Архив меток: Радыё Марыя

Новы фармат кадавання “Радыё Марыя”

“Радыё Марыя” выходзіць на новы ўзровень вяшчання, прапаноўваючы сваім слухачам новы стандарт кадавання аўдыёсігнала. Развіццё метадаў сціску дадзеных і псіхаакустыкі паступова прывяла да таго, што стандарт МР3 стаў “цесным” для рэалізацыі новых ідэй у кадаванні аўдыё. У выніку ў 1997 годзе інстытутам Фраўнгофера (Fraunhofer IIS), які ў пачатку 90-х стварыў МР3, а таксама кампаніямі Dolby, AT&T, Sony і Nokia — ...

Читать далее »

Імша ў інтэнцыі СМІ Беларусі

“Радыё Марыя” сардэчна запрашае на святую Імшу ў інтэнцыі СМІ Беларусі. Набажэнства адбудзецца 14 ліпеня а 13-й гадзіне ў касцёле парафіі Маці Божай Будслаўскай на Каменнай Горцы (г. Мінск, вул. Прытыцкага, 107а). Да малітвы можна далучыцца таксама праз трансляцыю на нашым радыё. Сродкі масавай інфармацыі як прылада з’яўляюцца маральна нейтральнымі. Аднак пытанні выклікае іх выкарыстанне. Вельмі добра, што сёння шмат ...

Читать далее »

Багацце, поспех… або служэнне людзям? Інтэрв’ю з арганізатарамі «Радыё Марыя» ў Беларусі

Мне заўсёды было цікава, як паспяховаму ў бізнесе католіку захоўваць баланс паміж хрысціянскім светапоглядам і спакусамі багацця, славы, поспеху. Думаю, скіраваць сваю ўвагу на гэтую праблему было б вельмі лагічна ў рэчышчы запаведзі «Не май іншых багоў…» Паразмаўляць пра гэта мне адразу ж захацелася з Вячаславам Гулевічам і Яўгеніяй Найдовіч — сям’ёй прадпрымальнікаў, католікаў, а з нядаўняга часу — арганізатарамі ...

Читать далее »

«24 гадзіны для Пана» разам з «Радыё Марыя»

На хвалях «Радыё Марыя» адбудзецца прамая трансляцыя набажэнства «24 гадзіны для Пана» з Архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Распачнецца набажэнства «24 гадзіны для Пана» святой Імшой а 8 гадзіне ў пятніцу, 9 сакавіка. Наступным пунктам трансляцыі стане Вяночак да Божай Міласэрнасці, які правядзе рэдакцыя часопіса «Ave Maria». А ўвечары прапануем трансляцыю з начнога моладзевага чування! Расклад чування (трансляцыі) наступны: ...

Читать далее »

Як весці бізнэс па-хрысціянску, раскажа ў Гомелі «Радыё Марыя»

У суботу, 24 лютага, каманда каталіцкага «Радыё Марыя» ў Беларусі наведае Гомель. Вернікаў з парафіі Нараджэння Божай Маці пазнаёмяць з радыё, якое з’яўляецца часткаю міжнароднай супольнасці «Радыё Марыя», у якой налічваецца амаль 85 радыёстанцый у 72-х краінах свету. Таксама ў Гомель прывязуць два семінары ад «Радыё Марыя». Гэта моладзевы семінар «Я — журналіст!» і семінар «Хрысціянскі бізнес» — для тых, ...

Читать далее »

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў студыю «Радыё Марыя» ў Беларусі

6 мая ў студыі «Радыё Марыя», якая знаходзіцца ў Мінску, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу з нагоды афіцыйнага дня нараджэння беларускага «Радыё РМ» і благаславіў студыю. «Радыё Марыя», як падкрэсліў Мітрапаліт, паклікана несці людзям нескажоную праўду пра Бога. «Інаўгурацыя “Радыё Марыя” дае нам новыя перспектывы ў ажыццяўленні гэтага задання, каб да яго слухачоў дайшла праўда пра Марыю і пра ...

Читать далее »

«Радыё Марыя» ў Беларусі пачало прымаць званкі ў прамым эфіры

Каталіцкае «Радыё Марыя» ў Беларусі пашырае вяшчанне ў прамым эфіры і пачынае прымаць тэлефонныя званкі. Датэлефанавацца на радыё можна па нумарах: +375 (44) 513-73-97 (вэлком), +375 (33) 673-09-73 (МТС), + 375 (17) 399-17-21 (гарадскі), radiomariaby (skype). katolik-gomel.by

Читать далее »

“На Беларусі Бог жыве!” — самы папулярны слоган для “Радыё Марыя”

Адкрыта галасаванне на лепшы слоган для каталіцкага радыё. Каталіцкае “Радыё Марыя” ў Беларусі адкрыла галасаванне за лепшы слоган, які ў рамках конкурсу даслалі ў рэдакцыю. Усяго атрымана больш за 90 варыянтаў. — Перад намі стаіць не самая простая задача — выбраць лепшыя. І зноў жа мы звяртаемся да вас з просьбай аб дапамозе і запрашаем прыняць удзел у галасаванні — ...

Читать далее »

“Радыё Марыя” можа запрацаваць у поўным фармаце ў сярэдзіне лютага

Беларускае каталіцкае “Радыё Марыя” можа пачаць поўнафарматную працу ўжо ў сярэдзіне лютага. Пра гэта 28 студзеня ў мінскім касцёле Святой Тройцы (святога Роха) падчас сустрэчы ў межах каталіцкага Душпастырства журналістаў распавёў праграмны дырэктар радыё ксёндз Аляксандр Улас. “Прынамсі, будзем старацца”, — адзначыў святар. Тэставая версія “Радыё Марыя”, заявіў ён, па сутнасці ўжо выканала сваю ролю, бо ўсе пастаўленыя для яе ...

Читать далее »

У «Радыё Марыя» ў Беларусі новы дырэктар

Выконваць абавязкі праграмнага дырэктара каталіцкага «Радыё Марыя» ў Беларусі будзе святар Аляксандр Улас. Цяпер ён знаходзіцца ў Кіеве на сустрэчы святароў-дырэктараў РМ з розных краін свету. 6 верасня беларускі святар здзейсніў святую Імшу ў прамым эфіры «Радыё Марыя Украіна», паведамілі ў рэдакцыі РМ. Дарэчы, ужо выбрана і ўзгоднена месца для студыі — непадалёк ад цэнтру Мінска, на вуліцы Чайкоўскага, у ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі