Архив меток: Рада Канферэнцый Біскупаў Еўропы

У Мінску прадставілі заключнае пасланне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы

30 верасня пасля вечаровай святой Імшы ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску быў прадстаўлены выніковы дакумент, у якім падсумаваны тэмы і абмеркаванні ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ), паведамляе Catholic.by. Як адзначалася раней, гэты дакумент паслужыць у падрыхтоўцы Сіноду Біскупаў, які пройдзе ў 2018 годзе і будзе прысвечаны тэме моладзі. У пасланні біскупы ...

Читать далее »

Важная еднасць, а не ўніфікацыя: Прэзідыум РКБЕ – пра будучыню хрысціянскай Еўропы

Прэзідыум Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ) на чале з кардыналам Анджэло Баньяска падвялі вынікі працы пленарнага пасяджэння. Іерархі адзначылі, што пасля першага дня, падчас якога абмяркоўвалася тэма моладзі, асноўная ўвага была прысвечана будучыні Еўропы. Як дадаў арцыбіскуп Познаньскі Станіслаў Гандэцкі, нагадваючы словы папы Францішка, з развіццём тэхнічнага прагрэсу духоўныя каштоўнасці перасталі мець такое значэнне, якое мелі раней. «Людзі адзінокія, гэта ...

Читать далее »

Віцэ-старшыня РКБЕ арцыбіскуп Нікалc прадставіў першыя вынікі пасяджэння на тэму моладзі

Віцэ-старшыня РКБЕ арцыбіскуп Вестмінстэрскі кардынал Вінсэнт Нікалc на кароткім брыфінгу 29 верасня падсумаваў першы дзень працы асамблеі, якая была прысвечана тэме моладзі. Гэтай раніцай, як адзначыў іерарх, цэнтрам увагі ўдзельнікаў пасяджэння быў адказ на заклік Папы Францішка звярнуць увагу на той факт, што моладзь з’яўляецца пратаганістамі змен у грамадстве. Назіраючы за моладдзю, можна заўважыць у іх некаторую няўпэўненасць і страх. ...

Читать далее »

Кардынал Нікалс пра мэту пасяджэння РКБЕ: «Будучыня ў руках моладзі. Мы хочам зразумець, чым яна жыве»

Арцыбіскуп Вестмірнстэрскі кардынал Вінсэнт Нікалс падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску напярэдадні адкрыцця пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ) агучыў мэту форуму, паведамляе Catholic.by. Іерарх адзначыў, што пасяджэнне прысвечана пытанням моладзі, праблемы і будучыню якой абмяркуюць на Сінодзе Біскупаў у 2018 годзе. «Касцёл на Усходзе Еўропы адрозніваецца ад Касцёла на Захадзе. Мы ўсе разумеем, што будучыня ў руках моладзі, і іх ...

Читать далее »