Архив меток: піяры

Шчучынская моладзь наведала Гродна

На мінулых выходных для парафіяльных груп са Шчучына быў арганізаваны інтэграцыйны выезд у Гродна. Пасля святой Імшы, якая адбылася ў капліцы айцоў-рэдэмтарыстаў, хлопцы з літургічнай службы алтара згулялі ў лазэртаг, а дзяўчаты з хору «Calasanz» ў  боўлінг. Потым моладзь мела магчымасць пагуляць па прыгожых вуліцах Гродна. А. Віталь Слука SP, тэкст і фота

Читать далее »

У Лідзе асвяцілі новы касцёл

25 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны (Ліда – мікрараён Індустрыяльны) адбылася ўрачыстая кансэкрацыя касцёла св. Юзафа Каласанса. Кансэкрацыю святыні здзейсніў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі, пры ўдзеле дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел шматлікія госці: генеральны консул Рэспублікі Польшча ў г. Гродна Яраслаў Ксёнжэк, правінцыял Польскай правінцыі ордэна піяраў а. Юзаф Матрас ...

Читать далее »

Сёлетнія выпускнікі са Шчучына здзейснілі пілігрымку ў Будслаў

24 красавіка адбылася пілігрымка сёлетніх выпускнікоў школ Шчучына ў Нацыянальны санктуарый у Будславе. Галоўнай мэтай паездкі была малітва моладзі аб паспяховай здачы экзаменаў і аб добрым выбары жыццёвай дарогі. У гэтых інтэнцыях была адпраўлена святая Імша ў Будславе. Па дарозе да нацыянальнага санктуарыя моладзь пабачыла шмат цікавых мясцовасцей і святынь Беларусі: касцёлы ў Іўі і Гервятах, возера Нарач, мемарыяльны комплекс ...

Читать далее »

Аплаткавая сустрэча для айцоў піяраў прайшла ў Лідзе

У дзень перад Божым Нараджэннем  ў Лідзе адбылася аплаткавая сустрэча для ўсёй супольнасці айцоў піяраў, якія працуюць ў Беларусі. Па традыцыі сустрэча распачалася з супольнай малітвы на брэвярыі ў капліцы, на працягу якой ўсе субраты аднавілі вечныя шлюбы. Пасля заканчэння малітвы айцы піяры сабраліся каля святочнога стала. Спачатку настаяцель супольнасці піяраў а. Вітальд Пяцельчыц прачытаў віншаванні айца правінцыяла, пасля чаго ўсе ...

Читать далее »

У Ордэне Піяраў распачынаецца Юбілейны Год

Айцы Піяры рыхтуюцца да святкавання Юбілейнага Года ва ўсім свеце, дзе прысутныя піяры. У Беларусі айцы нясуць сваё служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі: у Шчучыне (ад 1718 г.), у Лідзе (ад 1755 г.) і ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Чавусах (ад 2007 г.). Падчас Юбілейнага Года, які мае дваякі характар, айцы піяры будуць святкаваць 400-годдзе існавання Ордэна Піяраў і 250 год з ...

Читать далее »

У Шчучыне адбылося спатканне для міністрантаў, харыстак і іх бацькоў

29 кастрычніка ў кляштары айцоў-піяраў у Шчучыне адбылося чарговае спатканне для бацькоў, чые дзеці належаць да Літургічнай службы алтары і моладзевага хору «Calasanz». Пасля кароткай забавы а. Вітальд Пяцельчыц SP прадставіў разважанне на тэму адносна міжасобасных адносін у сям’і на падставе Адгартацыі Папы Францішка » Amoris laetitia «. У той час, для хлопцаў і дзяўчат была арганізавана інтэграцыйная забава, каб ...

Читать далее »

“Viva, viva, viva – Kalasanz”: піярская моладзь дзеліцца ўражаннямі ад СДМ-2016

«Viva, viva, viva – Kalasanz!» – гэтыя словы крычалкі, напэўна, яшчэ надоўга застануцца ў сэрцы кожнага ўдзельніка Дзён ў дыяцэзіі, якія адбыліся ў Бальшэва, Гданьская архідыяцэзія, дзе сабралася больш за 630 маладых людзей з Аргенціны, Аўстрыі, Беларусі, Чылі, Чэхіі, Дамініканскай Рэспублікі, Мексікі, Пуэрта-Рыка, ЗША, Венгрыі, а таксама з Польшчы. Менавіта наследаванне харызмы св. Юзафа Каласанса, заснавальніка ордэна піяраў, аб’яднала моладзь ...

Читать далее »

Шчучынская моладзь прыбыла на ўрачыстасці ў Тракелі на роварах

20 маладых людзей з піярскай супольнасці ў Шчучыне прынялі ўдзел у роварнай пілігрымцы Шчучын-Тракелі пад дэвізам «Езус для Жыцця». Гэта былі 4 дні радасці, адзінства і адчування прысутнасці Божай. 160 кіламетраў дарогі па маршруце Шчучын — Жалудок — Нецеч — Крупава — Ліда — Тракелі пераадолелі ўдзельнікі роварнай пілігрымкі. Нягледзячы на стомленасць, дождж і вецер падчас пілігрымкі, яны заўсёды знаходзілі ...

Читать далее »

Вернікі з Ліды склалі ахвяраванні на патрэбы місіі ў Камеруне

«Асабліва актуальна гучыць сёння заклік “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” ў Год Міласэрнасці, які цяпер перажывае Паўсюдны Касцёл. Здзяйсненне ўчынкаў міласэрнасці з’яўляецца асноўным спосабам сведчання любові да бліжняга», — адзначыў дк. Андрэй Ганчар падчас казанняў на надзельных св. Імшах 29 мая ў піярскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе, які летам бягучага года збіраецца на місію ў Камерун ...

Читать далее »

У Аўстрыі адбылося Міжнароднае спатканне піярскай моладзі

З 25 па 31 ліпеня адбылося Міжнароднае спатканне піярскай моладзі (Piarist Youth Meeting 2015) ў г. Хорн, Аўстрыя. Больш за 200 маладых людзей з васьмі краін Еўропы – з Аўстрыі, Беларусі, Венгрыі, Італіі, Польшчы, Славакіі, Чэхіі і Украіны – прыняло ўдзел у сёлетнім спатканні. Сярод удзельнікаў была і група піярскай моладзі з Ліды і Шчучына разам з а. Андрэем Агелем ...

Читать далее »