Архив меток: разважанні

Святы Валянцін — заступнік закаханай моладзі

У сённяшнім блогу біскуп Юзаф Станеўскі вяртаецца да пытанняў, якія моладзь задала падчас «Дыялогу з Мітрапалітам», і прапануе паглядзець на тое, што хвалюе юнакоў і дзяўчат, з іншай перспектывы. Любая моладзь, закаханыя хлопцы і дзяўчаты, прывітанне! Вось і прыйшоў гэты чаканы вамі і вашымі аднагодкамі ва ўсім свеце дзень 14 лютага — успамін святога Валянціна, або Дзень закаханых. Няма такой ...

Читать далее »

Бывайце, яслі! Як маладому хрысціяніну стаць сведкам Хрыста для аднагодкаў?

У свята Аб’яўлення Пана, калі ў касцёлах прыбіраюць калядныя батлейкі, біскуп Юзаф Станеўскі ў сваім блогу нагадвае выказванні трох Папаў нашага часу і дзеліцца з моладдзю сакрэтам таго, як быць сведкам Хрыста для аднагодкаў. Любая моладзь! Святы Ян Павел II, Папа і вялікі сябра моладзі, 100-годдзе з дня нараджэння якога Касцёл на Беларусі асаблівым чынам перажывае ў 2020 Пастырскім годзе, ...

Читать далее »

Нядзеля Божага слова: запрашэнне да дыялогу з Богам праз Пісанне

26 студзеня ў Каталіцкім Касцёле ўпершыню адзначаецца Нядзеля Божага слова, устаноўленая Папам Францішкам. На гэты дзень у супрацоўніцтве з парталам Jezuity.by прапануем разважанне айца Віктара Жука, езуіта, які запрашае нас задумацца над месцам Божага слова ў нашым духоўным жыцці. «Няведанне Пісання — гэта няведанне Хрыста», цытуе Папа Францішак вядомае выказванне святога Гераніма ў сваім апостальскім лісце Aperuit illis, у якім ...

Читать далее »

Ці праўда, што адзін любіць, а другі дазваляе сябе любіць? Разбіраемся разам з біскупам Юзафам Станеўскім

У нядзелю ў актаве Нараджэння Пана, калі ў Касцёле адзначаецца свята Святой Сям’і, біскуп Юзаф Станеўскі допіс у сваім блогу прысвяціў тэме мінулага пастырскага года ў Касцёле на Беларусі «Сям’я — крыніца радасці і надзеі моладзі». Дарагія браты і сёстры! Любая моладзь! Сёння завяршаецца пастырскі год, які ў Касцёле на Беларусі праходзіў пад дэвізам: «Сям’я — крыніца радасці і надзеі ...

Читать далее »

Пра жаданні святочныя і не толькі

Жаданні павінны здзяйсняцца. Радасць, якая напаўняе сэрца, калі спаўняецца штосьці запаветнае, сведчыць аб гэтым вельмі яскрава. Яна трывае доўга, асабліва калі збываюцца жаданні глыбокія і невыказныя. Тэма чалавечых жаданняў такая багатая і шматузроўневая, што прыйдзецца многае абмінуць, каб сказаць хоць нешта канкрэтнае. Сёння нас будзе цікавіць сувязь таго, чаго прагнем, з Божай воляй. Добра было б на самым пачатку глянуць ...

Читать далее »

Колеры Адвэнту

Набліжаецца цудоўны час – Адвэнт. У кагосьці ён атаясамліваецца са ззяннем гірлянд у крамах і на вуліцах. Хтосьці ўспрымае гэты перыяд у адценнях цёмных раніц і далікатнага святла свечак падчас раратніх св. Імшаў альбо бачыць драўляныя яслі і залатое сена добрых учынкаў, сабраных для Дзіцятка Езус. Для некаторых гэта цяжкі час перад першымі святамі без самых блізкіх, якія адышлі ў ...

Читать далее »

Дзеля плённасці рахунку сумлення

Страх і ўцёкі ад Бога, паспешлівасць перад споведдзю, адсутнасць малітвы і разлік, «дзіцячы» рахунак сумлення ў сталым узросце, канцэнтрацыя толькі на грахах — пра гэтыя і іншыя памылкі сакраманту споведзі расказвае айцец Аркадзь Куляха OCD. У сакраманце споведзі чалавек паўстае з духоўнай смерці або хваробы і аднаўляе ў сабе Божае жыццё, што ў сваю чаргу з’яўляецца крыніцай радасці. Хто хоць ...

Читать далее »

Беззаганны рэцэпт шчаслівага жыцця

Адзін з маіх сяброў раптоўна адкрыў у сабе кулінарны талент. Частуе мяне свежым булёнам і не можа стрымаць радасці і гонару: «Паглядзі, які наварысты, які залацісты! А ведаеш, як такі колер захаваць? Трэба цыбулю дадаваць абавязкова! Так у роліку на ютубе гаварылі…» Добрыя рады, рэцэпты і лайфхакі ракою ільюцца, абяцаючы дапамагчы адкрыць, стварыць, захаваць, навучыць, змяніць, «пракачаць». Кніжныя паліцы ў ...

Читать далее »

«Прасіце, і будзе дадзена вам». З Богам праз штодзённасць

У разважаннях пра малітву мы ўсё яшчэ знаходзімся на яе парозе. Але хіба гэта не парог роднага дома, дзе нас чакае хтосьці вельмі блізкі? Магчыма, пасля доўгага перапынку ў практыцы малітвы вяртаемся да гэтага “парога”, як блудны сын, з апушчанай галавой? Сама ж сустрэча з Богам, як запэўнівае Езус, азначае прыняцце і прабачэнне. Нават калі цяжка адчуць гэта, варта, прынамсі, ...

Читать далее »

Што рабіць, каб вера памнажалася?

Як жа шмат залежыць ад веры кожнага з нас асабіста! Мы чытаем у Евангеллі, як адна язычніца з вераю прасіла Езуса аб вызваленні яе дачкі ад дэмана. Езусу нават не трэба было ісці да той дачкі, казаць таемныя і моцныя малітвы, ускладаць рукі і г.д. Ён проста сказаў сваё слова, і дачка недзе там, дзе яна ў той час была, ...

Читать далее »