Архив меток: псіхалогія

Дарожныя знакі нашага жыцця

У мінулы раз мы размаўлялі пра наборы эмоцый, якія мае кожны чалавек: “пазітыўныя” эмоцыі нам прыемна адчуваць, “негатыўныя” цяжка перажываюцца, “нейтральнае” здзіўленне можа “пераскокваць” з адной групы да іншай у залежнасці ад сітуацыі. Кожная эмоцыя мае сваё важнае і незаменнае значэнне для чалавека. Кожная эмоцыя – гэта сваеасаблівы знак, які рэгулюе наш рух на дарозе жыцця, дапамагае зрабіць гэтую дарогу ...

Читать далее »

Трагедыя сузалежнасці

Калі іншы чалавек становіцца галоўнаю ўмоваю майго існавання, душэўнай раўнавагі і камфорту, цэнтрам майго жыцця — я хварэю на сузалежнасць. Для нас, хрысціянаў, гэтая тэма можа быць асабліва балючай, бо нам часта можа здавацца, што ўсё пералічанае і ёсць форма сапраўднага чалавечага жыцця. Чаму? Бо калі іншы чалавек становіцца сэнсам майго жыцця, я ўсё дзеля яго зраблю, усім ахвярую, забуду ...

Читать далее »

Тры скрыні, або Пачатак

Калі я ўзялася пісаць артыкул, то доўга думала над тэмай, каб і карысна, і цікава, і з прыкладамі, адносна ўніверсальна. “Распачынаць варта спачатку” – думала я. Але дзе той пачатак? Як у тым выслоўі: ці курыца з яйка ці яйка з курыцы? Як вядома, чалавек паходзіць з сям’і, сям’я – база, крыніца, падмурак. Але ж сям’я і складаецца з гэтых ...

Читать далее »

Значны чалавек?

Нездаровая, ненармальная залежнасць — гэта калі маё «я» цалкам знікае ў «я» іншага чалавека, і маё жыццё, якое павінна быць актыўным, становіцца рэактыўным. Гэта значыць, што я сам не вырашаю, што я люблю, чаго я хачу, а ўсе мае дзеянні — гэта адказ, рэакцыя на дзеянні і паводзіны іншага важнага для мяне чалавека, ад якога я станаўлюся залежным. «Нядобра, каб ...

Читать далее »

Як касцёл ставіцца да псіхатэрапіі і псіхатэрапеўтаў?

“Скажыце, калі ласка, як касцёл ставіцца да псіхатэрапіі і псіхатэрапеўтаў. Ці можа вернік-католік да іх звяртацца?” Юрый. На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD, Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску: – Паважаны Юрый! Дзякуй за пытанне. Каталіцкі Касцёл лічыць, што псіхалогія і яе даследаванні дапамагаюць зразумець глыбіню чалавечай асобы. У некалькіх пунктах Пастырскай канстытуцыі пра Касцёл ...

Читать далее »

«Шэрых дзён не бывае…». Як пазбавіцца гневу

Як жа прабачыць сваё ўласнае жыццё, не становячыся ў пазіцыю «вечнай ахвяры» абставінаў, іншых людзей, грамадства і г.д.? Прабачэнне — справа няпростая, справа не аднаго дня, а часам і не аднаго года. Зразумела, можна сказаць чалавеку, які нас пакрыўдзіў: «усё добра, усё ў парадку», або ў непрыемных абставінах зрабіць выгляд, што «нічога такога не адбываецца», але ўнутры мы будзем пры ...

Читать далее »

Інтэрв’ю з хрысціянскім псіхолагам Таццянай Палхоўскай

Сёння ў “Каталіцкім Весніку” – размова з хрысціянскім псіхолагам, кансультантам і сямейным псіхатэрапеўтам Таццянай Палхоўскай.  – Паважаная Таццяна, распавядзіце крыху пра сябе. – З 2010 года я працую псіхолагам. У мяне вышэйшая псіхалагічная адукацыя. Я скончыла першую ступень Гештальт Інстытута. Спецыялізацыі – “Псіхалагічнае кансультаванне”,“Сямейная псіхатэрапія”. А таксама праграму “Next” для тых людзей, якія перажылі ў сваім жыцці рознага кшталту гвалт (эмацыйны, фізічны, ...

Читать далее »

Крыху пра сужэнскія абавязкі

Хацелася б прапанаваць вам наступны эксперымент. Складзіце з вашым сужэнцам паасобку два спісы: абавязкі жонкі і абавязкі мужа. Цікава было б потым абмеркаваць вынікі. Не пашкодзіла б таксама спытаць, што думаюць наконт такіх абавязкаў вашыя дзеці, асабліва падлеткі. Іх адказ быў бы добрай ілюстрацыяй да таго, што яны даведаліся пра сужэнскае жыццё, гледзячы на вашае сужэнства. Для таго, каб разабрацца ...

Читать далее »

Дзіцяці далі мянушку: як навучыць яго правільна рэагаваць?

Дзеці вельмі часта прыдумляюць адзін аднаму мянушкі. Як правіла, гэтая з’ява праяўляецца пасля 3-ох гадоў, становіцца больш масавай ва ўзросце каля 5-ці гадоў і дасягае асаблівай вынаходлівасці ў школьныя гады. Нярэдка крыўдная мянушка становіцца для дзіцяці сапраўдным кашмарам. А бывае і так, што ўжо дарослыя людзі на сустрэчы выпускнікоў з замілаваннем узгадваюць, як некалі дражнілі адзін аднаго. Як жа разабрацца, ...

Читать далее »

Гнеў — і ахоўвае, і знішчае

Дуалізм гневу на практыцы выяўляецца ў тым, што ў залежнасці ад акалічнасцяў і спосабу праяўлення гнеў можа быць несправядлівым, знішчальным, грэшным або зусім наадварот — справядлівым, добрым, ахоўным. Гнеў — надзвычай складанае пачуццё. Напэўна, таму вельмі многія людзі маюць з ім вялікія праблемы. Гісторыкам добра вядомая постаць імператара Феадосія І Вялікага і звязанае з ім трагічнае здарэнне. Пад уплывам буйных ...

Читать далее »