Архив меток: прабачэнне

Папа: дапамагаць бліжняму выправіцца без асуджэння і плётак

Заўсёды будаваць братэрскія адносіны, заснаваныя на ўзаемным прабачэнні і непераможнай сіле Божай міласэрнасці, — заклікаў Папа на малітве «Анёл Панскі», якая 6 верасня 2020 г. прайшла ў Ватыкане. Каментуючы евангельскі ўрывак на гэту нядзелю (Мц 18,15-20) Святы Айцец заўважыў, што ў ім утрымліваецца запрашэнне паразважаць аб двайным вымярэнні хрысціянскага жыцця: супольным, якое тычыцца клопату пра адзінства, еднасць Касцёла, і асабістым, ...

Читать далее »

Чым заняцца падчас посту або некалькі думак пра прабачэнне

Чым заняцца падчас посту? Вялікі пост – час, калі чалавек крыху спыняецца, суцяшае свой звычайны бег і намагаецца зазірнуць у сваё нутро, зразумець, што там адбываецца, каб змяніць сваё жыццё на лепшае. У сучасным свеце ёсць шмат розных парадаў, як добра перажыць Вялікі пост: можна прыняць удзел у рэкалекцыях, нават онлайн – праз інтэрнэт, можна ўзяць шмат добрых пастановаў, напрыклад, ...

Читать далее »

Прабачэнне. Не 7, а 77 разоў

Чым старэйшыя мы становімся, тым больш крыўд і здрад маем за плячамі. Чым сталейшыя мы ў веры, тым лягчэй прабачаем. “Тады Пётр падышоў да Езуса і сказаў Яму: «Пане, калі мой брат зграшыць супраць мяне, колькі разоў я павінен прабачаць яму? Ці аж сем разоў?». Езус адказаў яму: «Не кажу табе, што аж сем разоў, але ажно семдзесят сем разоў»” ...

Читать далее »

Гісторыя аднаго прабачэння

Вядома, што няма для маці большага гора, чым хаваць сваё дзіця, у якім бы ўзросце яно ні было. І немагчыма нават уя­віць, які боль церпіць маці, калі яе дзіця, яе сын, загінуў ад рукі ўласнай жонкі. Як перажыць, як прабачыць і як далей з гэтым ісці па жыцці? Пра ўсё гэта сённяшні наш аповед. Ядвізе Іосіфаўне Зарэцкай нядаўна споўнілася 86 ...

Читать далее »

Чаму Бог кажа прабачаць усім крыўдзіцелям, а Сам прабачае толькі тых, хто шкадуе за правіны?

Чаму Бог кажа чалавеку прабачаць усім крыўдзіцелям незалежна ад таго, каяцца яны ці не, а Сам прабачае толькі тых, хто шкадуе за правіны? Арцём, 18 гадоў На пытанне адказвае кс. Яўген Ціхан: – Прабачэнне – гэта дар дарма дадзены, як і ўсе Божыя ласкі. Госпад заўсёды прабачае, але ад самога чалавека залежыць: прыме ён гэтае прабачэнне ці застанецца ў цемры ...

Читать далее »

«Шэрых дзён не бывае…». Як пазбавіцца гневу

Як жа прабачыць сваё ўласнае жыццё, не становячыся ў пазіцыю «вечнай ахвяры» абставінаў, іншых людзей, грамадства і г.д.? Прабачэнне — справа няпростая, справа не аднаго дня, а часам і не аднаго года. Зразумела, можна сказаць чалавеку, які нас пакрыўдзіў: «усё добра, усё ў парадку», або ў непрыемных абставінах зрабіць выгляд, што «нічога такога не адбываецца», але ўнутры мы будзем пры ...

Читать далее »

Спіс адпустаў. Агульныя нормы

Дыяцэзіяльны біскуп можа ўдзяліць у сваёй дыяцэзіі папскае бласлаўленне з поўным адпустам, ужываючы адпаведную формулу, тры разы на год у святы і ўрачыстасці, выбраныя ім. Гэтае бласлаўленне ўдзяляецца напрыканцы Святой Імшы згодна з біскупскім цырыманіялам. Дыяцэзіяльныя біскупы могуць вызначыць частковы адпуст усім вернікам на сваёй тэрыторыі, а таксама для вернікаў, якія падлягаюць іх юрысдыкцыі па-за ўласнай тэрыторыяй. Тое самае можа ...

Читать далее »

Папскі прапаведнік заклікаў адмовіцца ад жадання помсты

“Супрацьлеглым міласэрнасці з’яўляецца не справядлівасць, а помста”, сказаў 25 сакавіка прапаведнік Папскага дома, айцец Раньера Канталамеса, у сваёй гаміліі падчас пакутнага набажэнства з удзелам папы Францішка, якое вечарам прайшло ў Ватыкане. Паводле яго слоў, Езус супрацьпастаўляў міласэрнасць не справядлівасці, але закону: “Вока за вока, зуб за зуб”. Прабачаючы грахі, Бог не адмаўляе справядлівасць, а адмаўляе помсту; Ён не хоча, каб ...

Читать далее »

Асія Бібі прабачыла сваім ганіцелям

Асуджаная ў 2010 годзе на смяротнае пакаранне за меркаванае блюзнерства Асія Бібі, маці пяці дзяцей, даравала сваім пераследнікам. Пакістанская хрысціянка ўжо больш за пяць гадоў чакае вынік наступнай апеляцыі. Пад канец ліпеня пакістанскі суд адклаў выкананне прысуду ў чаканні рашэння апеляцыйнага суда. Асія Бібі знаходзіцца ў зняволенні для жанчын у Мультамі, правінцыя Пенджаб. Ужо сёмае Божае Нараджэнне яна сустракае ў турме. ...

Читать далее »

Лячэбная сіла прабачэння

Звычайны каталік, калі спытаць яго, ці ёсць яму каму прабачыць, адкажа, што не. І ён сапраўды верыць, што ўжо ўсё прабачыў, што ні на каго не гневаецца. Але большая частка нанесеных нам ран схаваная ў нашай падсвядомасці і жыве ўласным жыццём. Наша падсвядомасць — як нябачная частка айсберга, 4/5 якога знаходзяцца пад вадой і, у лепшым выпадку, толькі 1/5 аказваецца ...

Читать далее »