны. У ходзе сустрэчы было адзначана, што гэты год можа стаць магчымасцю для Касцёла, каб падкрэсліць важнасць рэлігійнай спадчыны і паспрыяць яе развіццю. Мэтай з’яўляецца заахвочванне як мага большай колькасці людзей да ...

Читать далее »

У Гродне адкрылася выстава гравюр XIX cтагоддзя

28 лістапада ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі пачала экспанавацца выстава “Адкрыццё святой прыгажосці”. Яна прымеркаваная да 500-годдзя першай беларускай гравюры і першай друкаванай кнігі, пачатак якім паклаў Францыск Скарына, распачаўшы ў 1517 г. выданне ілюстраванай Бібліі. Прадстаўленыя на выставе работы аб’ядноўвае адна агульная тэма – тэма хрысціянскай духоўнасці. Гэта невыпадкова. Біблейскія сцэны, вобразы святых пачалі адлюстроўвацца з моманту зараджэння хрысціянства. Дарэчы, першая еўрапейская ...

Читать далее »