Архив меток: рэкалекцыі

У Ватыкане пройдуць рэкалекцыі для лідараў Паўднёвага Судана

У Ватыкане былі агучаны дэталі духоўных практыкаванняў для палітычных і рэлігійных лідараў Паўднёвага Судана, якія пройдуць 10-11 красавіка 2019 г. у ватыканскім Доме св. Марты. Прапанаваў духоўную ініцыятыву кіраўнік Англіканскай Царквы, Архіепіскап Кентэрберыйскі Джасціна Уэлбі, Францішак падтрымаў ідэю і запрасіў правесці рэкалекцыі ў Ватыкане. У духоўных практыкаваннях будуць удзельнічаць члены Прэзідыума Рэспублікі Паўднёвы Судан, якія 12 мая 2019 г. прыступяць ...

Читать далее »

Малітва за Беларусь адбылася перад цудатворным абразом Маці Божай Будслаўскай

Ва ўрачыстасць Звеставання Пана 25 сакавіка святой Імшой за Беларусь і беларускі народ завяршыліся велікапосныя рэкалекцыі ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. Першапачаткова планавалася, што гэтая Імша будзе цэлебравацца ў “старым” касцёле будслаўскай базылікі, але з-за вялікай колькасці вернікаў цэлебрацыя адбылася на старажытным алтары перад цудадзейным абразом. Яе ўзначаліў пробашч парафіі ў Будславе кс. Дзмітрый Дубовік, на якім у гэты ...

Читать далее »

Грэка-католікі Мінска запрашаюць на рэкалекцыі і малітву за Беларусь

Вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафій св. праведнага Язэпа і св. Мікалая Цудатворцы ў бліжэйшы час будуць перажываць велікапосныя рэкалекцыі, а 25 сакавіка ўзнясуць малітвы за Беларусь. Як паведамляецца на парафіяльным сайце Svjazep.org, напярэдадні Крыжапаклоннай нядзелі і свята Дабравешчання Багародзіцы (Звеставання) рэкалекцыі для каталіцкіх супольнасцяў усходняга абраду правядзе іераманах Студыцкага ордэна Лявонцій (Тумоўскі), доктар усходніх царкоўных навук. Праграма рэкалекцый і малітваў наступная: ...

Читать далее »

25 сакавіка ў Будславе адбудзецца малітва за Беларусь

Ва ўрачыстасць Звеставання Пана ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай падчас св. Імшы на заканчэнне рэкалекцый святары і вернікі будуць маліцца за Беларусь. Велікапосныя рэкалекцыі ў будслаўскай парафіі пройдуць з 23 па 25 сакавіка. Духоўныя практыкаванні тут правядзе кс. Віталій Сідорка, доктар тэалогіі. Праграма рэкалекцый у Будславе: 23 сакавіка, субота 12.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай 18.00 — св. ...

Читать далее »

У гродзенскай семінарыі пройдуць рэкалекцыі для юнакоў

З 12 па 14 красавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі на тэму: «Калі хочаш Мяне наследаваць, то бяры свой крыж на кожны дзень і ідзі са Мною збаўляць свет». Юнакі ад 14 гадоў, а асабліва міністранты, запрашаюцца на перажыванне хвілін цішыні і разважання над сваім жыццёвым шляхам, каб запытацца ў сябе ў сэрцы: «Да чаго мяне кліча ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч правёў рэкалекцыі ў Гродне

У каталіцкай парафіі Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (пабрыгіцкі касцёл) 7-10 сакавіка правёў вялікапосныя духоўныя практыкаванні біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. — Наследваць Хрыста, давяраць Хрысту і быць сведкамі Хрыста — гэта былі галоўныя думкі, якімі дзяліўся біскуп Алег з удзельнікамі рэкалекцый, — распавёў кс. Антоні Грэмза. — Плённыя духоўныя практыкаванні ўмацоўваюць дух і накіроўваюць імкненні хрысціяніна да больш дакладнага ...

Читать далее »

Партал Catholic.by распачаў публікацыю анлайн рэкалекцый на Вялікі пост

У Папяльцовую сераду партал Catholic.by распачаў публікацыю анлайн рэкалекцый, якія кожны можа прайсці разам з намі на працягу Вялікага посту. Уводзіны Вітаем вас на велікапосных рэкалекцыях анлайн і прапануем у цішыні і малітве крок за крокам паразважаць над сваім жыццём і адносінамі з Богам і людзьмі. Нашымі спадарожнікамі на гэтым шляху сёлета стануць святы Ігнацый Лаёла і святая Мэры Вард: ...

Читать далее »

На Докшыччыне праз адпачынак і разважанні вучылі дзяцей супрацьстаяць злу

2 сакавіка больш за 30 дзяцей і падлеткаў з Бягомльскай, Бярозаўскай, Докшыцкай парафій і ДУА “Бягомльская дапаможная школа-ітэрнат” сабраліся на тэрыторыі паляўнічага комплексу “Гарадзенка” Бягомльскага лясгаса, каб разам адпачыць і паразважаць над тэмай “Небяспека знявольванняў”. Аднадзенныя рэкалекцыі былі арганізаваныя а. Тадэвушам Кавальскім OFMCap і c. Маргарытай Аўгустын ASC, дапамогу ў рэалізацыі запланаванай праграмы аказалі настаўніца Алена Гігола, парафіянка з Докшыц ...

Читать далее »

Сёстры назарэтанкі запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі

Kангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) запрашае дзяўчат на рэкалекцыі, якія адбудуцца пад дэвізам “Кожны, хто пакліча імя Пана, будзе збаўлены” (Дз 2, 21). Духоўныя практыкаванні адбудуцца 26-28 сакавіка ў кляштары сясцёр назарэтанак у Навагрудку (вул. Першамайская, 26). Да ўдзелу запрашаюцца вучаніцы 8-11 класаў з усіх дыяцэзій Беларусі. Запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефонах: +375 33 321 26 33 ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для Папы правядзе бэнэдыктынскі абат

Велікапосныя рэкалекцыі для Папы і супрацоўнікаў дыкастэрый Рымскай курыі правядзе настаяцель бэнэдыктынскага абацтва Сан-Мініята-Аль-Монтэ ў Фларэнцыі, айцец Бэрнарда Франчэска Марыя Джані. Духоўныя практыкаванні на тэму “Горад з палкімі жаданнямі. Пасхальныя погляды і жэсты ў жыцці свету” пройдуць 10-15 сакавіка 2019 г. у рэкалекцыйным цэнтры “Дом Боскага Настаўніка” (Casa del Divin Maestro) ў Арычы, недалёка ад Рыма. 50-гадовы айцец Бэрнарда Джані ...

Читать далее »