Нас часам ахоплівае нежаданне ад думкі пра споведзь, калі мы ведаем, што зноў прыйдзецца вызнаваць адны і тыя ж грахі. Але такая споведзь мае шмат пераваг. Адзін чалавек калісьці скардзіўся святару, што пастаянна паўтарае адны і тыя ж грахі. Той адказаў яму жартам: «Спадзяюся, што вы не збіраецеся раптам рабіць новыя!» Гэта на самай справе ласка, што мы не пагаршаем ...
Читать далее »Архив меток: пытанне
Касцёл, культура і навука
“Хвала Хрысту! Нядаўна ў мяне адбылася размова з адной асобай, якая даводзіла, што Каталіцкі Касцёл – гэта арганізацыя, каторая “дыхае” Сярэднявеччам і распаўсюджвае цемрашальства. Мяне як верніка такія выказванні абураюць і зневажаюць. Прашу рэдакцыю “Каталіцкага Весніка” закрануць у нумары тэму ўплыву Каталіцкага Касцёла на развіццё культуры і навукі. Дзякуй вялікі”. Павел – Шаноўны Павел! Ярлыкі цемрашальства на Каталіцкі Касцёл вешаюць ...
Читать далее »Ахрышчана ў праваслаўі, хачу стаць каталічкай. Пытанне святару
«Хвала Хрысту! Я ахрышчаная ў праваслаўную веру двойчы. У савецкі час немаўляткам была ахрышчаная дома, але, можа, і не святаром нават, і неафіцыйна… І вось я праваслаўная… Дарослай я паўтарыла абрад у праваслаўі, бо была ўпэўненая, што ўжо прынятую рэлігію змяніць нельга. Але з цягам часу жыццёвыя абставіны пераканалі мяне ў намеры стаць каталічкай, тым больш што, як высвятляецца па ...
Читать далее »Як вернікі павінны трымаць рукі падчас малітвы «Ойча наш» на Імшы? Каментар арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, які таксама ўзначальвае ў епіскапаце камісію Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, тлумачыць, якую паставу належыць прымаць вернікам падчас малітвы «Ойча наш» на святой Імшы. 16 студзеня на рускамоўным партале Dominus.by (гэты праект рэалізуе група каталіцкіх энтузіястаў з Мінска) з’явіўся матэрыял адносна недапушчальнасці таго, каб свецкія вернікі на святой Імшы ...
Читать далее »Ці варта звяртацца да празорцаў?
Сама па сабе здольнасць бачыць будучыню або чэрпаць адкрыцці з іншага свету не мае ў сабе чаго-небудзь немагчымага. Пытанне ў тым, хто ж менавіта адкрывае. У Евангеллі мы сустракаем дзіўную сітуацыю. Апосталы яшчэ сумняваліся ў Хрысце, як Месіі, а апантаныя ужо крычалі: «Ты Хрыстус, Сын Божы!» (Лк.4: 41). Так цёмныя духі праз падуладных ім людзей абвяшчалі, мабыць, праўду і ісціну. ...
Читать далее »Ці можа сястра быць хроснай маці дзіцяці брата?
“Хвала Хрысту! Я з’яўляюся хросным бацькам дзяцей сваёй роднай сястры. Ці існуюць кананічныя ці іншыя перашкоды, каб у гэтым выпадку мая сястра была хроснай маці майго дзіцяці?” Іван – Хвала навекі, шаноўны Іван! Згодна са старажытнай традыцыяй Касцёла прысутнасць хросных бацькоў, якія спрадарожнічалі дзіцяці як падчас хросту, так і пасля яго, устанаўлівала важную духоўную сувязь альбо духоўную блізкасць паміж ахрышчаным і ...
Читать далее »Ці трэба пасціць ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса?
У пятніцу, 28 чэрвеня, вернікі адзначаюць урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Ці трэба прытрымлівацца посту ад спажывання мясных страваў у пятніцу? Ці ёсць абавязак быць у святыні на св. Імшы? Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса дазваляецца спажываць мясныя стравы. Пост, у прыватнасці, устрыманне ад спажывання мяса, абавязвае ўсе пятніцы года, акрамя пятніц, на якія выпадае ўрачыстасць. Пра гэта гаворыцца ў 1251 ...
Читать далее »Я ляўша. Ці магу рабіць знак крыжа левай рукой?
Ці можна рабіць знак крыжа левай рукой? “Хрысціянін пачынае свой дзень, свае малітвы і справы знакам крыжа: «У імя Айца, і Сына, і Духа Святога. Амэн». Ахрышчаны прысвячае ўвесь свой дзень Божай славе і просіць Збавіцеля аб ласцы, якая дазваляе яму дзейнічаць у Духу Святым як дзіця Айца. Знак крыжа ўмацоўвае нас перад спакусамі і ў цяжкасцях” (Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, ...
Читать далее »Задай пытанне Мітрапаліту: Тадэвуш Кандрусевіч правядзе дыялог з моладдзю
7 лютага адбудзецца сустрэча моладзі з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам “Дыялог з мітрапалітам”. Падчас сустрэчы арцыбіскуп адкажа на загадзя дасланыя пытанні. Сустрэча распачнецца святой імшой у Мінскай катэдры ў 18:30. Сам дыялог адбудзецца адразу пасля Імшы. Дасылаць свае пытанні да арцыбіскупа просяць да 1 лютага на email: fides.minsk@gmail.com — Пытанні не павінны мець на мэце ўзбагачэнне ўласнай эрудыцыі, напрыклад: чаму біскуп ...
Читать далее »Ці бываюць хрысціянскія дэпрэсіі?
«Ці бываюць хрысціянскія дэпрэсіі? Ці гэта духоўны крызіс? Дзякуй!» Вераніка На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD, ВДС імя св. Тамаша Аквінскага (г. Пінск): – Шаноўная Вераніка! Дзякуй за пытанне, якое, магчыма, задаюць у глыбіні сваёй душы шматлікія вернікі. Спадзяюся, што хоць часткова змагу дапамагчы Вам і іншым зацікаўленым чытачам разабрацца ў агучанай праблеме. Дэпрэсія – хвароба нашых часоў Дэпрэсія – ...
Читать далее »