Архив меток: Пінская дыяцэзія

Ксёндз Яцак Дубіцкі: “Зрабіць душы людзей больш светлымі”

Вось ужо сямнаццаты год як пробашчам парафіі ў Шарашэве на Пружаншчыне з’яўляецца ксёндз Яцак Дубіцкі — не проста рэлігійны дзеяч, але і вельмі цікавы чалавек. Яцак нарадзіўся ў невялікім гарадку Ілова Любушскага ваяводства, што на захадзе Польшчы. Бацькі, шчырыя вернікі, з малых гадоў вучылі сына жыць па запаветах Божых. А калі надышоў час прымаць рашэнне наконт далейшага жыццёвага шляху, Яцак ...

Читать далее »

У гомельскім касцёле — новы святар, ураджэнец Гродзеншчыны

Ксёндз Павел Мазан быў пасвечаны месяц таму ў Пінску. У гомельскую рымска-каталіцкую парафію Нараджэння Божай Маці прыбыў новы святар — 28-гадовы ксёндз Павел Мазан. Ён будзе служыць у касцёле вікарыем. Новапрэзбітэр быў пасвечаны крыху больш за месяц таму, 2 чэрвеня 2018 года. Нагадаем, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка высвеціў яго ў Пінскім катэдральным касцёле. Ксёндз Павел — з горада Масты Гродзенскай ...

Читать далее »

“Да маці!” Стартавала 537-кіламетровая пешая пілігрымка ў Будслаў

З Брэста ў 16-дзённы шлях да абраза Маці Божай выйшлі 84 чалавекі. 16 чэрвеня стартавала пешая пілігрымка Пінскай дыяцэзіі Каталіцкага Касцёла “Брэст – Будслаў”. У дарогу даўжынёю 537 кіламетраў і 16 дзён выйшлі 84 чалавекі. Самаму маленькаму пілігрыму — усяго тры месяцы. Ён, вядома, будзе перасоўвацца ў вазку:) Па дарозе да групы далучаюцца вернікі з іншых гарадоў і вёсак, і ...

Читать далее »

У пілігрымку працягласцю 537 кіламетраў з Брэста ў Будслаў адправяцца больш за 60 чалавек

За 16 дзён шляху да пілігрымаў будуць далучацца іншыя пілігрымы. Ужо 16 чэрвеня ў Будслаў выйдзе першая пешая пілігрымка. Пілігрымка з Брэста стане самай доўгай і адной з самых масавых. Па шляху да групы далучаюцца вернікі з іншых гарадоў і вёсак, і ў выніку ў Будслаў у складзе паломніцтва Пінскай дыяцэзііі прыходзяць 300-400 чалавек. Рэгістрацыя пілігрымаў, які выйдуць з Брэста, ...

Читать далее »

Помнік Касцюшкі ў Косаве адкрыюць у дзень свята ў касцёле

У старадаўнім храме хрысцілі будучага нацыянальнага героя. У суботу, 12 траўня ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці а 12-й гадзіне пройдзе ўрачыстае адкрыццё велічнага помніка Тадэвушу Касцюшку на яго малой радзіме каля сядзібы-музея ва ўрочышчы Мерачоўшчына на ўскраіне мястэчка Косава. Таксама ў гэты дзень у каталіцкім храме Косава адбудзецца парафіяльны фэст. У галоўным алтары старадаўняй святыні знаходзіцца цудатворны абраз Панны Марыі, ...

Читать далее »

1000-старонкавы малітоўнік “на ўсё жыццё” выдалі ў Пінску

Адметнасцю ўрачыстасцяў 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі, якія ўжо пачаліся, стала яшчэ адна гістарычная падзея. Да свята прымеркаванае выданне малітоўніка на беларускай мове пад назвай “Бог добры” – найбольшага па змесце і самага шматстаронкавага ў гісторыі Касцёла ў Беларусі. Там сабраныя ўсе распаўсюджаныя і амаль забытыя малітвы, набажэнствы, спевы, характэрныя для Касцёла на нашых землях. Памер малітоўніка – больш за 1000 старонак. ...

Читать далее »