Ці грэх забіраць з сабой з працы (я працую кухаркай) рэшткі ежы, якія засталіся нявыкарыстанымі і наўрад ці будуць выкарыстаны? На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD. Пастаўленае пытанне трэба разглядаць у кантэксце сумленнасці ў працы і марнавання ежы. Папа Францішак у адным з пасланняў заклікаў удзельнікаў сесіі Сусветнай харчовай праграмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (WFP) змагацца з “павярхоўнасцю, нядбайнасцю і ...
Читать далее »Архив меток: пытанне-адказ
Прыйшоў на споведзь, выліў усю душу, а святар нічога не сказаў, і засталося расчараванне. Як быць?
Адказвае кс. канонік Юрый Бяганскі. Адказваючы на гэта пытанне, варта спачатку запытаць сябе: “Што для мяне найважнейшае падчас споведзі і навошта я на яе прыйшоў?” Хтосьці можа сказаць, што важнейшыя, напэўна, жаль за грахі, рахунак сумлення ці моцнае пастанаўленне выправіцца. На самой справе для добрай споведзі адыгрываюць важную ролю ўсе пяць умоў, аднак гэта не самае важнае. Важнейшае тое, што ...
Читать далее »Ці можа чалавек быць пакліканы да адзіноты, не ўступаючы ў шлюб і не жывучы кансэкраваным жыццём?
На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD. Бог, які стварыў жанчыну і мужчыну на свой вобраз і падабенства, паклікаў чалавечую асобу да жыцця ў супольнасці. У апісанні стварэння свету на першых старонках Святога Пісання мы адкрываем праўду пра здольнасць чалавека будаваць адносіны з самім Богам, людзьмі і ўсім створаным. Канешне, адносіны з асобамі маюць іншы характар, чым са светам рэчаў. ...
Читать далее »Ці можна рабіць у нядзелю хатнюю працу?
Ці можна рабіць у нядзелю хатнюю працу? Не заўсёды паспяваеш зрабіць усё ў іншыя дні. Адказвае а. Аляксандр Махнач SP. Вельмі актуальнае пытанне, якое задаюць многія вернікі. Паспрабуем лаканічна адказаць. Мы ведаем, што трэцяя Божая запаведзь “Памятай дзень святы святкаваць” нагадвае нам пра тое, што святы дзень – гэта нядзеля, а таксама кожная ўрачыстасць. Бог з самага пачатку ясна паставіў ...
Читать далее »Ці грэх парушаць правілы дарожнага руху?
На пытанне адказвае кс. Алег Жураўскі. Ці здзяйсняю я грэх, калі не звяртаю ўвагі, напрыклад, на знак “прыпынак забаронены” (не перакрываючы тратуар), ці калі я няправільна прыпаркаваў свой транспартны сродак, або калі еду на машыне і размаўляю па тэлефоне? Ці абавязаны католік выконваць прадпісанні “Правілаў дарожнага руху”, і калі ён гэтага не робіць або схіляе да гэтага іншых, то ці ...
Читать далее »Як адолець залежнасць ад гаджэтаў, калі нават на святой Імшы дастаеш тэлефон?
На пытанне адказвае кс. Павел Эйсмант. Паважаны чытач! Вы правільна акрэслілі ваш “дыягназ” – залежнасць ад гаджэтаў. Шмат людзей не расстаюцца са смартфонам ні на хвіліну, але не могуць сваю залежнасць “назваць па імені”. А гэта – першы неабходны крок для вызвалення: усведамленне сваёй праблемы. Што гэта азначае? Па-першае, што менавіта я (а не мой сябар, аднакласнік, калега ці ўвогуле ...
Читать далее »Ці з’яўляецца грахом нічога не запомніць з пропаведзі?
На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP. Слова Божае займае важнае месца ў жыцці хрысціяніна. Прынамсі так павінна быць. У старажытным Касцёле першыя хрысціяне збіраліся на слуханне Слова і ламанне Хлеба. Сённяшняя святая Імша – гэта тое ж слуханне Слова і ламанне Хлеба. Прыходзячы ў касцёл на Імшу, мы павінны ўдзельнічаць у ёй. Уважліва слухаць Слова Божае, старацца яго зразумець, ...
Читать далее »Што такое Беззаганнае Зачацце Панны Марыі?
У ХІХ ст. у Касцёле быў прыняты дагмат, які да сённяшняга дня застаецца незразумелым вялікай колькасці некатолікаў, але таксама і тых, хто належыць да Каталіцкага Касцёла. Гэта дагмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі. Часта Касцёл крытыкуюць за тое, што ён сам, беспадстаўна, выдумвае для сябе праўды веры. Таксама крытыка дагмату грунтуецца на тым, што Хрыстус прыйшоў, каб адкупіць усіх ...
Читать далее »Што такое чысцец?
«Паняцце чыстца, наколькі мне вядома, існуе толькі ў католікаў: у праваслаўных і ў іншых хрысціянаў яго няма. Дайце, калі ласка, тэалагічнае тлумачэнне чыстца». Кожны чалавек раней ці пазней задумваецца над сэнсам свайго жыцця. Кожнага цікавіць, што будзе пасля таго, як ён памрэ? Ці чакае чалавека з момантам смерці нябыт, канец існавання, на фоне якога ўсё зямное жыццё здаецца абсурдам? Ці ...
Читать далее »Чаму памерлыя, трапiўшы ў чысцец, не могуць сабе дапамагчы?
“Хвала Хрысту! Чаму памерлыя, трапiўшы ў чысцец, не могуць сабе дапамагчы?” Наталля На пытанне адказвае кс. Павел Ярашэвіч: – У чысцец трапляюць душы, якія жылі ў любові і сяброўстве з Богам, але не да канца паядналіся з Ім пры жыцці. Адышлі да вечнасці ў стане “лёгкага” граху і не адпакутавалі за гэта на зямлі. Хоць і заслужылі вечнае жыццё ў ...
Читать далее »